Балтыйскія Мовы: група індаэўрапейскіх моваў

Балты́йскія мовы — група моваў у складзе індаэўрапейскай сям’і моваў, гістарычна ўжываных на тэрыторыі ад вусьця ракі Вісла на захадзе, па межы Эстоніі на поўначы.

Адасобілася ў часе разгалінаваньня на балтыйскую і славянскую моўныя групы, зь якой часам аб’ядноўваецца ў вышэйшы таксон — балта-славянскую групу моваў у складзе індаэўрапейскае моўнае сям’і.

балтыйская група
Народнасьць латышы, летувісы, некаторыя іншыя сумежныя народы,
гістарычна — шэраг плямёнаў Усх. Эўропы
Арэал Усходняя Эўропа (пераважна краіны Балтыі)
Лінгвістычная клясыфікацыя індаэўрапейская сям'я
Склад
заходняя, усходняя галіны
Колькасьць носьбітаў больш за 4,5 млн чал.
ISO 639-5: bat

На сёньняшні час налічваецца ўсяго дзьве жывыя балтыйскія мовы — летувіская й латыская, часам з складу апошняй у якасьці асобнай мовы вылучаюць латгальскі дыялект. Усе балтыйскія мовы, у тым ліку й мёртвыя, паходзяць ад прабалтыйскае мовы — мовы, якая ўтварылася ў выніку распаду праіндаэўрапейскае мовы і пазьней распалася на асобныя роднасныя балтыйскія мовы. Прабалтыйская мова не зьяўляецца пісьмова засьведчанай, таму зьяўляецца рэканструяванай мовай.

Назва

Назва балты (ням. Balten) і балтыйская мова (ням. Baltische Sprache) як навуковыя тэрміны прапанаваў у 1845 годзе пруска-нямецкі мовазнаўца Георг Нэсэльман (1811—1881), прафэсар унівэрсытэту ў Кёнігсбэргу.

У беларускай і шэрагу іншых моваў уведзены Нэсэльманам тэрмін цалкам супаў з назвай каралеўскай дынастыі германамоўных вэстготаў — Балтамі.

Клясыфікацыя

У сучаснай балтыстыцы ў асноўным прыняты наступны варыянт клясыфікацыі балтыйскіх моваў:

  • Заходнебалтыйская падгрупа †
  • Усходнебалтыйская падгрупа
    • Летувіская мова (~3,9 мільёнаў носьбітаў)
    • Латыская мова (~2—2,5 мільёнаў носьбітаў, для ~1,39 зьяўляецца роднай, каля 0,5 — этнічныя расейцы, 0,15 іншых)
    • Жамойцкая мова (~0,5 мільёну носьбітаў; звычайна вызначаецца як дыялект летувіскае мовы)
    • Латгальская мова (150 тыс. носьбітаў; звычайна вызначаецца як дыялект латыскае мовы)
    • Сэлонская мова †
    • Куронская мова †
    • Зэмгальская мова †

Практычна ўсе заходнебалтыйскія мовы зьяўляюцца на сёньняшні час вымерлымі, вымерлыя мовы сустракаюцца таксама сярод моваў усходнебалтыйскай падгрупы. Заходнебалтыйскія мовы, такія як яцьвяская й галіндзкая, могуць разглядацца як дыялекты прускае мовы. Расейскі дасьледчык У. Тапароў. які цягам доўгага часу займаўся дасьледаваньнямі балтыйскіх моваў, акрэсьлівае заходнебалтыйскія мовы пад тэрмінам «зьнешнія», проціпастаўленыя «ўнутраным», то бок усходнебалтыйскім. У сваю чаргу, унутры сучасных балтыйскіх моваў, летувіскай і латыскай, існуюць крос-моўныя (перакрыжаваныя) сувязі між асобнымі дыялектамі (напрыклад ніжнелетувіскі — ніжнелатыскі й верхнелетувіскі — верхнелатыскі).

Унутры індаэўрапейскай сям’і балтыйская група збліжаецца з усходнімі галінамі гэтай сям’і (індаіранскія, славянскія), належачы да ізаглёсы сатэм, пры гэтым з усіх індаэўрапейскіх сатэмных моваў у балтыйскіх мовах сатэмізацыя адбылася менш за ўсё. Асабліва блізкія славянскай групе ўнутры індаэўрапейскай сям’і. Асаблівая блізкасьць дзьвюх групаў тлумачыцца рознымі гіпотэзамі, сярод якіх асноўнымі зьяўляюцца наяўнасьць у мінулым агульнай балта-славянскай мовы (якая вылучылася з праіндаэўрапейскай); прыналежнасьць да адной групы індаэўрапейскіх дыялектаў, што перажыла рад агульных працэсаў і мела геаграфічную блізкасьць; позьняе збліжэньне балтаў і славянаў або паходжаньне славянскіх моваў як адгалінаваньня балтыйскіх; пры гэтым найбольш папулярнай зьяўляецца гіпотэза пра агульную колішнюю балта-славянскую мову. Назіраюцца таксама сувязі балтыйскіх моваў зь іншымі індаэўрапейскімі мовамі, тракійскай ды ілірыйскімі.

Арэал

Сучасныя тэрыторыі распаўсюджанасьці балтыйскіх моваў ахопліваюць у асноўным Латвію й большую частку Летувы, уздоўж якіх у Польшчы й Беларусі цягнуцца асобныя дробныя арэалы (летувіская мова). Латыская мова распаўсюджаная амаль паўсюдна ў Латвіі (з улікам латгальскага дыялекту), латгальскі дыялект пашыраны на ўсходзе краіны, пры гэтым ягоны арэал звужаецца з поўдня на поўнач. Летувіская мова ўжываецца ў большай частцы Летувы (з улікам жамойцкага дыялекту), абмяжоўваючыся на ўсходзе краіны ля Беларусі (Віленскі край), дзе маюць выкарыстаньне беларуская ды польская мовы; разам з гэтым, зь беларускага боку мяжы ёсьць шэраг астраўных арэалаў мовы, падобным чынам летувіская мова пашыраная й у Польшчы.

Да пачатку ІІ тыс. н. э. гэты арэал уключаў таксама старажытныя балтыйскія мовы (гл. вышэй) і займаў абшары да правых прытокаў верхняй Волгі, верхняга й сярэдняга Паочча ўключна з сучаснай Масквой і рэк Сейм і Прыпяць на поўдні. Гэты арэал тлумачыць моўныя кантакты старажытных балтаў зь фіна-вуграмі, германцамі, іранцамі, тракійцамі ды ілірыйцамі. Пазьней, у пэрыяд прыкладна да XVIII ст. балтыйскі моўны арэал скарачаўся за кошт славянскай калянізацыі і асыміляцыі (Польшча, Беларусь), ваеннай экспансіі (Прусія) або шляхам паглынаньня адных балтыйскіх моваў іншымі (падобным чынам зьніклі курская, сэлонская, зэмгальская мовы ў Летуве ды Латвіі). Рэшткі некаторых асыміляваных балтыйскіх моваў дагэтуль адсочваюцца ў лексыцы польскай, беларускай і летувіскай мовах.

Прыкладна да ХХ ст. на тэрыторыі сучаснага Зьдзецельскага раёну Беларусі была распаўсюджаная рэліктавая астраўная гаворка летувіскае мовы, вядомая ў літаратуры як зецельская, і якая спалучае ўсходне- й заходнебалтыйскія рысы.

Лінгвістычная характарыстыка

Адносна іншых індаэўрапейскіх моваў балтыйскія мовы праўляюць высокую ступень архаічнасьці.

Фанэтыка, фаналёгія

Фаналягічная структура балтыйскіх моваў адзначаецца шэрагам агульных рысаў, рэалізаваных прыкладна на аднолькавым інвэнтары фанэмаў. Уласьцівыя супрацьпастаўленьні палятальных і непалятальных, простых зычных і афрыкатаў, напружаных і ненапружаных галосных. Некаторыя фанэмы ([f, x], у летувіскай таксама [c, d͡z] і [d͡ʒ] у латыскай) сустракаюцца толькі ў запазычаньнях зь іншых моваў. У пачатку словаў дапускаецца сьцячэньне ня больш як з трох зычных; склад можа быць адкрытым і закрытым, а ягоны вакалічны цэнтар можа ўтвараць манафтонг і дыфтонг. Націск у летувіскай мове — вольны, можа падаць на любы склад, у латыскай — заўсёды на першы склад (за выняткам запазычваньняў і ўласных назваў). Ёсьць тон, які мае сэнсаадрозную ролю (латыск. plãns «гліняная падлога», plâns «тонкі»; лет. áušti «астываць», aũšti «сьвітаць»), такую ж ролю мае даўжыня галоснага (лет. butas «кватэра», būtas «былы»).

Марфалёгія

Імя ў балтыйскіх мовах вызначаецца катэгорыямі роду (мужчынскі, жаночы, сьляды ніякага), ліку (адзіночны, множны, сьляды парнага), склону (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны, клічны, у асобных летувіскіх дыялектах — фіна-вугорскія сьляды). Прыметнік (часам і іншыя часьціны мовы) можа быць поўным і няпоўным, мае тры ступені параўнаньня.

Балтыйскі дзеяслоў адзначаецца катэгорыямі часу (мінулы, цяперашні, будучы), асобы (першая, другая, трэцяя), ладу (у латыскай — уплыў фіна-вугорскіх) і стану.

Сынтаксіс

Ядро сказу ў балтыйскіх мовах утварае канструкцыя тыпу «назоўнік у назоўным склоне + дзеяслоў у асабістай форме». Кожная з частак, назоўнік або дзеяслоў, могуць ускладняцца: напрыклад, да назоўніку могуць далучацца прыметнік, іншы займеньнік, прыназоўнік і займеньнік, да дзеяслову — прыслоўе, да асабістага дзеяслову — іншы асабісты дзеяслоў і да т.п. Вялікую ролю ў падобных сынтаксічных пераўтварэньнях адыгрывае родны склон, які можа прымаць на сябе амаль усе зносіны, апрача тых, што ўласьцівыя назоўнаму склону.

Лексыка

Лексычны фонд жывых балтыйскіх моваў, а таксама захаваных да цяперашняга часу асобных помнікаў мёртвых моваў пераважна мае спрадвечнае індаэўрапейскае паходжаньне. Такім чынам, балтыйскім мовам характэрнае амаль поўнае адзінства ў лексыцы, што асабліва падкрэсьліваецца адзінствам у галінах словаўтваральных элемэнтаў, службовых словаў, займенных элемэнтаў і ў галоўных сэмантычных галінах: лічэбнікі, тэрміны роднасьці, часткі цела, назвы расьлінаў і жывёлаў, элемэнтаў пэйзажу, нябесных целаў, элемэнтарных дзеяньняў і г.д. Лексычныя адрозьненьні ў асноўным датычаць асобных выключэньняў.

У лексычных адносінах балтыйскія мовы з усіх індаэўрапейскіх набліжаюцца да славянскіх моваў, што тлумачыцца архаічнасьцю і агульным паходжаньнем абедзьвюх групаў; гэтай блізкасьці таксама паспрыялі славянскія запазычваньні ў сацыяльна-эканамічнай, рэлігійнай, бытавой і прафэсійнай лексыцы балтыйскіх моваў. У анамастычнай лексыцы адзначаныя ізаглёсы (формы, па якіх бачнае асаблівае збліжэньне будзь-якіх рысаў) з вымерлай тракійскай мовай, якая належала да індаэўрапейскіх.

Ва ўзбагачэньні лексычнага фонду таксама ўдзельнічалі германскія і, у асобных дыялектах латыскай мовы, фіна-вугорскія мовы. Інтэрнацыяналізмы ў балтыйскія мовы пранікалі дзякуючы пасярэдніцтву гістарычна больш уплывовых моваў (расейская, польская, нямецкая) або з мовы-арыгіналу. Балтыйскія мовы аказалі лексычны ўплыў на іншыя суседнія мовы. Лексэмы балтыйскага паходжаньня назіраюцца ў мардоўскіх мовах, якія ў мінулым межавалі з крайнімі ўсходнімі межамі балтыйскага арэалу (гл. вышэй), а таксама ў беларускай мове. Сярод беларускіх словаў балтыйскага паходжаньня можна вылучыць дзякла (< лет. doklas) і пуня (< латыск. pūne). Заходнебалтыйскія элемэнты, між іншым, назіраюцца ў тэксьце Іпацьеўскага летапісу.

Пісьмовасьць

Лічыцца, што балтыйскія народы ня мелі ўласнай пісьмовасьці, атрымаўшы яе ў выніку кантактаў зь іншымі этнасамі.

Першымі ўзорамі пісьменнасьці на балтыйскіх мовах лічацца літургічныя тэксты, якія складаліся нямецкімі місіянэрамі на землях хрысьціянскіх ордэнаў у Балтыцы. Так, на латыскую й прускую мову нямецкімі місіянэрамі перакладаліся малітоўныя тэксты, складаліся слоўнікі гэтых моваў (напрыклад, вядома пра існаваньне двух слоўнікаў прускае мовы для двух асобных дыялектаў). Дзякуючы нямецкім запісам вядомыя й іншыя балтыйскія мовы (у тым ліку мёртвыя: напрыклад, сэлонская, зэмгальская, яцьвяская), але гэтыя пісьмовыя фіксацыі абмежаваныя толькі асобнымі словамі й кароткімі фразамі (вядомы пералік прымавак па-яцьвяску).

Гаворкі, што леглі ў аснову летувіскае мовы, знаходзіліся на тэрыторыях, што трапілі ў склад ВКЛ. На працягу амаль усяго існаваньня дзяржавы масавых публікацыяў на мове не вялося, летувіскія творы выдаваліся пераважна ў суседняй Прусіі. Найвядомым прыкладам ужываньня летувіскай мовы на тэрыторыях ВКЛ зьяўляецца летувіскі пераклад Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 году.

З другой паловы XVII ст. большая частка латгальскіх зямель трапляе ў склад Рэчы Паспалітай, што абумоўлівае адрыў ад літаратурнага разьвіцьця ў астатняй Латвіі й уплыў каталіцкай традыцыі на літаратурнае разьвіцьцё ў Латгаліі. Гэта прывяло да адрозьненьняў у шрыфце (у Латгаліі не выкарыстоўваўся нямецкі гатычны стыль) і артаграфіі (польскі ўплыў). Празь некаторы час землі, на якіх захоўвалася неасыміляванае балтыйскае насельніцтва, трапляюць у склад Расеі.

Найбольш значнай падзеяй у гісторыі пісьмовасьці балтыйскіх моваў гэтага пэрыяду можна лічыць забарону на кнігадрукаваньне лацінскім альфабэтам пасьля Студзеньскага паўстаньня. Царскі ўрад пачаў пераводзіць латгальскую й летувіскую пісьмовасьць на кірылічны альфабэт (што рабілася з мэтаю далейшай русіфікацыі), але ў адказ разгарнуўся рух г.зв. кніганошаў — кнігі лацініцай сталі нелегальна пастаўляцца з замежжа. Лацінскі альфабэт латгальскай і летувіскай моваў дагэтуль мелі сьляды польскага ўплыву (як сьледзтва палянізацыі ў былой Рэчы Паспалітай, дзе пражывалі носьбіты гэтых моваў), латыскі — нямецкага (вынік, адпаведна, нямецкага ўплыву, які захоўваўся і пры расейскай Латвіі празь нямецкіх абшарнікаў).

З другой паловы ХІХ ст. латыскі, латгальскі й летувіскі альфабэты паступова пазбаўляюцца польскага й нямецкага ўплыву ды пачынаюць працэсы ўнармаваньня. У прыватнасьці, у тры альфабэты пранікаюць літары з дыякрытычнымі знакамі. Працэс нармалізацыі трох альфабэтаў сканчваецца прыкладна ў сярэдзіне ХХ ст., калі з латыскага альфабэту зьнікаюць літары ō, ŗ і дыграф ch. Цяперашнія латыскі й летувіскі альфабэты адрозьніваюцца шырынёю ўжываньня дыякрытычных знакаў (якіх значна больш у латыскім), латгальскі й латыскі альфабэты амаль ідэнтычныя. Ва ўсіх трох альфабэтах адсутнічаюць літары q, w, x, якія сустракаюцца толькі пры перадачы ўласных назваў. Пры засваеньні інтэрнацыяналізмаў з гэтымі літарамі яны звычайна замяняюцца на kv, v/u, ks адпаведна.

Крыніцы

Tags:

Балтыйскія Мовы НазваБалтыйскія Мовы КлясыфікацыяБалтыйскія Мовы АрэалБалтыйскія Мовы Лінгвістычная характарыстыкаБалтыйскія Мовы ПісьмовасьцьБалтыйскія Мовы КрыніцыБалтыйскія МовыІндаэўрапейскія мовыБалта-славянскія мовыВіслаСлавянскія мовыЭстонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крывое Сяло (Вялейскі раён)Аман (горад)Гарадзенскі раёнЭманюэль 2ДРЭСКрумкачРужанецПраская вяснаКубінскі крызісЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)Гімн Беларускай ССРСырыйскі хамякБэрлінскі мурСымболіка БеларусіГергардВаршаўская дамоваТранятаДзень РэспублікіРаспад СССРБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубАрхіўУсходняя ЭўропаПхэньянAmazon.comМаскоўская дзяржаваМарат МаркаўФіліпіныГаміяні або дзьве ночы залаволеньняЖнівеньскі путчФальваракВялікдзеньІнстытут лесуВіталь РымашэўскіАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыШпакКірыліцаОхрыдПольшчаГавязнаЯзэп ВаронкаВольга ХарланАлаіза ПашкевічВінцэнт дэ ПольХартумГанна ВалентыновічЛявон ЗаяцГімн ВайшнорыіМестаМіхась Забэйда-СуміцкіВугорская рэвалюцыя 1956 годуСацыялізмГардзьЯзэп ДраздовічМіхаіл Гарбачоў26 сакавікаАнтон Сокал-КутылоўскіКімантУкраінцыЭвангельле паводле Мацьвея8Лех ВалэнсаЧыншЗборная Беларусі па футболеМіра (імя)ФутболЛацінкаКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутПаўлюк ТрусСынтэзатар🡆 More