Дубровіца

Дубровіца (укр.

Дубровиця) — места ва Ўкраіне, на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтар Дубровіцкага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2011 год — 9430 чалавек. Знаходзіцца за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).

Дубровіца
лац. Dubrovica
укр. Дубровиця
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Дубровіца Дубровіца
Герб Дубровіцы Сьцяг Дубровіцы
Першыя згадкі: 1005
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Дубровіцкі
Плошча:
  • 8,88 км²
Насельніцтва: 9430 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 34108
КОАТУУ: 5621810100
Геаграфічныя каардынаты: 51°34′0″ пн. ш. 26°34′0″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 26.56667° у. д. / 51.56667; 26.56667 26°34′0″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 26.56667° у. д. / 51.56667; 26.56667
Дубровіца на мапе Ўкраіны
Дубровіца
Дубровіца
Дубровіца
Дубровіца Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://dubrmrada.rv.ua/

Дубровіца — места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца ўдзельнага княства і графства, побач зь местам праходзіць паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, а таксама сядзіба Плятэраў у Варобіне (клясыцызм, XVIII ст.). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся калегіюм піяраў, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Назва

Тапонім Дубровіца, відаць, утварыўся ад асновы «дуброва» ('дубовы лес'). Таксама сустракаецца варыянт Дубравіца.

Гісторыя

Раньнія часы

Першы пісьмовы ўспамін пра Дубровіцу як горад Тураўскага княства датуецца 1005 годам. У 2-й палове XII ст. паселішча стала сталіцай удзельнага княства.

Вялікае Княства Літоўскае

У 1340-я гады Дубровіца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У XV ст. яна перайшла ў валоданьне Дубровіцкіх-Гальшанскіх. У XVI ст. Дубровіца ўвайшла ў склад Троцкага ваяводзтва, тут збудавалі касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У гэты ж час яно стала сталіцай графства.

У 1571 годзе ў якасьці пасагу Дубровіцу атрымаў А. Курбскі. У 1695 годзе Ян Дольскі фундаваў тут калегіюм піяраў. З XVIII ст. места знаходзілася ў валоданьні Плятэраў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дубровіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе яе разам з усёй воласьцю (колішнім графствам) адарвалі ад астатняй Берасьцейшчыны і перавялі ў склад Валынскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады ліквідавалі тутэйшы калегіюм піяраў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дубровіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Дубровіцу. У 1918—1919 гадох тут з падбухторваньня эсэраў і бальшавікоў выбухнула Палескае паўстаньне, у выніку якога разрабавалі палац графаў Плятэраў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места ўвайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Дубровіцу ў склад УССР, дзе з 1940 году яна стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 30 ліпеня 1997 году меская рада зацьвердзіла сучасныя герб і сьцяг Дубровіцы.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 3743 чал., зь іх 1709 хрысьціянаў і 2034 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1990 год — 10,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 9644 чал.; 1 студзеня 2011 году — 9430 чал.

Адукацыя

У Дубровіцы працуюць 3 дашкольныя ўстановы, 3 сярэднія школы і прафэсійны ліцэй.

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры і кінатэатар.

Спорт

У месьце ёсьць стадыён «Гарынь», 4 футбольныя клюбы.

Забудова

Вуліцы і пляцы

З урбананімічнай спадчыны Дубровіцы да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Варобінская, Гарынская, Макараўская і Прырэчная.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, завод перапрацоўкі лёну.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Дубровіцкі гістарычна-этнаграфічны музэй.

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1695—1701)
  • Сядзіба Плятэраў (XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (1862)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1872)

Страчаная спадчына

  • Калегію піяраў (1695—1701)

Галерэя

Асобы

  • Мікола Аляксеевец (нар. 1941) — украінскі гісторык і пэдагог
  • Анастасія Заслаўская (з Гальшанскіх; ?—1561) — рэлігійная і культурная дзяячка часоў Вялікага Княства Літоўскага
  • Мікола Ляховіч (нар. 1976 — украінскі грамадзкі дзяяч, палітычны вязень
  • Фёдар Пірышка (1898—1991) — беларускі партыйны дзяяч, мэмуарыст
  • Жорж Шарпак (нар. 1924) — францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1992)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дубровіца НазваДубровіца ГісторыяДубровіца НасельніцтваДубровіца ЗабудоваДубровіца ЭканомікаДубровіца Турыстычная інфармацыяДубровіца ГалерэяДубровіца АсобыДубровіца КрыніцыДубровіца ЛітаратураДубровіца Вонкавыя спасылкіДубровіцаГарыньГорадДубровіцкі раёнЛунінецРовенская вобласьцьРоўнаСарныУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Атрад (біялёгія)Нацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАПадмностваКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Мазыр)ХКрысталь БойдКалітаАмонімЭратычнае мастацтваКойданаўДотык пісі рукоюАрхівы і справаводстваНіна МацяшМікрабіялёгіяСяржук ДоўгушаўІгар БабкоўУНІАН9 траўняПолацакНікалё Мак’явэльліПраграмістСьцяг БеларусіБеларуская гандлёва-прамысловая палатаЭзопІксвідэаРадаўніцаІван ЧыгрынаўБусьліныяВіды сувязі словаўСацыяльны інстытутКанстытуцыяДалёкі ЎсходЖолуд (орган)Рыгор НяхайКазімер ХршчановічЧудзка-Пскоўскае возераВера БурлакТоні БлэрНовы ТаргРАУСДзень ПерамогіGoogle ChromeОршанский вестник (1915)БутрымРужанецБеларусь ва ўварваньні Расеі ва Ўкраіну (2022)Нямецка-савецкая вайнаПаліндромМарат МаркаўМэрЭнцыкляпэдыяРэч ПаспалітаяЛявон ШыманецПлатон ЦіхановічУсяслаў ЧарадзейПНарвэгіяМесны склонСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіЗямля пад белымі крыламіКляштарОй у лузі червона калинаПошукавая аптымізацыяКаскадныя табліцы стыляўПаўстаньне 1794 годуДыялектПчолыМаркёрБісэксуальная парнаграфія🡆 More