Авёс пасяўны (па-лацінску: Avena sativa) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства метлюжковых.
Каштоўная кармавая й харчовая культура.
Авёс пасяўны | |
Авёс пасяўны Avena sativa | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Метлюжкакветныя |
Сямейства | Метлюжковыя |
Род | Авёс |
Від | Авёс пасяўны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Avena sativa | |
Авёс пасяўны вырошчваецца з 2 стагодзьдзя да н. э., на тэрыторыі Беларусі зьявіўся ў 7 стагодзьдзі н. э. Спачатку быў пустазельлем у пасевах пшаніцы, ячменю й іншых культурных расьлінаў. Пры пашырэньні на поўдзень як больш халадаўстойлівы стаў ужывацца ў чыстых пасевах.
Расьліна добра расьце на аэраваных дзярнова-падзолістых супяшчаных і лёгкасугліністых глебах. У севазваротах сеецца пасьля ўгноенных азімых збожжавых, лёну, зернебабовых і прапашных культураў.
На значных плошчах высяваецца на корм у сумесі з лубімам, вікай, гарохам і іншымі культурамі.
Раянаваныя сарты:
Асноўныя шкоднікі аўса пасяўнога:
Асноўныя хваробы:
Вышыня расьліны 70—110 см. Вэгетацыйны пэрыяд 85—115 сутак. Самаапыляльнік. Вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расьліна: усходы пераносяць кароткатэрміновыя замаразкі да -7С — -8С. Квіце ў ліпені.
Зерне мае бялку 9%—15,7%, крухмалу 21%—25%, абалоніны 7%—24%, тлушчу 2%—11%, вітаміны й мінэральныя солі.
Зерне перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно. Аўсяную салому, зялёную масу, сена, сілас скормліваюць жывёле.
Пажыўнасьць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Авёс пасяўны, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.