Альгімонт Гальшанскі: літоўскі князь

Альгімонт Гальшанскі (першая палова XIV ст. — паміж жніўнем і кастрычнікам 1393) — літоўскі князь, пачынальнік роду Гальшанскіх.

Альгімонт Гальшанскі
лац. Algimont / Alhimont Halšanski
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не пазьней за 1350
Памёр 1393(1393)
Род Гальшанскія
Дзеці Іван
Дзейнасьць арыстакрат

Паводле крыжацкага помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах», цэнтар уладаньняў Альгімонта быў у Гальшанах.

Імя

Алгемунд, Алгмунд, Алкмунт або Алкемонт (Algemundus, Algmundus, Alchemundo, Alhmunt, Alcmunt, Alchemont) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгін, Альгерд; германскія імёны Heligin, Algardus) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць' або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'. Такім парадкам, імя Альгімонт азначае «сьвятая гарлівасьць». Апроч таго, адзначалася германскае імя Augemund (Augemundus, Augemundr) зь першай асновай аўг-, якая паходзіць ад гоцкага augjan 'паказваць, зьяўляцца'.

Адпаведнасьць імя Альгімонт германскаму імю Alhmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў.

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Angemunt (1383 год); in Ongemundes hoff Galschan (паміж 1384—1401 гадамі); Olgemont (1385 год); ducis Olgimundi (1387—1394 гады); княз Олгимонтъ (1389—1402 гады); Овгимонта и Братошу (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс).

Біяграфія

У 1383 годзе Альгімонт браў удзел у перамовах вялікага князя Ягайлы з пасламі вялікага магістра, у канцы 1384 году зь іншымі пасламі ён паехаў у Кракаў, дзе 18 студзеня 1385 году прасіў для вялікага князя літоўскага рукі каралевы польскай Ядвігі. Напэўна, у пачатку 1389 года, Альгімонт з Братошам паехаў у Ноўгарад, каб весьці з наўгародцамі перамовы пра прыняцьце на прыгарады князя Лугвена Альгердавіча — брата Ягайлы.

У канцы 1380-х — пачатку 1390-х гадоў князь Альгімонт быў сярод выдаўцоў паручных граматаў за баярына Братошу (1387—1394) і князя Жадзівіда (жнівень — кастрычнік 1393 году).

Памёр не пазьней за кастрычнік 1393 году, калі яго сын князь Іван атрымаў кіеўскае намесьніцтва ад вялікага князя Вітаўта.

Беларуска-літоўскія летапісы XVI ст. называюць Альгімонта намесьнікам Кіеўскім у часы Гедзіміна, але цяпер сам факт захопу Кіева за Гедзімінам лічыцца сумнеўным. У тых жа летапісах Альгімонта часта называюць сынам Міндоўга, а таго сынам легендарнага Гольшы (у Яўрэінаўскім летапісе Альгімонт называецца сынам самога Гольшы).

У Кіеўска-Пячэрскім памяньніку (канец XV — пачатак XVI ст.) зьмяшчаецца запіс «Княз Олгимонта, нареченного в святом крещении Михаила, а в иноцех Евфимия». Аднак гэты ўпамін, запісаны прыкладна праз стагодзьдзе па імавернай сьмерці Альгімонта, нельга лічыць надзейным.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Альгімонт Гальшанскі ІмяАльгімонт Гальшанскі БіяграфіяАльгімонт Гальшанскі КрыніцыАльгімонт Гальшанскі ЛітаратураАльгімонт Гальшанскі Вонкавыя спасылкіАльгімонт ГальшанскіГальшанскіяЛіцьвіны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Новы Запавет.tn1978.inДзяржава2007ФБісэксуальная парнаграфіяРодны край (1919)Ліцьвіны.grЭўропаГалоўная старонкаГарбатаТутэйшыя (выраз).lrГалоўчыцы (Гомельская вобласьць).fo606Сымбіёз1880МанівідІндрыхМазырскі паветВясна (цэнтар)Кітай.laВільбут18.toЧжэн ХэДзьвінск1926РужанецАльтэрнатыўная парнаграфіяДзень Волі38Лятарэя.mq.qaУзбэцкая Савецкая Сацыялістычная РэспублікаВолгаМаксім Гарэцкі1992Уладзіслаў СыракомляАрвід (імя).rs5Дзед ТалашToyotaГабрэі1911Прэзыдэнт БеларусіКарцыналёгіяДабрабыт (банк)БіятэхналёгіяЯн ЧачотUNIXЗавайцьГімн БеларусіАнальны сэкс28 сакавіка92Мантывіл.kw.mn🡆 More