Аляндзкія Астравы

Аля́ндзкія астравы (па-швэдзку: Åland, па-фінску: Ahvenanmaa) — швэдзкамоўны архіпэляг астравоў, які палітычна адносіцца да Фінляндыі.

У складзе Фінляндыі астравы маюць шырокую аўтаномію. Астравы знаходзяцца ў Балтыйскім моры каля Батнічнай затокі. Спэцыяльны статус астравоў гарантуецца міжнароднай супольнасьцю.

Аляндзкія астравы
Landskapet Åland
Сьцяг Аляндзкіх астравоў Герб Аляндзкіх астравоў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Астравы міру
Дзяржаўны гімн: «Ålänningens sång»
Месцазнаходжаньне Аляндзкіх астравоў
Афіцыйная мова швэдзкая
Сталіца Марыегамн
Найбуйнейшы горад Марыегамн
Форма кіраваньня аўтаномная правінцыя Фінляндыі
Пэтэр Лінбёк
Вівэка Эрыксан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

13 517 км²
89 %
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць

27 210
17,6/км²
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Дамэн верхняга ўзроўню .ax
Тэлефонны код +358

У склад архіпэлягу ўваходзяць каля 6,5 тыс. астравоў агульнай плошчай 1527 км². Плошча найбольшага востраву Аляндаў складае 650 км². Колькасьць насельніцтва складае каля 27,2 тыс. асобаў. Заселеныя каля 100 астравоў, пераважна людзьмі швэдзкага паходжаньня. Насельніцтва займаецца ў асноўным рыбнай лоўляй, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай. Адзіным горадам і сталіцай Аляндзкіх астравоў зьяўляецца Марыегамн (па-швэдзку: Mariehamn, па-фінску: Maarianhamina). Тэрыторыя Аляндзкіх астравоў зьяўляецца дэмілітарызаванай зонай, тут забаронены нават пралёт самалётаў паветрана-вайсковых сілаў.

Палітыка

Аляндзкія астравы, згодна з Актам аб Самакіраваньні Аляндзкіх астравоў ад 28 сьнежня 1951 году, зьяўляюцца парлямэнцкай рэспублікай у рамках аўтаноміі ў складзе Фінляндыі. Астравы маюць уласны парлямэнт (Лагтынг), які складаецца з 30 дэпутатаў, абраных праз агульныя тайныя выбары. Яму падпарадкоўваецца ўрад (Ляндскапсрэгерынг), які ў сваю чаргу складаецца зь міністраў адукацыі, культуры, фінансаў, сацыяльных справаў і навакольнага асяродзьдзя, адміністрацыі і ўзаемадзеяньня з Эўрапейскім Зьвязам, прамысловасьці і гандлю, і сувязі, які ўзначальваецца прэм’ер-міністрам (ляндродам).

Гісторыя

У XVIII стагодзьдзі праз Аляндзкія астравы праходзіў важны шлях з Санкт-Пецярбургу ў Стакгольм. 18 сакавіка 1809 году, пад час расейска-швэдзкай вайны расейцы акупавалі астравы і далучылі іх, разам зь Фінляндыяй, да Расейскай імпэрыі.

У 1856 годзе Парыская мірная дамова надала астравам асаблівы статус дэмілітарызаванай зоны, які захоўваецца й да нашых дзён.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АрхіпэлягБалтыйскае мораБатнічная затокаФінляндыяФінская моваШвэдзкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Злучаныя Штаты АмэрыкіСказУлёф МэльбэргСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСакрат ЯновічЗа Беларусь!Францыск Скарына15 красавікаСьвятлана АлексіевічДрама (аповесьць)PHPСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіСубтытрыBayraktar TB2МаланкаПак (спадарожнік Урана)ПоўдзеньМаркёрФізычная падрыхтаванасьць1919Алесь КажадубМясцовы час (гурт)ГабрэіАдвакатКантмінВікіпэдыяВугорская моваЛетува (каралеўства, 1918)Tor Band23 красавікаNokia 6500 classicЛёнданАнатоль ЗэкаўПавецьСэрцаХвойнікіЯнка СіпакоўКарл МарксGoogleНіна МацяшДэмакратыяЭтнічная тэрыторыя беларусаўПорнасайтАндрэй МукавозчыкАдлігаКазімер ЯгайлавічГенадзь ПашкоўРыгор БарадулінУрадАндрэй АлександровічУсходнеславянскія мовы24 красавікаПятро ВасючэнкаАрмэніяСьвяты ЮрыLinuxВагінальны сэкс.slМарыянскі жолаб25 красавікаМадэль OSIЛеанард ПацейПольская літаратура (рэнэсанс)МаякОрдэн ПагоніСельская гаспадаркаКавалёўІндустрыялізацыя🡆 More