Індаіранскія Мовы: моўная сям’я

І́ндаіра́нскія мовы (таксама вядомыя як ары́йскія) — адна з галінаў моваў у складзе індаэўрапейскае моўнае сям’і, найбольш усходнія з сучасных індаэўрапейскіх моваў.

Зьяўляецца найбольшай галіной індаэўрапейскіх моваў паводле колькасьці носьбітаў, налічваючы больш за 1 млрд чал., тэрыторыя пражываньня якіх распасьціраецца ад Усходняй Эўропы (цыганская мова) і Каўказу (асэтынская мова) да захаду Кітаю (сарыкольская мова) і ўсходу Гімалаяў (асамская мова). Цыганскія мовы й іншыя блізкія ёй дыялекты пашыраныя па ўсім сьвеце, у Фіджы, Маўрыкіі ды Сурынаме існуюць значныя гіндзімоўныя супольнасьці. Узыходзяць да праіндаіранскае мовы і зьвязаныя зь міграцыямі старажытных арыяў.

індаіранская галіна
арыйская
Народнасьць індаіранскія народы
Арэал Сярэдняя Азія, Паўднёвая Азія, Каўказ, Усходняя Эўропа
Лінгвістычная клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
  • Індаіранская галіна
Склад
Колькасьць носьбітаў больш за 1 млрд чал.
ISO 639-5: iir
Індаіранскія Мовы: Клясыфікацыя, Сучасны стан, Крыніцы
Індаіранскія мовы на мапе Эўразіі (сіні колер)

Клясыфікацыя

З пачаткам параўнальна-гістарычнага дасьледаваньня індаэўрапейскіх моваў інда-іранская галіна традыцыйна падзялялася на індаарыйскую й іранскую групы, адкуль і паходзіць тэрмін індаіранскія мовы. Тым ня менш, дасьледаваньні малых народаў і моваў Гіндукушу ды Гімалаяў у другой палове ХХ стагодзьдзя прымусілі навукоўцаў перагледзець дыхатамічную клясыфікацыю і прызнаць, што схема распаду праарыйскае мовы была значна складаней за падзел арыяў на індаарыяў ды іранцаў.

Паводле гэтых дасьледаваньняў стала вядомым, што нурыстанскія мовы, знойдзеныя ў ХІХ стагодзьдзі на поўдзень ад Гіндукушу, зьяўляюцца не галіной індаарыйскіх, а самастойнай галіной у складзе арыйскіх, якая вылучылася з праарыйскага стану яшчэ да дывэргенцыі астатніх арыяў на індаарыйцаў ды іранцаў.

Інда-іранская галіна моваў традыцыйна падзяляецца на тры моўныя групы: індаарыйскую, нурыстанскую ды іранскую.

Сур’ёзны перагляд за цяперашнім часам зазнае й становішча дардзкіх моваў, якія звычайна разглядаюцца ў якасьці гіндукуска-гімалайскага адгалінаваньня індаарыйскіх. На цяперашні момант таксама існуюць аргумэнты, якія дазваляюць лічыць дардзкія мовы асобным таксонам унутры ўласна індаіранскіх без нурыстанскіх. Паводле часу вылучэньня яны суадносяцца з індаарыйскай ды іранскай галінамі. Некаторыя рысы дардзкіх моваў дазваляюць іх лічыць прамежкавым зьвеньнем між індаарыйскімі й іранскімі мовамі. З вышэйзгаданых прычынаў у навуковае абарачэньне ўсё часьцей уваходзіць тэрмін арыйскія мовы, якім падсумоўваюцца нурыстанскія і ўласна індаіранскія мовы. Такі погляд падае наступную ўнутраную клясыфікацыю:

  • Нурыстанская падгаліна:
    • Нурыстанскія мовы:
      • паўднёвыя;
      • паўночныя (адна мова — прасун).
  • Індаіранская падгаліна:
    • Індаарыйскія мовы:
      • Астраўныя;
      • Мацерыковыя;
      • Цыганскія;
      • Сярэднеазіяцкія (адна мова — пар’я).
    • Дардзкія мовы:
      • Заходнія;
      • Усходнія.
    • Іранскія мовы:
      • Заходнія;
      • Усходнія.

Сучасны стан

Індаіранскія мовы — найбуйнейшая галіна сярод індаэўрапейскай сям’і паводле колькасьці носьбітаў, маючы агулам 1 млрд чал. носьбітаў.

У сваю чаргу, найбуйнейшай серад інда-іранскіх моваў паводле колькасьці носьбітаў зьяўляецца мова гіндустані (гіндзі і ўрду — часам лічацца адзінай мовай; колькасьць носьбітаў каля 240 млн чал.), наступнымі ідуць бэнгальская (~205 млн), панджабі (~100 млн), маратгі (~75 млн), фарсі (~60 млн), пушту (~50 млн), гуджараці (~50 млн), бгаджпуры (~40 млн), авадгі (~40 млн), майтгілі (~35 млн), орыя (~35 млн), марвары (~30 млн), бэлудзкая (~30 млн), сіндгі (~25 млн), курдзкая (~20 млн), раджастгані (~20 млн), чгатысгаргі (~18 млн), сінгальская (~16 млн), асамская (~15 млн) і мова рангпуры (~15 млн). Больш за 75% носьбітаў прыпадае на мовы індаарыйскае падгаліны. Каля 150 млн чал. размаўляюць на іранскіх мовах, далей ідуць дардзкія (5—6 млн чал. носьбітаў), найменшыя паводле колькасьці носьбітаў — нурыстанскія мовы (каля 120 тыс чал.).

Сучасныя індаарыйскія мовы налічваюць больш за 300 розных ідыёмаў, улучна з буйнымі мовамі міжнацыянальнае камунікацыі.

Праарыйская мова

Паходжаньне індаіранскіх (арыйскіх) моваў зьвязваецца з рэканструяванай праарыйскай мовай, што вылучылася з індаэўрапейскае супольнасьці і праіснавала да свайго распаду ІІІ тыс. да н. э. Паводле марфалягічных, лексычных і некаторых фанэтычных прыкметаў праарыйская мова знаходзіць вызначаную блізкасьць з продкамі грэцкай ды армянскай моваў, што, у прыватнасьці, дае падставу некаторым лінгвістам высоўваць тэорыю пра існаваньне праарыйска-грэка-армянскага адзінства перад вылучэньнем праарыйскае мовы з праіндаэўрапейскай.

Асноўнымі рысамі праарыйскай мовы, якія вылучылі яе серад астатніх індаэўрапейскіх моваў, зьяўляюцца:

  • Сатэмізацыя — пераход індаэўрапейскіх палятальных вэлярных зычных у афрыкаты: *ḱ, *ǵ, *ǵʰ > *ć, *j́, *j́h. Пры гэтым, пасьля аддзяленьня нурыстанскіх ва ўласна індаіранскіх у афрыкаце *ć страціўся змычны элемэнт, праз што адбыўся пераход у *ś. Гэтая ізаглёса аб’ядноўвае арыйскія мовы з балцкімі, славянскімі, армянскай і альбанскай мовамі, супрацьпастаўляючы іх астатнім, кентумным, індаэўрапейскім мовам, у якіх згаданыя вышэй індаэўрапейскія афрыкаты перайшлі ў іншыя гукі. Лябіявэлярны шэраг, як і ў іншых сатэмных мовах, супаў з вэлярным: *kʷ, *gʷ, *gʷʰ > *k, *g, *gh.
  • «Другая паляталізацыя» — пераход вэлярных і лябіявэлярных у шыпячыя афрыкаты перад галоснымі *i, *e: *k/kʷ, *g/gʷ, *g/gʷʰ > *č, *ǰ, *ǰh. Эвалюцыя гэтых афрыкатаў асобная ў розных арыйскіх моваў, што сьведчыць на карысьць іх першапачатковага адрозьніваньня.
  • Супадзеньне галосных і некаторых складовых: *a, *e, *o, а таксама *m̥ ды *n̥ > *a; *ā, *ē, *ō, m̥̅, *n̥̅> *ā.
  • Ратацызм: *r, *l > *r, які дадаткова закрануў складовы варыянт фанэмы: l̥, *r̥ > *r̥.

У выніку гэтага сыстэма галосных абмяжоўваецца сямю фанэмамі: кароткімі *a, *i, *u, доўгімі *ā, *ī, *ū (з чатырма адпаведнымі дыфтонгамі — *ai̭, *aṷ, *āi̭, *āṷ) і складовы санант *r̥ (яго падоўжаны варыянт *r̥̅ зьяўляўся рэдкім). Апрача таго, пасьля супадзеньня галосных і іх пераходу праз гэта ў *a, гэтая галосная стала мажлівай пасьля другога шэрагу афрыкатаў (*če, *ǰe, *ǰhe > *ča, *ǰa, *ǰha), што зрабіла гэты шэраг афрыкатаў паўнавартаснымі фанэмамі.

  • Пераход складовага лярынгалу *H̥ (*ə) > *i у першым і апошнім складох.
  • Дзеяньне правіла RUKI: пераход *s > *š пасьля *i, *r (<*r, *l), *k (<*k, *kʷ) ды *ḱ. Пасьля аддзяленьня нурыстанскіх моваў адбыўся таксама пераход *s > *š, а пазьней — у *u.

Праарыйскі шэраг звонкіх прыдыхальных змычных працягвае індаэўрапейскія прыдыхальныя: *bʰ, *dʰ, *gʰ > *bh, *dh, *gh/ǰh, які надалей лепш за ўсё захаваўся ў індаарыйскіх. У праарыйскай таксама разьвіўся адпаведны шэраг прыдыхальных глухіх змычных, які першапачаткова адсутнічаў у праіндаэўрапейскай. Асноўнай іх крыніцай былі спалучэньні зь лярынгалам: *pH, *tH, *kH > *p(h), *t(h), *k(h). Хутчэй за ўсё, фанэмізацыя гэтага шэрагу адбылася толькі пасьля аддзяленьня нурыстанскіх.

Старажытныя мовы

Найстаражытнымі мовамі індаіранскае галдіны, пісьмовыя фіксацыі якіх захаваліся да цяперашняга часу, зьяўляюцца:

  • Мітанійская арыйская мова — найстаражытная пісьмовая фіксацыя (XV—XIII стагодзьдзі да н. э.) адной з формаў старажытнаарыйскага маўленьня з выглядзе імёнаў багоў у дамовах гурытамоўнае дзяржавы Мітані, конегадоўчай тэрміналёгіі гурытаў, запазычаньняў у акадзкую мову ды іншыя старажытныя мовы Блізкага Ўсходу. Лічыцца найбліжэйшай да старажытнаіндыйскай, аднак збліжаецца збольшага архаізмамі, маючы ўласныя інавацыі. Лічыцца, што мітаніцы былі вельмі хутка асыміляваныя серад гурытаў і не пакінулі нашчадкаў у мове.
  • Старажытнаіндыйская мова — літаратурная форма мовы старажытных індаарыяў, якая традыцыйна падзяляецца санскрыт і вэдыйскую мову. Мова Вэдаў адпавядала размоўнай старажытнаіндыйскай, якая мела ўжытак у Панджабе падчас складаньня найстаражытных гімнаў Рыгвэды (1500—1300 гг. да н. э.), у позьневэдыйскі пэрыяд кансэрватыўная рэлігійная мова стала адасабляцца ад разьвіцьця размоўных формаў (пракрытаў), што пазьней спрычынілася да выпрацоўкі санскрыту — закансэрваванай і ўпарадкаванай формы літаратурнае старажытнаіндыйскай мовы, супрацьпастаўленай пракрытам, якія на той момант ужо адышлі ад старажытнай формы.
  • Авэстыйская мова — літаратурная мова помнікаў Авэсты (1200—600 гг. да н. э.), найбліжэйшая да старажытнаіранскае мовы. Мова найстаражытнае часткі Авэсты — Гатаў — асабліва блізкая да мовы старажытнаіндыйскае Рыгвэды.

Зь сярэдзіны I тыс. да н. э. узьнікаюць помнікі на мовах, што дэманструюць адыход ад старажытнаарыйскай формы і ўсё большае павелічэньне разыходжаньняў між сабою:

  • Індыйскія пракрыты;
  • Мідыйская мова, пазьней — азэры (ня блытаць з азэрбайджанскай, якая не належыць да індаэўрапейскіх), талыская, гілянская, тацкая, кіліцкая, дыялекты таці;
  • Старажытнапэрсыдзкая мова, пазьней — сярэднепэрсыдзкая, партанская, бактрыйская, сагдыйская, харэзьмійская, хатанасацкая мовы.

У ранейшыя часы інда-іранскія мовы мелі значна большы арэал распаўсюджваньня. Серад іх носьбітаў — скіфы, якія жылі на поўначы ад Чорнага мора паводле старажытнагрэцкіх й рымскіх апісаньняў. У прыватнасьці, меркавана інда-іранскую этымалёгію маюць гідронімы Дон, Дняпро, Дунай. Тым ня менш, інда-іранскія мовы зьніклі з тэрыторыі Ўсходняй Эўропы па Вялікім перасяленьні народаў, адным з ашкепкаў гэтых моваў зьяўляецца асэтынская мова, распаўсюджаная на Каўказе.

З VII стагодзьдзя па ўсёй Паўднёва-Ўсходняй Азіі распаўсюджаньне набыў санскрыт.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Індаіранскія Мовы: Клясыфікацыя, Сучасны стан, Крыніцы  Індаіранскія мовысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Індаіранскія Мовы КлясыфікацыяІндаіранскія Мовы Сучасны станІндаіранскія Мовы КрыніцыІндаіранскія Мовы ЛітаратураІндаіранскія Мовы Вонкавыя спасылкіІндаіранскія МовыІндаэўрапейскія мовыАсэтынская моваГімалаіКаўказКітайМаўрыкіСурынамУсходняя ЭўропаФіджыЦыганская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЯпоніяSAAB 90Нацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАРагуляВітольд Бялыніцкі-БіруляАблігацыяЛявон БаразнаЯнка МаўрНовы замак (Горадня)Дзень ПерамогіМілянПрыродны газ25 красавікаБібліяДразды (гурт)Уліковы запіс MicrosoftМінэтЛексычнае значэньнеНазоўнікЭякуляцыяТвэрк2014Паўстаньне 1863—1864 гадоўЗямля пад белымі крыламіРасейская моваНасельніцтва БеларусіБорна СосаДыялектКадышэвічыБісэксуальная парнаграфіяРусьцейкаЯстНяпоўныя сказыВітаўт ЧаропкаВыказьнікMozilla Firefox2008Пэтэр ПэлегрыніМужчына зьверхуСтарабеларуская моваМіхась БельскіАркадзь КуляшоўУкраінаДыялекты беларускай мовыПрыметнікІван ЦерцельБеларусьВацлаў ЛастоўскіУладзіслаўMauzerСаргутЗалаты стандартТадзіяна КляшторнаяПапова ГараЯнка СіпакоўСтолінСям’яСядзібаІван ШамякінГодГабрэйская аўтаномная вобласьцьМіжславянская моваМіхась БашлакоўГарэлкаПолацкае княстваГенадзь Валер’евіч ШутаўСьвятлана АлексіевічБітва пад ВоршайVPNУсходнія могілкі8 сакавіка (кліп)🡆 More