Гальша́нскія, Альша́нскія — літоўскі княскі род гербу Гіпацэнтаўр, назва якога паходзіць ад вотчыннага маёнтку Гальшанаў (цяпер Беларусь).
Гальшанскія лац. Halšanskija | |
Герб Гальшанскіх | |
Тытул: | князі |
Прызнаныя ў: | Вялікае Княства Літоўскае |
Першы з роду: | Гольша |
Апошні з роду: | Сямён Юр'евіч (пам. у 1556 годзе) |
Генэалягічныя легенды XVI ст. зьвязвалі паходжаньне Гальшанскіх з старажытнай літоўскай дынастыяй Кітаўрасаў, што панавала ў Літве перад дынастыяй Віценя і Гедыміна. Магчыма, князі Гальшанскія сапраўды паходзілі ад кагосьці з родзічаў вялікага князя Трайдзеня, пазбаўленых улады новай дынастыяй.
Шэраг позьніх летапісаў (напрыклад, Летапіс археалягічнага таварыства) згадвае сярод падданых Гедыміна «Міндоўгава сына Альгімонта, вялікага князя Гальшанскага» (Яўрэінаўскі летапіс называе гэтага ж пэрсанажа «сынам Гольшыным»). У той жа групе летапісаў у зьвестках пра Гольшу, легендарнага заснавальніка Гальшанаў, згадваецца ягоны сын Альгімонт. Хроніка Быхаўца называе Гольшынага сына Міндоўга, Хроніка Літоўская і Жамойцкая — абодвух.
«Хроніка Быхаўца» называе Гольшу родзічам вялікага княза Трайдзеня і чалавекам з найбліжняга атачэньня вялікага княза Віценя.
Родавым гняздом Гальшанскіх было заснаванае ў 1280 року пасяленьне на Ашмяншчыне (цяпер вёска Гальшаны Гарадзенскай вобласьці). Гальшанскія валодалі буйнымі землеўладаньнямі на тэрыторыі сучасных Беларусі (Глуск, Раманаў у Ашмянскім павеце), Украіны (на Валыні — Дубровіцкае ды Стэпанскае княствы), Літвы. Займалі высокія дзяржаўныя і царкоўныя пасады ў ВКЛ.
Род згас у 1556 годзе са сьмерцю князя Сямёна Юр’евіча. Пасьля ягонай сьмерці маёмасьць Гальшанскіх перайшла да 6 Сямёнавых сёстраў, а потым зь іхнім пасагам разышліся сярод княскіх родаў Сапегаў, Заслаўскіх, Палубенскіх, Курбскіх, Кірдэеў, Саламярэцкіх, Вішнявецкіх.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Гальшанскія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.