Алесь Корнеў: беларускі паэт

Але́сь Касья́навіч Ко́рнеў (30 лістапада 1935, Магілёў, БССР — 27 сакавіка 2022, Баранавічы, Беларусь) — беларускі паэт, лекар.

Алесь Корнеў
Алесь Корнеў: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Кнігапіс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 лістапада 1935(1935-11-30)
Памёр 27 сакавіка 2022(2022-03-27) (86 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская
Дэбют 14 красавіка 1962 году
Значныя творы «Як песня, год мінае», «Крыжы зямелькі роднае»
Узнагароды
Творы на сайце Kamunikat.org

Жыцьцяпіс

Пасьля вайны сям’я пераехала ў Ястрамбель. Алесь скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці (1955), Менскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут (1960). Па прафэсіі дэрматоляг. Працаваў доктарам у Мазыры, скурна-вэнэралягічным дыспансэры ў Баранавічах. Дэбютаваў 14 красавіка 1962 году ў Баранавіцкай газэце «Чырвоная звязда» вершам «Мы вечарам крочым па горадзе». З 1993 году — інвалід ІІ групы. Чалец Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Акрамя паэзіі займаўся маляваньнем, разьбярствам па дрэве й скульптурай зь пяску.

Творчасьць

Алесь Корнеў: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Кнігапіс  Няма свабоды ў выбары прываб,

Але ў натхненьні я – свабодны… раб.

Алесь Корнеў: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Кнігапіс 

Паэтычны сьвет Алеся Корнева напоўніцу раскрыецца ў яго вершах і паэмах. Вершы друкаваліся ў мясцовай і ў цэнтральнай прэсе: «Полымя», «Маладосьць», «Літаратура і мастацтва», «Акно», у літаратурным альманаху горада Баранавічы «Сьвятліца», «Гоман», «Дыялог».

Паэт у паэме «Як песьня, год мінае» паказаў шматфарбны вобраз роднай прыроды й жыцьцё на працягу народнага каляндарнага года, адносіны да навакольля, да бацькоў і сяброў, да жанчын і, наогул, да ўсяго, чым жыве краіна. У зборніку «Крыжы зямелькі нашае» філязофскі разважае над лёсам сыноў і дачок Беларусі, Бацькаўшчынай, Радзімай і часам ад Рагнеды да Васіля Быкава. Лірычныя героі паэмы «Жаночыя напевы» поўныя гамару й аптымізму.


Алесь Корнеў: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Кнігапіс  Роздум на Радаўніцу

Мы ўсе – сярод жывое зелені
Пад вечным небасхілам сінім.
Мы ў часе доляю паселены
І ў часе неадменна згінем,
Як тыя, што паходкай мернай
Пахаджвалі такім жа днём.
Мінулае ніяк не вернем,
Але... давайце памянём.
Былое мераем стагоддзямі
Адно ў закончаным трываньні.
Шукаем шчасьце, а знаходзім мы
Яго ў звычайным існаваньні.
Ды і яно няўмольна меркне
І ноччу, і пагодным днём,
Мы ў плыні часу – на паверхні,
А тых – давайце памянём!

Алесь Корнеў: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Кнігапіс 

Кнігапіс

  • Алесь Корнеў. Бібліяграфічны сьпіс літаратуры. «Цэнтралізаваная бібліятэчная сыстэма места Баранавічы»
  • «Услед за ластаўкай» — 2001 г.,108 старонак, выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы.
  • «Грае раніца зару» — 2002 г., 84 ст. выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы
  • «Нязгаслыя яскі» — 2003 г., 80 ст. выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы
  • «Праз міфы і казкі» — 2004 г., 100 ст., выдана кампаніяй «Дело», г. Баранавічы
  • Жаночыя напевы / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Баранавічы: «Рыцар Свабоды», 2004. — 56 с. — 250 ас.
  • Крыжы зямелькі нашае / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Баранавічы: «Рыцар Свабоды», 2004. — 112 с. — 299 ас.
  • «Вішнёвы прысмак» — 2004 г., 92 ст. выдана грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», г. Баранавічы
  • «Адгалоскі» — 2005 г., 112 ст., выдана творчым згуртваннем «Святліца», г. Баранавічы
  • «Алесь Корнеў на пэндзліку Марка Шагала» — 2005 г., 52 ст. выдана грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны», г. Баранавічы
  • «Любите, женщины» — 2007 г., 88 ст. выдана выдавецтвам «Стрынго» г. Мінск
  • «Пад зоркай Мілавіцай» — 2008 г., 120 ст., выдана выдавецтвам «Зоркі Гор», г. Мінск
  • Алесь Корнеў. * * * Мяне ацэньваеш, хаця… Новая Мыш. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 75—76.
  • «Неўтаймоўны сексафон» — 2009 г., 80 ст.выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • Мядовы полюс / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Брэст: «Альтернатива», 2010. — 120 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-521-166-3
  • Як песня, год мінае: сентыментальная паэма / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Брэст: «Альтернатива», 2010. — 288 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-521-172-4
  • Алесь Корнеў. *** Мае гады. *** Пад воблакі. *** Маці з храма. *** Памяць // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2010. — № 3. — С. 59—61.
  • «Спарышы для душы» — 2012 г., 230 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Крыжы зямелькі роднае» — 1212 г., 368 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Узвівайся, што стрыж, мінівершык-спарыш» — 2014 г., 250 ст. выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Валошкавы край» — 2013 г., 310 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Першая Сусветная вайна ў маім радзімым краі» — 2014 г., 30ст, выдана ў салоне г. Баранавічы (падарункавае выданне)
  • «Карані і карэньчыкі» — 2015 г., 196 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Хмаркі і аблокі радзімай старонкі» — 2015 г., 178 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • «На крыльях дней моих» — 2015 г., 196 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • «Стих и я» — 2015 г., 160 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • «Крышку трэсак з гумарэсак» — 2016 г., 160 ст. выдана выдавецтвам «Фенікс» г. Баранавічы
  • «Мы з-пад Новай Мышы», вершаваны лірычны раман — 2017 г., 210 ст., выдавецтва «Фенікс» г. Баранавічы
  • «Баранавіцкая аперацыя ў Першай сусветнай вайне» −2017 г., 80 ст. выдавецтва «Фенікс» Г. Баранавічы
  • «Ад вёскі Флар’янава да Паўлінава» — 2018 г., 38 ст. выдавец А. Г. Хахол, г. Баранавічі
  • «На крылах страснае душы» — 2018 г., 40 ст. — выдавецтва «Каўчэг», г. Мінск
  • «Барановичы — мой город любимый» — 2018 г., 275 ст. издательство «Ковчег» г. Мнск
  • «Курлы курлы курлы» — вершаваны лірычны раман — 2019 г., 494 ст.выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск
  • «Максім і Галя» — паэма, 2020 г., 80 ст., выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск
  • «Бяда ат намагання свабоднага кахання» - лірычная, празаічна-вершаваная аповесць, 2022 г., 91 ст., выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск

Узнагароды

Ляўрэат літаратурнай Мядовай прэміі (2009) за зборнік вершаў «Неўтаймаваны сексафон». Ляўрэат літаратурнай прэміі Берасьцейскага аблвыканкаму і абласнога аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (2011) за зборнікі вершаў «Мядовы полюс» і «Як песня, год мінае». Грамата Баранавіцкага гарвыканкаму за кнігу «Барановичи — мой город любимый» (2018).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алесь Корнеў ЖыцьцяпісАлесь Корнеў ТворчасьцьАлесь Корнеў КнігапісАлесь Корнеў УзнагародыАлесь Корнеў КрыніцыАлесь Корнеў Вонкавыя спасылкіАлесь Корнеў1935202227 сакавіка30 лістападаБССРБаранавічыБеларусьЛекарМагілёўПаэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТураўГрэбляПастава на каленяхМастацкі творСаргельАнгельшчынаКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Сонечная энэргіяАндрэй ДынькоНіл ГілевічЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Тацяна СапачМастаўтБушкаЛізаньне похвыБраніслаў ТарашкевічАляксандар МарозВалянцін АкудовічКотБобраАнтонімыВіктар МарціновічКартагенВіды сувязі словаўЛязьбійская парнаграфіяУсевалад ІгнатоўскіСьвятлана АлексіевічГуда (імя)Паўночна-Заходні крайСтаражытны РымЛацінская моваВольныя матэрыялыМоладава (Берасьцейская вобласьць)РыфмаЖомайдзь (Клецкі раён)Анатоль СысГалерэяГісторыя БеларусіСаюз вызваленьня БеларусіВалеры ГапееўЦарства (біялёгія)Дарожная сетка1891Марат Маркаў16 красавіка1874Гісторыя МагілёваСубэтнасАляксандар Лукашэнка1919Зьміцер СаўкаДзень ПерамогіМарына ВасілеўскаяЛяндвароваПрыметнікСпакусьнікі15 красавікаКруглянскі мостКубізмБраўзэрПарнаграфія ў БеларусіБабёрПімен ПанчанкаУладзімер АнісковічПаэзіяNokia 5140ЎАлесь РазанаўПалешукіГеалёгія🡆 More