Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (Арсен; 15 верасьня 1929 — 26 жніўня 2013) — беларускі мастак-графік.
Народны мастак Беларусі (1973). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Арлен Кашкурэвіч | |
Імя пры нараджэньні | Арсен Міхайлавіч Кашкурэвіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 верасьня 1929 |
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Дата сьмерці | 26 жніўня 2013 (83 гады) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | БДТМІ |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, экслібрысіст, графік, ілюстратар |
Навуковая сфэра | графіка[d], Эксьлібрыс і illustration[d] |
Месца працы | |
Працы | сэрыя «Партызаны» (1969—1970) |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Беларусі (1972) |
Нарадзіўся 15 верасьня 1929 году ў сям’і службоўца. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. У 1953 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню.У 1959 годзе скончыў аддзяленьне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Дыплёмная праца — ілюстрацыі да раману ісьляндзкага пісьменьніка Г. Лякснэса «Атамная станцыя». Ад 1959 да 1969 г. выкладаў у гэтым інстытуце. Сябра Саюзу мастакоў СССР, Беларускага саюзу мастакоў. Працаваў ў жанры станковай графікі, афармляе кнігі. Прафэсар-візытатар ЭГУ. Уладальнік дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэміяў за кніжнае афармленьне. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах сьвету. Памёр 26 жніўня 2013 году, пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.
Сярод працаў станковай графікі:
Ілюстрацыі
Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога ды іншых).
Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорту, лінагравюры ды эстампу. За сэрыі станковых працаў «Партызаны» ды «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.
Выставы
Жонка — Людміла Аляксандраўна Красьнеўская-Кашкурэвіч, сыны Ігар ды Тодар таксама мастакі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Арлен Кашкурэвіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.