Купал Баня

Ба́ня, ба́нька — шмат’ярусны фігурны самкнуты купал грушападобнай формы з заломамі, пашыраны ў сакральнай архітэктуры барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Таксама банямі называюць купальнае пакрыцьцё паўкруглай формы або круглы купал у завяршэньні вежаў або вярхоў.

Купал Баня
Літоўская баня і маскоўская цыбуліна, малюнак 1911 году

Адметнасьцю купалоў-баняў, уласьцівых сакральнаму дойлідзтву Вялікага Княства Літоўскага і традыцыйнай царкоўнай архітэктуры этнічнай тэрыторыі беларусаў, ёсьць складаны сылюэт і падзел на грані. У сакральнай архітэктуры Маскоўскай дзяржавы пашырэньне атрымалі купалы-цыбуліны, якія ў адрозьненьне ад баняў, звычайна маюць большы дыямэтар, чым аснова, на якой яны стаяць, а іхная вышыня пераўзыходзіць шырыню. Характэрная гранёная форма купалоў-баняў узьнікла пад уплывам на мастацкі вобраз мураваных сьвятыняў прыёмаў драўлянага будаваньня.

Назва

Тэрмін «баня» або «банька» паходзіць ад лацінскага слова baneum, якім вызначаўся пукаты посуд для амавеньня. Гэты тэрмін часта сустракаецца ў старажытных інвэнтарах сьвятыняў Беларусі. Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў польскіх і ўкраінскім мастацтве. У беларускім мастацтвазнаўстве ён з часоў русіфікацыі практычна перастаў выкарыстоўвацца з прычыны існаваньня адпаведнага расейскага слова, якое азначае лазьню. Доктар мастацтвазнаўства Тамара Габрусь зьвяртае ўвагу на тое, што тэрмін «баня» мусіць вярнуцца ў шырокі ўжытак датычна барокавага купала, бо ён увасабляе мастацка-стылявыя традыцыі сакральнага дойлідзтва Беларусі.

Галерэя

Цэрквы

Касьцёлы

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Габрусь Т. Дыялог з небам: генезіс і семантыка кампазіцыйных дамінант у сакральным дойлідстве Беларусі // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия F: Строительство. Прикладные науки. № 16, 2017. С. 2—9.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.

Tags:

Купал Баня НазваКупал Баня ГалерэяКупал Баня Глядзіце таксамаКупал Баня КрыніцыКупал Баня ЛітаратураКупал БаняБарокаВежаКупалРэч Паспалітая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1896Ляхавіцкі замакБусел белыПубліцыстыкаТураў1980Ліза КудроўСьцяг ЛібііРодныя гоні (1927)ВялікабрытаніяМіраслаў ЛазоўскіВільгельмКастрычніцкі пераваротРусіфікацыяМаксім ГарэцкіГунтВершаваны памерЦарства (біялёгія)ГрамадзянінКові (рэжысэр)Сусьветнае павуціньнеМарат МаркаўКурдзкая моваБАТЭ БарысаўНестар МахноСтарабеларуская моваДарога Р43 (Беларусь)2008Гісторыя БеларусіГідуныЛюдміла СільноваВалянцін АкудовічЯгмінБеларуская літаратураКунілінгусСямён ПадокшынУкраінская моваРука (імя)Артур ВольскіМастацкі твор14 красавікаПарнафільм у ФранцыіДыплёмДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Полымя (часопіс)Янка КупалаQR-кодСказКірыл СтаселькаМухаедыАрцём АрашонакТэмпэратураВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)1919Алесь ЧумакоўБаранавічыВагінальны сэксHromadske.TVУладзіслаў ГарбацкіРоксі ПантэрТутэйшыя (літаб’яднаньне)КантынэнтВольга КараткевічМастаўтСпакусьнікіІгар СідарукРаіса БаравіковаОда салаўю1467Наша думкаАнатоль Сербантовіч🡆 More