Лялечны Спэктакль Адвечная Песьня: лялечны спэктакль

«Адве́чная пе́сьня» — лялечны спэктакль, пастаўлены ў 2004 годзе рэжысэрам Аляксеем Ляляўскім у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек па матывах аднайменнай паэмы Янкі Купалы.

«Адвечная песьня»
Жанрлялечны спэктакль
Паводлепаэмы Янкі Купалы
«Адвечная песьня»
РэжысэрАляксей Ляляўскі
Працягласьць55 хв.
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры2004
ПастаноўкіРэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі
Узнагародыгран-пры фэстывалю «Белая вежа» (Берасьце),
прыз за найлепшую рэжысуру міжнароднага форуму PIF (Загрэб)

Апісаньне

Пастаўлены спачатку як дыплёмная праца студэнтаў Беларускай акадэміі мастацтваў, спэктакль быў неўзабаве перанесены на сцэну Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, але граўся часьцей не на роднай пляцоўцы, а на замежных фэстывалях. Неаднаразова паказваўся ў Нямеччыне, Нідэрляндах, Польшчы, Швайцарыі, Расеі, Харватыі, Бэльгіі і іншых краінах. На вялікай сцэне тэатру зьявіўся ў студзені 2011 году.

Наватарскі, насычаны як сучаснымі алюзіямі, так і гістарычнымі экскурсамі спэктакль. У адрозьненьне ад драматычнай пастаноўкі паэмы, у якой усьлед за аўтарам паказваецца жыцьцё Селяніна ў дарэвалюцыйнай вясковай рэчаіснасьці, прасякнутай міталягічнымі ўяўленьнямі і каляндарна-абрадавымі рытуаламі, А. Ляляўскі сьмела пераносіць дзеяньне твора ў савецкую эпоху, цалкам адмаўляецца ад міталягічнай вобразнасьці і фальклёрнага арнамэнту на сцэне, пакідаючы яе толькі ў гукавым суправаджэньні (этнатрыё «Троіца»).


Лялечны Спэктакль Адвечная Песьня: Апісаньне, Водгукі, Узнагароды  За аснову была ўзятая ідэя, што ёсьць адныя людзі, якія жывуць, працуюць на зямлі, і існуюць іншыя, якія іх не заўважаюць. На гэтую тэму я напісаў п’есу, якая называлася «Біяграфія», усяго чатыры старонкі. Пасьля было вырашана сумясьціць яе з «Адвечнай песняй» Купалы, якія па сутнасьці маюць агульную тэму. Так мы ўзялі фрагмэнты і паспрабавалі перавесьці паэтычны рад у карцінкі. Лялечны Спэктакль Адвечная Песьня: Апісаньне, Водгукі, Узнагароды 

— Рэжысэр Аляксей Ляляўскі аб гісторыі стварэньня спэктаклю

Водгукі

Лялечны Спэктакль Адвечная Песьня: Апісаньне, Водгукі, Узнагароды  Перачытваючы радкі Купалы, Ляляўскі мысьліць стратэгічна: штораз перакідвае гледачоў з эпохі ў эпоху, прымушае думаць і пра тое, што было ды быльлём прарасло, і пра нас — сёньняшніх. Хтосьці схамянецца нечакана: а хіба зьмянілася што? Гумавыя боты на авансцэне; трактары, якія аруць зямлю ў цемры; расада, якую прыбіваюць да ляхаў малатком; сабор, узьведзены на горцы зерня і складзены з пустых бутэлек… Мільгаюць побытавыя карцінкі… Трэба ведаць і разумець сваю гісторыю, каб пасьпяваць счытваць падзеі… А. Ляляўскі ў сваім спэктаклі сьлізгае праз стагодзьдзі. Уздоўж сюжэту Купалавай паэмы. Проста па спрадвечным коле жыцьця. Вясна, мары, вясельле, пахаваньне… Ня «як жыць?» і ня «што рабіць?», а «ці застанецца нешта пасьля нас?» найбольш турбуе яго. Лялечны Спэктакль Адвечная Песьня: Апісаньне, Водгукі, Узнагароды 

— Тэатральны крытык Людміла Грамыка

Узнагароды

  • Гран-пры XII Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая вежа» (2007, Берасьце)
  • Прыз за найлепшую рэжысуру, міжнародны форум PIF (Загрэб)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лялечны Спэктакль Адвечная Песьня АпісаньнеЛялечны Спэктакль Адвечная Песьня ВодгукіЛялечны Спэктакль Адвечная Песьня УзнагародыЛялечны Спэктакль Адвечная Песьня КрыніцыЛялечны Спэктакль Адвечная Песьня Вонкавыя спасылкіЛялечны Спэктакль Адвечная ПесьняАдвечная песьняБеларускі дзяржаўны тэатар лялекЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Honda JazzРагнедаВештартАўстраліяКалінінская акругаАлег ЖданІнфармацыйныя тэхналёгііГарнастайНікатынЗалаты стандартДамоваЛічэбнікПолацакАтлянтычны акіянАльгарытмАмонімПтушкіМілянЮрась ШамецькаСабакаУНІАН2022Іўе1648БардэльМарыя АнтуанэтаДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьАнгельская моваJavaАпэрацыйная сыстэмаЛацінкаМантэвідэоВітольд Бялыніцкі-БіруляЦівалі (неадназначнасьць)Ісьляндзкая кронаАкінчыцыСьпіс гарадоў БеларусіПрыметнікГумноNokia 2600Сяргей Навумчык24 красавікаЭмбэр ГердНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАУнітарная дзяржаваСірэйкаРасейцыАнатоль БутэвічВысакосны годСуд Фрунзэнскага раёнуУладзімер ДубоўкаЛексычнае значэньнеПераклады Бібліі на беларускую мовуШвэрынскі замакМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваПрыродаахоўная тэрыторыяАблігацыяIKEAВіцебскі паветNorthrop B-2 SpiritMemento moriУладзіслаў СыракомляСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуГайла (імя)HTTPS🡆 More