Клецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Траецкі касьцёл
Траецкі касьцёл
Краіна Беларусь
Места Клецак
Каардынаты 53°04′02.48″ пн. ш. 26°37′32.5″ у. д. / 53.0673556° пн. ш. 26.625694° у. д. / 53.0673556; 26.625694 26°37′32.5″ у. д. / 53.0673556° пн. ш. 26.625694° у. д. / 53.0673556; 26.625694
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль рэнэсансная архітэктура[d]
Аўтар праекту Ян Марыя Бэрнардоні
Дата заснаваньня XV ст.
Дата скасаваньня 1950
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Клецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — помнік архітэктуры XVI ст. у Клецку. Знаходзіцца на гістарычнай Віленскай вуліцы. У 1950-я гады савецкія ўлады ўзарвалі касьцёл (захаваліся падмуркі і фрагмэнт мура). Твор архітэктуры рэнэсансу.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Клецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 
Фара, 1724 г.

У 1450 годзе з фундацыі Андрэя Маствіловіча ў Клецку збудавалі Фарны касьцёл. Відаць, першы будынак быў драўляным. У канцы 1550 году Мікалай Радзівіл Чорны перадаў касьцёл пад кальвінскі збор. У 1560—1562 гадох Сымон Будны быў міністрам у зборы. У 2-й палове XVI ст. за Альбрэхтам Радзівілам касьцёл вярнулі каталікам і перабудавалі яго паводле праекту Я. М. Бэрнардоні. У 1607 годзе яго асьвяціў біскуп віленскі Юры Радзівіл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Клецак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць.

Найноўшы час

У 1950-я гады савецкія ўлады ўзарвалі помнік архітэктуры. Ад касьцёла захавалася толькі частка заходняга мура.

Архітэктура

Клецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 
Рэшткі мура

Помнік архітэктуры рэнэсансу зь вельмі моцнымі гатычнымі рысамі. Гэта быў 1-нэфавы, прастакутны ў пляне асноўны аб’ём з 5-граннай апсыдай, якія завяршаліся агульным дахам, 2-схільным над асноўным аб'ёмам і шматгранным над алтаром. Да паўночнай сьцяны прэзьбітэрыюма далучалася невялікая 2-павярховая закрысьція, на другім паверсе якой была скарбніца. Сьцены ўмацоўваліся контрфорсамі і завяршаліся прафіляваным карнізам. Аконныя праёмы былі аркавымі. Перад галоўным фасад узвышалася 3-ярусная вежа-званіца з аркавымі прастакутнымі аконнымі праёмамі, упрыгожанымі нішамі, філёнгамі, завершаная купалам-баняй. Ніжні ярус вежы чацьверыковы, астатнія — васьмерыковыя.

Усярэдзіне асноўны аб'ём меў цыліндрычнае скляпеньне з распалубкамі. Інтэр'ер ўпрыгожвалі багата аздобленыя разныя алтары і скульптура. Падлога была цаглянай, зь некалькімі каменнымі плітамі ў асноўным аб'ёме. Пад алтарнай часткай былі сутарэньні. Над уваходам разьмяшчаліся драўляныя хоры.

Галерэя

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Клецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ГісторыяКлецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы АрхітэктураКлецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ГалерэяКлецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ЗаўвагіКлецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы КрыніцыКлецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ЛітаратураКлецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Вонкавыя спасылкіКлецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КрыжВерасеньДотык пісі рукоюУкраінскі правапіс 1928 годуПагоняЖазэф Люі Гей-ЛюсакДразды (гурт)ГунтВіетнамЛіпеньЯнка КупалаПарнаграфія ў сецівеВікісховішчаSQLМікола ПракаповічСтанкевіцаКасмадром імя Сатыша ДгаванаГарнастайПорнгабIP-адрасМенская вобласьцьПадзелы Рэчы ПаспалітайЭнэргіяМіхась ПазьнякоўБудзьма беларусамі!Міра (імя)27 красавікаБуценьМараторыйGoogleЛеанід ДайнекаЛацінкаМіхаіл МураўёўЧорны замак Альшанскі (фільм)Драпежныя птушкіЯн СерадаКарэйская моваСябарУладзімер КонанСымон БудныБісэксуальная парнаграфіяАндрусь ГорватТытанікЖаночая эякуляцыяІгар БабкоўУладзімер Караткевіч14 красавікаМарыюпальПарнаграфія ў ЗШАКанадаДарога Р43 (Беларусь)Паўстаньне 1794 годуБДСМЯгмінJavaСтапа (літаратуразнаўства)ГідуныПаўлюк ТрусІсьляндзкі коньЧэлесЯгор Восіпаў15 красавікаДарожная сеткаТравеньКастусь КаліноўскіВольныя матэрыялыПрыпяцьДрысьвяты (вёска)🡆 More