Біскуп Юры Радзівіл

Ю́ры Радзіві́л (31 траўня 1556, в.

    У Вікіпэдыі ёсьць артыкулы пра іншых людзей зь імем Юры Радзівіл.

Лукішкі, цяпер у межах Вільні — 23 студзеня 1600, Рым) — царкоўны і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

Юры Радзівіл
Юры Радзівіл, партрэт XVII ст.
Юры Радзівіл, партрэт XVII ст.
Біскуп Юры Радзівіл
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 траўня 1556
Лукішкі каля Вільні
Памёр 23 студзеня 1600 (43 гады)
Рым
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Чорны»
Альжбета з Шыдлавецкіх
Дзейнасьць дыплямат, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Юры Радзівіл — першы каталіцкі кардынал зь Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Біскуп Юры Радзівіл 
Біскуп і яго герб, 1840 г.

Паходзіў зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая «Чорнага», канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштапа і Станіслава, а таксама сясьцёр Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.

Выхоўваўся ў духу кальвінізму. Навучаўся ў кальвінскіх школах у Вільні і Нясьвіжы, працягваў адукацыю ў Ляйпцыскім унівэрсытэце (1571—1573). Разам з братам Мікалаем Крыштапам Радзівілам Сіроткам езьдзіў у Францыю па абранага караля Генрыка Валезу. У 1576 годзе пры Пятру Скарзе перайшоў у каталіцтва. Вывучаў філязофію і тэалёгію ў Рымскім калегіюме.

Быў каад’ютарам (памочнікам-намесьнікам) біскупа Валяр’яна Пратасевіча (1574—1581). У 1577—1578 гадох зьдзейсьніў пілігрымку ў Сант'яга-дэ-Кампастэля. У 1581—1591 гадох біскуп віленскі, у 1583 годзе атрымаў годнасьць кардынала.

Дзейна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 годзе ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку. У 1582 годзе на ўласныя сродкі адкрыў Віленскую духоўную сэмінарыю. У 1582—1584 гадох быў намесьнікам караля (губэрнатарам) у Інфлянтах, зь цяжкасьцю выконваў абавязкі.

Па сьмерці Стафана Баторыя на элекцыйным сойме 1587 году падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскае дынастыі Габсбургаў Максіміліяна, аднак каралём і вялікім князем абралі Жыгімонта Вазу. Па збліжэньні ў 1589 годзе з Габсбургам павялічыў свой уплыў пры двары. У 1589 годзе разам з ваяводам кракаўскім Мікалаем Фірлеем езьдзіў з пасольствам да Рудольфа ІІ Габсбурга, у 1591 годзе — у Рым, на зваротным шляху рэпрэзэнтаваў папу Клімэнта VIII. З 1591 году стаў біскупам кракаўскім. Спрыяў шлюбу Жыгімонта Вазы з эрцгэрцагіняй з дому Габсбургаў Ганнай у 1592 годзе. Быў адным з найбліжэйшых дарадцаў караля, у 1596—1597 гадох вёў перамовы пра далучэньне Рэчы Паспалітай да антытурэцкае каталіцкае лігі.

Браў удзел у канклавах, на якіх абіралі папамі рымскімі Інакенцыюса IX (1591 год) і Клімэнта VIII (1592 год). Удзельнічаў у падрыхтоўцы Берасьцейскай уніі. Памёр у Рыме, куды яго запрасілі для ўдзелу ў юбілеі 1600 году. Спачыў у касьцёле Іль Джэзу.

Аўтар напісаных на лаціне дзёньніка паездкі ў Італію 1575 годзе (выйшлі з друку ў 1935 годзе пад назвай «Dziennik podrozy do Wloch w 1575 roku») і ўспамінаў пра Інфлянты (надрукаваныя ў 1899 годзе).

Галерэя

Малярства

Графіка

Дадатковыя зьвесткі

Фарны касьцёл у Нясьвіжы набыў свой манумэнтальны барокавы выгляд дзякуючы Юрыю Радзівілу. Менавіта ён ініцыяваў разборку муроў папярэдняга касьцёла, закладзенага ў 1581 годзе і збудаванага ў іншым, састарэлым на той час стылі. Апроч таго, першы будынак меў меншыя памеры, над ім не было купала.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Біскуп Юры Радзівіл БіяграфіяБіскуп Юры Радзівіл ГалерэяБіскуп Юры Радзівіл Дадатковыя зьвесткіБіскуп Юры Радзівіл КрыніцыБіскуп Юры Радзівіл ЛітаратураБіскуп Юры РадзівілВільняЛукішкіРымРэч Паспалітая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

88 да н. э.Бісэксуальная парнаграфіяНіл ГілевічГолас АмэрыкіХалодная вайнаЯўген БарычэўскіАлесь БяляцкіДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ВэрмутБеластокАркадзь СмолічРаспад СССРE (літара)Лёнік ТарасэвічДрама (аповесьць)Аральны сэксБеларускія татарыСафоклКабінэт міністраў УкраіныДаўгінаўскі трактНезалежная БеларусьКітайЎДзень РэспублікіБукавыяПолымя (часопіс)СударгЯнка БрыльД’Артаньян і тры мушкетэрыМіцкевіч на скале Аю-ДагАтамАстравы Ашмор і Карт’еЧас UnixВольга ХарланАрыштІвянецБлакітная сойкаІталіяУладзімер ШыманецЯцьвягіЦыганыAmazon.comЗборная Аргентыны па футболеМіжнародная касьмічная станцыяТрыпураПадарожжы ГулівэраДРЭСПадляскія дыялектыТаўтэнАнтыхрыстВоднае полаКавалёўАркадзь КуляшоўПрыметнікАлагБайкаКанапаDir en greyГлінішча (Гомельская вобласьць)СацыялізмЮбілейная плошча (станцыя мэтро)Гедзімін🡆 More