Ягайлавічы

Ягайлавічы (Ягелоны) — валадарская дынастыя Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ; 1377—1381, 1382—1387, 1440—1572), Польшчы (1386—1572), Вугоршчыны (1440—1444, 1490—1526) і Чэхіі (1471—1526).

Галіна роду Гедзімінавічаў.

Ягайлавічы
лац. Jagajłavičy
Герб Ягайлавічаў
Герб Ягайлавічаў
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Тытулы: Вялікі князь, кароль
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае, Польскае Каралеўства, Рэч Паспалітая, Каралеўства Вугоршчына, Чэскае Каралеўства
Першы з роду: Ягайла (1352—1434)
Апошні з роду: Жыгімонт Аўгуст (1520—1572)
Адгалінаваньне роду: Гедзімінавічы, Альгердавічы

Назва

Агела, Агел, Егел або Егіла, пазьней Эгель (Agella, Agela, Agel, Egel, Egila, Egel, Eggel, Eggeli) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч', а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'. Апроч таго, у старажытных германскіх імёнах шырока бытаваў антрапанімічны суфікс-пашыральнік з элемэнтам -л- (-l-).

Адпаведнасьць імя Ягайла германскаму імю Agilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў.

Гаспадары з дынастыі

  • Ягайлаправаслаўі Якаў; 1352—1434), заснавальнік дынастыі, быў старэйшым сынам вялікага князя літоўскага Альгерда (1295—1377) ад 2-ой жонкі Юльяны Цьвярской (1325—1399) і адпаведна ўнукам вялікага князя Гедзіміна. У траўні 1377 г. заняў вялікакняскі сталец, зь якога ў 1381 г. яго скінуў дзядзька Кейстут. У чэрвені 1382 г. вярнуў сабе сталец. У лютым 1386 г., ахрысьціўшыся ў каталіцтва, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай Анжуйскай (1370—1399; на стальцы з 1382 г.), дачкой вугорскага і польскага караля Людвіка І Вялікага, і заняў польскі сталец пад імем Уладзіслава II Ягайлы (валадарыў да 1434 г.). У 1387 г. перадаў уладу ў ВКЛ роднаму малодшаму брату Скіргайлу (у праваслаўі Іван; 1354—1394). Да 1440 г. яе трымалі прадстаўнікі іншых галін роду Гедзімінавічаў. У першых 2 шлюбах меў па дачцэ, кожная зь якіх памерла пры яго жыцьці: першая — Лізавета-Баніфацыя(pl) (22 чэрвеня—13 ліпеня 1399) памерла на 21 дзень пасьля нараджэньня, другая — Ядвіга Ягайлаўна(en) (1408—1431) памерла ў 13-гадовым узросьце. У 4-ым шлюбе з Соф’яй Гальшанскай (Друцкай; 1405—1461) меў 3-ох сыноў, 2-і зь якіх памёр пры яго жыцьці ў 7-месячным узросьце: Казімер (1426—1427). Дынастыю працягнулі старэйшы і малодшы браты: Уладзіслаў ІІІ (1427—1444) і Казімер-Андрэй (Казімер IV; 1427—1492).
  • Уладзіслаў III (31 кастрычніка 1424, Кракаў — 10 лістапада 1444, Варна), старэйшы сын Ягайлы ад 4-ай жонкі Соф’і Гальшанскай (Друцкай; 1405—1461), заняў польскі сталец у 1434 г. пасьля сьмерці бацькі. У 1440 г. яго абралі і вугорскім каралём пад імем Уласла V (валадарыў да 1444 г.). Загінуў у бітве пад Варнай(en) (цяпер Баўгарыя) супраць асманскага войска на чале з султанам Мурадам ІІ, ад чаго пасьмяротна атрымаў мянушку Варнэньчык. Пасьля яго сьмерці Ягайлавічы страцілі вугорскі сталец.
  • Казімер Ягайлавіч (Казімер-Андрэй; 30 лістапада 1427—7 чэрвеня 1492), малодшы сын Ягайлы і малодшы брат Уладзіслава III, вярнуў Ягайлавічам сталец ВКЛ у 1440 г. пасьля забойства вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча (валадарыў да 1492 г.). У 1447 г. праз 3 гады пасьля сьмерці брата Ўладзіслава ІІІ заняў і польскі сталец пад імем Казімер IV (валадарыў да 1492 г.). У 1454 г. ажаніўся з Эльжбэтай Аўстрыйскай (1436—1505), дачкой нямецкага караля Альбрэхта ІІ Габсбурга, ад якой меў 6 сыноў і 7 дачок. Сыны: Уладзіслаў (1456—1516), сьв. Казімер (1458—1484), Ян I Ольбрахт (1459—1501), Аляксандар (1461—1506), Жыгімонт Стары (1467—1548), Фрыдэрык (1468—1503).
Ягайлавічы 
Фамільнае дрэва дынастыі Гедзімінавічаў і Ягайлавічаў, 1521 г.
  • Уладзіслаў Ягелончык(en) (1 сакавіка 1456, Кракаў — 13 сакавіка 1516, Буда), старэйшы сын Казімера Ягайлавіча, стаўся каралём Чэхіі пад імем Уладзіслава ІІ ў 1471 г. і валадарыў да 1516 году. У 1490 г. яго абралі і каралём Вугоршчыны пад імем Уласла VI (валадарыў да 1516 г.). У 3-ім шлюбе ад Ганны з Фуа (1484—1506) меў сына Людвіка II (1506—1526) і дачку Ганну (1503, Буда —1547, Прага), якая выйшла за муж за аўстрыйскага эрцгерцага Фэрдынанда I Габсбурга.
    • Людвік II (1 ліпеня 1506, Буда — 29 жніўня 1526, Мохач), адзіны сын і спадкаемца Ўладзіслава ІІ, заняў вугорскі і чэскі стальцы ў 1516 г. (Лаяш II) і валадарыў да 1526 году. Загінуў у бітве пад Мохачам(en) (цяпер поўдзень Вугоршчыны) супраць асманскага войска на чале з султанам Сулейманам I. У выніку праз шлюб старэйшай сястры Ганны з аўстрыйскім эрцгерцагам Фэрдынандам I вугорскі і чэскі стальцы перайшлі да Габсбургаў, чые нашчадкі валадарылі ў Вугоршчыне і Чэхіі да 1918 году.
  • Ян I Ольбрахт (27 сьнежня 1459, Кракаў — 17 чэрвеня 1501), 3-і сын Казімера Ягайлавіча, пераняў уладу ў толькі Польшчы ў 1492 г. пасьля сьмерці бацькі. У выніку ўнія з ВКЛ спыніла існаваньне.
  • Аляксандар Казімеравіч (5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506), 4-ы сын Казімера Ягайлавіча, стаўся вялікім князем літоўскім у 1492 г. і валадарыў да 1506 году. У 1501 г. заняў і польскі сталец пасьля сьмерці брата Яна І Ольбрахта (валадарыў да 1506 г.).
  • Жыгімонт Стары (1 студзеня 1467, Казаніца(en) — 1 красавіка 1548, Кракаў), 5-ы сын Казімера Ягайлавіча, заняў літоўскі і польскі стальцы ў 1506 г. пасьля сьмерці брата Аляксандра Казімеравіча. У 1-ым шлюбе меў 2 дачок: Ядвіга Баварская(en) (1513—1573), Ганна (1515—1520). У 1517 г. ажаніўся з Бонай Сфорцай (1494—1557), дачкой мілянскага князя Джана Галеаца Сфорцы, ад якой меў сына Жыгімонта Аўгуста (1520—1572) і 4 дачок. Другі сын Войцех Ольбрахт памёр у дзень народзінаў 20 верасьня 1527 году. Тры з 4 дачок сталі каралевамі: Ізабэла (1519—1559) — каралевай Вугоршчыны (з 1539 г.), Ганна (1523—1596) — вялікай княгіняй літоўскай і каралевай Польшчы (з 1576 г.), Кацярына (1526—1583) — каралевай Швэцыі (з 1569 г.).
  • Жыгімонт Аўгуст (1 жніўня 1520, Кракаў — 7 ліпеня 1572), сын Жыгімонта Старога і апошні мужчынскі прадстаўнік дынастыі, яшчэ пры жыцьці бацькі ў 1529 г. заняў літоўскі сталец (валадарыў да 1572 г.). У 1548 г. заняў і польскі сталец (валадарыў да 1572 г.). У 1569 г. ВКЛ і Польшча заключылі Люблінскую ўнію аб утварэньні фэдэратыўнай Рэчы Паспалітай, што прадугледжвала адзінага манарха.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Ягайлавічы НазваЯгайлавічы Гаспадары з дынастыіЯгайлавічы ГалерэяЯгайлавічы КрыніцыЯгайлавічы ЛітаратураЯгайлавічыВугоршчынаВялікае Княства ЛітоўскаеГедзімінавічыПольшчаЧэхія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Менск (кампутарная гульня)ДэмакратыяГібрыдная вайнаПадзеньне камуністычнага ладу ў АльбанііЧасопісПтушкі і гнёздыСыднэйМарына ВасілеўскаяПарнафільм у ФранцыіДаўкша КімантавічСтудэнцкая РадаВасіль Саковіч (літоўскі баярын)СлуцакГэрманштат СыбіўРод (біялёгія)Аўтарскае праваРумбольд ВалімонтавічПалачкаДамаскДзьвінскАндрэй ДаўгердавічЛічэбнікАдам МіцкевічМаксім БагдановічДжынсавая рэвалюцыяЗьміцер ЖылуновічНапалеон I БанапартВід (біялёгія)СвалегедВялікабрытаніяУладзімер ДубоўкаНэпалПётар КезгайлавічПохваАдам БагдановічВіківідыАляксандар ПаўлавецАляксандар ЛукашэнкаБудызмНаша НіваВікінтПастава на каленяхРасейцыISSNУшачыСельская гаспадаркаКонрад Валенрод (паэма)ГорадняЛюбоўКаханьне без пранікненьняУрадЛітотаЦівалі (неадназначнасьць)ПаслугаКаранавірусная інфэкцыя (2019)Міхась ЧаротРаён2013КулёнПлюсТаўцівіл (імя)ЦмокЭўрапейскі ЗьвязGoogle searchСудзімонт ДоргевічСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік1994Банк🡆 More