Адвечная Песьня

«Адве́чная пе́сьня» — першая драматычная паэма Янкі Купалы, завершаная 22 жніўня 1908 году ў Бараўцах і ўпершыню выдадзеная Антонам Грыневічам у 1910 годзе ў Санкт-Пецярбургу.

«Адвечная песьня»
Адвечная Песьня
Вокладка першага асобнага выданьня паэмы, 1910
Жанр: драматычная паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская мова
Год напісаньня: 1908
Публікацыя: 1910
Выдавецтва: Выдавецтва Антона Грыневіча[d]
Адвечная Песьня Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Апісаньне

Паэма напісаная пад уплывам народна-песеннай сымболікі і кніжных крыніцаў. Паэма складаецца з 12 часткаў-праяваў, кожная зь якіх распачынаецца і заканчваецца аўтарскай рэмаркай.

Зьмест паэмы паглыблена—філязофскі, эпічна-сацыяльны аналіз жыцьцёвага лёсу Мужыка, які выступае як галоўны герой паэмы, трагізму яго існаваньня ў тагачасным грамадзтве. Прынцып напісаньня паэмы — рэалістычна—сымбалічны паказ чалавека як сацыяльнае істоты. Гэта твор пра спрадвечнае гора Мужыка, пра яго нялёгкую працу, сацыяльныя крыўды, жыцьцёвыя пакуты, якія з пакаленьня ў пакаленьне заставаліся яму наканаванымі. Патас паэмы — у балючай рэакцыі паэта на гістарычную несправядлівасьць, у асуджэньні сілаў, варожых працоўнаму чалавеку.

На працягу паэмы аўтар раскрывае жыцьцё Мужыка ад калыскі да труны. Паэма — твор высокага трагедыйнага гучаньня. Чорныя сілы, што зьлятаюцца над толькі што народжаным Мужыком, прарочаць яму трагедыю. Гэтае прароцтва спачатку як бы забываецца, але, як толькі жыцьцёвыя ілюзіі галоўнага героя разьвейваюцца, фарбы, тон і сымболіка ў паэме змрачнеюць. Кульмінацыя дзеяньня ў паэме двойчы трагічная, бо Мужык двойчы сыходзіць у магілу — і рэальна і сваім ценем.

Паэма напісаная песенна-народным складам верша. Кожная карціна-праява мае сваю танальнасьць, вызначаецца адметным рытміка—інтанацыйным комплексам і вобразнасьцю. Большасьць праяваў статычныя, за выключэньнем 11-й і 12-й, дзе гаворка ідзе пра гібель Мужыка і ўзьнікненьне яго ценю на могілках.

Крытыка

Максім Горкі ў 1910 годзе ў лісьце да А. Чарэмнага пісаў, што «Адвечную песьню» варта было б перакласьці на расейскую мову. Дасьледчык творчасьці Купалы І. Навуменка лічыў, што купалаўскі гуманізм знайшоў у паэме трагедыйнае ўвасабленьне. У 1920-я гады паэму дасьледвалі Ц. Гартны, І. Замоцін, у пасьляваенны час — М. Арочка, Р. Бярозкін, М. Грынчык, М. Лазарук, А. Лойка, М. Ярош і інш.

Польскі крытык С.Руднянскі адзначаў:

Адвечная Песьня  Панурай і безнадзейнай можа здавацца канцоўка паэмы, аднак тут укладзена спадзяваньне на лепшы дзень, і грамадзкае пачуцьцё выступае ў паэме як сіла, якую ня можа перамагчы нават сьмерць, а пытаньне «што зроблена для мужыка, што зроблена для ўздыму людзкой годнасьці, абуджэньня жыцьцёвай энэргіі чалавека?» пакідае незабыўны сьлед у сьвядомасьці і накіроўвае думку ў адпаведным кірунку. Адвечная Песьня 

Пераклады, сцэнічныя і мастацкія ўвасабленьні

На расейскую мову паэму пераклаў М. Ісакоўскі, на ўкраінскую — Т. Масэнка, на баўгарскую — Х. Папоў. Упершыню паэма інсцэніраваная ў 1921 годзе ў Першым беларускім дзяржаўным тэатры. У 1976 годзе Ўладзімер Мулявін стварыў паводле паэмы опэру-прытчу «Песьня пра долю», якую потым экспрэсіўна і калярытна выканаў ансамбль «Песьняры». Па матывах паэмы рэжысэр С. Кавальчык паставіў у 2002 годзе спэктакль у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, а рэжысэр А. Ляляўскі паставіў у 2004 годзе ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек лялечны спэктакль. Паэму ілюстравалі В. Александровіч, А. Волкаў, К. Елісееў, А. Кашкурэвіч, В. Мікіта, В. Шаранговіч.

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Адвечная песьня» / Аўтар — А.Лойка — С. 28—29.
  • Александровіч Алеся. Паэма Янкі Купалы «Адвечная песьня» ў ацэнцы дарэвалюцыйнай крытыкі / Часопіс «Беларусь». — Мн., 1947, №6.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Адвечная Песьня АпісаньнеАдвечная Песьня КрытыкаАдвечная Песьня Пераклады, сцэнічныя і мастацкія ўвасабленьніАдвечная Песьня КрыніцыАдвечная Песьня ЛітаратураАдвечная Песьня Вонкавыя спасылкіАдвечная Песьня1910Антон ГрыневічБараўцы (Менскі раён)Санкт-ПецярбургЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мішэль ВайлдАнатоль БутэвічЛесАльгерд БахарэвічВацлаў ЛастоўскіСадавінаMelbetУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаВугоршчынаНаша думкаБеліца (Жлобінскі раён)200515 красавікаПавал ДураўЛіцьвіныБаранавіцкі раёнАлесь РазанаўРод (біялёгія)СонцаСакрат ЯновічNokia 51408 сакавікаЯўген КантылёўЛетувіская моваÆАзэрбайджанская моваОпсаБеларусьАнтонімыПагоня (песьня)ЯгінтПімен ПанчанкаЯнка КупалаЛіза Кудроў10 студзеняАкторы парнафільмаўАртур ВольскіКатэхізіс Сымона БуднагаСяргей ДавідовічГуда (імя)Маршы недармаедаўАлесь БадакГенадзь Валер’евіч ШутаўПольшчаЗямляКартагенРодныя гоні (1927)ГрошыТравеньЗіновій ПрыгодзічФранцішак СкарынаСям’яПолк імя Кастуся КаліноўскагаУладзімер КараткевічСямён ПадокшынФартэпіянаІгар БабкоўДразды (гурт)БелсатСьвятлана АлексіевічАнгельшчынаСэрбская моваУ краіне райскай птушкіЗямля пад белымі крыламіПарнаграфія для жанчынБеларусыРагачоўЧасГідуныБаранавічы🡆 More