Геаграфія Грэцыі

Грэцыя — краіна ў Паўднёвай Эўропе, занходзіцца на скрыжаваньні Эўропы, Азіі і Афрыкі.

Геаграфія Грэцыі

Краіна мае сухапутныя межы з Альбаніяй на паўночным захадзе, Паўночнай Македоніяй і Баўгарыяй на поўначы і Турэччынай на паўночным усходзе.

Грэцыя складаецца зь дзевяці геаграфічных рэгіёнаў: Македоніі, Цэнтральнай Грэцыі, Пэляпанэсу, Тэсаліі, Эпіру, Эгейскіх астравоў (у тым ліку Дадэканэсу і Кікладаў), Тракіі, Крыту і Іянічных астравоў.

На ўсходзе краіна абмываецца Эгейскім морам, на захадзе — Іянічным морам, а на поўдні — Міжземным морам. Грэцыя мае самую доўгую берагавую лінію на беразе Міжземнага басэйну і адзінаццатую па даўжыні берагавую лінію ў сьвеце, даўжыня якой складае 13,676 кілямэтраў.

Краіна складаецца зь вялікай мацерыковай часткі і двух дадатковых паўвостраваў: Халкідыкі і Пэляпанэс, якія аддзелены ад мацерыка Карынфскім пярэсмыкам. Грэцыя ўключае ў сябе велізарную колькасьць астравоў, як буйных, такіх як Крыт, Эўбэя, Родас і Корфу, так і груп дробных, такіх як Дадэканэс і Кікляды. Восемдзясят адсоткаў тэрыторыі Грэцыі займае гарыстая мясцовасьць, самая высокая кропка краіны — гара Алімп, вышыня якой складае 2,917 мэтраў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Грэцыі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Грэцыі ўключае ў сабе 13 адміністрацыйных акругаў (вобласьцей, або пэрыфэрыяў (па-грэцку: περιφέρειες)), якія затым падзяляюцца на 54 номы, або прэфэктуры. Дадаткова да гэтых акругаў існуе адзін аўтаномны рэгіён — Аян-Орас (па-грэцку: Άγιον Όρος — «Сьвятая Гара») у раёне гары Атон.

Геаграфія Грэцыі 
13 адміністрацыйных акругаў
  1. Атыка
  2. Цэнтральная Грэцыя
  3. Цэнтральная Македонія
  4. Крыт
  5. Усходняя Македонія і Тракія
  6. Эпір
  7. Іянічныя астравы
  8. Паўночныя Эгейскія астравы
  9. Пэляпанэс
  10. Паўднёвыя Эгейскія астравы
  11. Тэсалія
  12. Заходняя Грэцыя
  13. Заходняя Македонія

Tags:

АзіяАфрыкаГрэцыяПаўднёвая ЭўропаЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

DNSКунілінгусУладзімер ДубоўкаВячаслаў КебічЧорны замак АльшанскіВіцебскАпавядальны сказВялейкаКрыстыян ГюйгэнсЭратычнае кіноІенг СарыРэкі Беларусі.ao.vcЖыве Беларусь! (песьня)АлімпійкаПорнасайт1871Сьпіс вуліц ПружанаўJavaСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаГерэльПацукАдвечным шляхамБеларуская дыяспараКірыла ТураўскіBet365Прапойскі раёнВольга Чамаданава.nuМарат МаркаўКангрэс ЗШАБеларуская АЭСНасельніцтва БеларусіРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Рак скурыСусьветная арганізацыя здароўяЛетувізацыяЮр’яПінскЯгайла (імя)ШмоняIRCУладзімер КараткевічБісэксуальная парнаграфіяУкраінцыВыказьнікКлеапатраМагутны БожаАкторы парнафільмаўВагінальны сэксЗлучнікБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіБеларускі клясычны правапісЧарнобыльПошасьцьНясьвіжВялікае Княства ЛітоўскаеАляксандар СувораўАральны сэксГаяна-ЭсэкібаМядзьведзічыS🡆 More