Аднадольныя

Аднадольныя, адналісьценевыя, лілеяпсыды (Liliopsida) — кляса кветкавых расьлінаў, зародак якіх мае адну, у адрозьненьне ад двухдольных, семядолю.

Аднадольныя
Аднадольныя
Hemerocallis
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаАднадольныя
Парадкі
Бінамінальная намэнклятура
Liliopsida

Аднадольныя падзяляюцца на 11 парадкаў і больш за 60 тыс. відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе, складаюць значную частку травастою лугоў, стэпаў, саваннаў. На Беларусі 5 парадкаў: аеракветныя, шальнікакветныя, спаржакветныя, лілеякветныя, метлюжкакветныя; больш за 350 відаў. Галоўны кампанэнт расьліннага покрыва балот, лугоў і лясоў. Сярод аднадольных: меч-трава звычайная, пуханос альпійскі, ладзьдзян трохнадрэзны, асака заліўная, ophrys insectifera, гайнік цёмна-чырвоны, асака Хоста і нш.

Пераважна травяністыя расьліны. Дравяністыя віды трапляюцца ў тропіках, радзей у субтропіках. У траў сьцябло ў таўшчыню не расьце. Лісьце з паралельным або дугавым жылкаваньнем, звычайна без чаранка і прылісткаў. Кветкі пераважна трохчленныя. Каранёвая сыстэма валасьніковістая, часта бывае зьмена падземных парасткаў (карэнішча, клубні, цыбуліны).

Харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, лекавыя і прыпраўныя расліны.

Крыніцы

Tags:

ДвухдольныяКляса (біялёгія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НаваградакЗлаві мяне, калі зможашУкраінаЯгінтБеларуская дзіцячая літаратураГлінішча (Гомельская вобласьць)Унівэрсальны каардынаваны часDebianХрапунскі сельсаветЛібіяВікізьвесткіСоліГерб ЛепеляФеафан ПракаповічВасіль БыкаўНікарагуаУладзімер МархельВікінавіны2004Мадонна (сьпявачка)НаркамаўкаСтадыё АлімпікаТу-22МКрысьціна СабаляўскайцеАдраджэньне (1922)МайсейGoogle ChromeРАУСЮзаф ГалерРадзівілыЧорная ночCreative CommonsЛязо ОкамаБанан (плод)IQ48120-я зэнітна-ракетная брыгадаБеларуска-летувіская граніцаПрафэсарҐМоўная нормаЛіцьвіныApple Inc.William HillАнальны ланцужокКлаўдзі Дуж-ДушэўскіВайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і ЭстонііПрыслоўеМэрылэндФіксікіМужчынская зборная Славаччыны па баскетболеУсходнеславянскія мовыСлоікЗьміцер Вайцюшкевіч4 верасьняПартыя рэгіёнаў (неадназначнасьць)Комікс1xbetПаўночная АмэрыкаРобін ЎільямзГеоргіеўская стужкаСан-ФранцыскаРаман Тармола-МірскіКракадзілыЛетувізацыяПарагвайУзброеныя сілыБеларуская мова🡆 More