Клясыфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Ўкраіны — дзяржаўны спосаб запісу (ДК 014-97), зацьверджаны і ўведзены ў дзеяньне загадам Дзяржаўнага камітэту Ўкраіны па пытаньнях тэхнічнага рэгуляваньня і спажывецкай палітыкі ад 31 кастрычнiка 1997 году № 659 (са зьменамі і дапаўненьнямі), які дзейнічае з 1 студзеня 1998 году. Нягледзячы на афіцыйны статус выданьня і яго агульнадзяржаўнае значэньне застаецца ведамасным даведнікам Дзяржпатрэбстандарту. Істотным недахопам яго ўвядзеньня зьяўляецца несынхранізаванасьць з базай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Ўпраўленьня па сувязях зь мясцовымі органамі ўлады і органамі мясцовага самакіраваньня Апарату Вярхоўнай Рады Ўкраіны. У пэрспэктыве ДК 014-97 павінна перайсьці да трохузроўневай сыстэмы кадаваньня населеных пунктаў і інтэгравацца зь міжнародным стандартам ISO 3166-2: UA, аднак ужо сёньня мае месца неадпаведнасьць кодаў першага ўзроўню адміністрацыйнага дзяленьня.
Першы ўзровень запісу (разрады 1, 2) уключае:
Другі ўзровень запісу (разрады 3, 4, 5) уключае:
Трэці ўзровень запісу (разрады 6, 7, 8) уключае:
Чацьверты ўзровень запісу (разрады 9, 10) уключае:
Кожная лічба запісу структурна складаецца з асабістае лічбы аб’екту. Гэтая лічба будуецца з выкарыстаньнем сэрыйна-парадкавага і пасьлядоўнага мэтадаў кадаваньня і тым самым забясьпечваецца пераемнасьць ад раней дзеючага агульнасаюзнага клясыфікатару «Сыстэма пазначэньняў аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня Саюзу ССР і саюзных рэспублік, а таксама населеных пунктаў» (СПАТА). Для аб’ектаў першага ўзроўню запісу вылучаныя разрады 1—2, другога ўзроўню — разрады 3—5, трэцяга ўзроўню — разрады 6—8, чацьвертага ўзроўню — разрады 9—10. У выпадку запісу аб’ектаў другога і трэцяга ўзроўню запісу ўжываецца пасьлядоўны мэтад запісу. Пры гэтым разрады 3 і 6 адведзеныя пад прыкметы, якія паказваюць на ўзровень запісу і выгляд запісваемага аб’екту запісу.
Прыкмета 2-га ўзроўню (3-і разрад) мае такое значэньне:
Прыкмета 3-га ўзроўню (6-ы разрад) мае такое значэньне:
Назва цэнтру вобласьці, раёну, сельсавету друкуецца побач з назвай вобласьці, раёну, сельсавету пасьля сымбалю «/».
азначае, што места Харкаў зьяўляецца цэнтрам Харкаўскай вобласьці.
Для зручнасьці чытаньня, для запісу сёл друкуюцца апошнія два разрады запісу са зрушэньнем ў адносінах да запісу сельсавета, гэта значыць не паўтараюцца першыя восем разрадаў запісу.
азначае, што коды сёл такія:
У лічбавым спосабе запісу земскага падзелу Ўкраіны прынятыя наступныя скарачэньні:
Вядзенне лічбавага спосабу запісу земскага падзелу Ўкраіны ажыцьцяўляе Навукова-дасьледчы інстытут статыстыкі Дзяржаўнага камітэта статыстыкі Украіны. Падставай для актуалізацыі з'яўляюцца змены падпарадкаванасьці і назваў аб'ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Украіны.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Клясыфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Ўкраіны, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.