Арыйскія Мовы

І́ндаіра́нскія мовы (таксама вядомыя як ары́йскія) — адна з галін моў у складзе індаеўрапейскай моўнай сям’і, самыя ўсходнія з сучасных індаеўрапейскіх моў.

Узыходзяць да праіндаіранскай мовы і звязаныя з міграцыямі старажытных арыяў.

Індаіранская (арыйская) галіна
Таксон галіна
Арэал Сярэдняя Азія, Паўднёвая Азія, Каўказ, Усходняя Еўропа
Колькасць носьбітаў больш за 1 млрд чал.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

  • Інда-іранская галіна
Склад
індаарыйская,
іранская,
дардская,
нурыстанская групы
Коды моўнай групы
ISO 639-2
ISO 639-5 iir
Арыйскія Мовы
Інда-іранскія мовы на карце Еўразіі (хакі)

З’яўляецца найбольшай галіной індаеўрапейскіх моў па колькасці носьбітаў, налічваючы больш за 1 млрд чал., тэрыторыя пражывання якіх распасціраецца ад Усходняй Еўропы (цыганская мова) і Каўказа (асецінская мова) да захаду Кітая (сарыкольская мова[ru]) і ўсходу Гімалаяў (асамская мова). Цыганская мова і іншыя блізкія ёй дыялекты пашыраныя па ўсім свеце; на Фіджы, Маўрыкіі і ў Сурынаме існуюць значныя хіндзімоўныя супольнасці.

Класіфікацыя

З пачаткам параўнальна-гістарычнага даследавання індаеўрапейскіх моў інда-іранская галіна традыцыйна падзялялася на індаарыйскую і іранскую групы, адкуль і паходзіць тэрмін індаіранскія мовы. Тым не менш, даследаванні малых народаў і моў Гіндукуша і Гімалаяў у другой палавіне ХХ ст. прымусілі навукоўцаў перагледзець дыхатамічную класіфікацыю і прызнаць, што схема распаду праарыйскай мовы была значна складанейшай, чым падзел арыяў на індаарыяў ды іранцаў.

З гэтых даследаванняў стала вядомым, што нурыстанскія мовы, знойдзеныя ў ХІХ ст. на поўдзень ад Гіндукуша, з’яўляюцца не галіной індаарыйскіх, а самастойнай галіной у складзе арыйскіх, якая вылучылася з праарыйскага стану яшчэ да распаду астатніх арыяў на індаарыйцаў ды іранцаў.

Інда-іранская галіна моў традыцыйна падзяляецца на тры моўныя групы: індаарыйскую, нурыстанскую ды іранскую.

Сур’ёзна перагледжана цяпер і становішча дардскіх моў, якія звычайна разглядаюцца ў якасці гіндукушска-гімалайскага адгалінавання індаарыйскіх. На цяперашні момант таксама існуюць аргументы, якія дазваляюць лічыць дардскія мовы асобным таксонам унутры ўласна індаіранскіх без нурыстанскіх. Паводле часу вылучэння яны суадносяцца з індаарыйскай ды іранскай галінамі. Некаторыя рысы дардскіх моў дазваляюць іх лічыць прамежкавым звяном між індаарыйскімі і іранскімі мовамі. З вышэйзгаданых прычын у навуковы абарот усё часцей уваходзіць тэрмін арыйскія мовы, якім апісваюцца нурыстанскія і ўласна індаіранскія мовы. Такі погляд дае наступную ўнутраную класіфікацыю:

Сучасны стан

Індаіранскія мовы з’яўляюцца найбуйнейшай галіной сярод індаеўрапейскай сям’і па колькасці носьбітаў, маючы ў цэлым 1 млрд носьбітаў.

У сваю чаргу, найбуйнейшай сярод інда-іранскіх моў па колькасці носьбітаў з’яўляецца мова хіндустані (хіндзі і ўрду — часам лічацца адзінай мовай; колькасць носьбітаў каля 240 млн чал.), наступнымі ідуць бенгальская (~205 млн), панджабі (~100 млн), маратхі (~75 млн), фарсі (~60 млн), пушту (~50 млн), гуджараці (~50 млн), бхаджпуры (~40 млн), авадхі (~40 млн), майтхілі (~35 млн), орыя (~35 млн), марвары (~30 млн), белуджская (~30 млн), сіндхі (~25 млн), курдская (~20 млн), раджастхані (~20 млн), чхатысгархі (~18 млн), сінгальская (~16 млн), асамская (~15 млн) і мова рангпуры (~15 млн). Большасць носьбітаў, звыш 75 %, прыпадае на мовы індаарыйскай падгаліны. Каля 150 млн чал. размаўляе на іранскіх мовах, далей ідуць дардскія (5—6 млн чал. носьбітаў), найменшыя па колькасці носьбітаў — нурыстанскія мовы (каля 120 тыс. чал.).

Сучасныя індаарыйскія мовы налічваюць больш за 300 розных ідыёмаў, у тым ліку буйныя мовы міжнацыянальных зносін.

Праарыйская мова

Паходжанне індаіранскіх (арыйскіх) моў звязваецца з рэканструяванай праарыйскай мовай, якая вылучылася з індаеўрапейскай супольнасці і праіснавала да свайго распаду ў ІІІ тыс. да н. э. Па марфалагічных, лексічных і некаторых фанетычных прыкметах праарыйская мова праяўляе блізкасць з продкамі грэчаскай і армянскай моў, што, у прыватнасці, дае падставу некаторым лінгвістам прапаноўваць тэорыю пра існаванне праарыйска-грэка-армянскага адзінства перад вылучэннем праарыйскай мовы з праіндаеўрапейскай.

Асноўнымі рысамі праарыйскай мовы, якія вылучылі яе сярод астатніх індаеўрапейскіх моў, з’яўляюцца:

  • Сатэмізацыя — пераход індаеўрапейскіх палатальных велярных зычных у афрыкаты: *ḱ, *ǵ, *ǵʰ > *ć, *j́, *j́h. Пры гэтым пасля аддзялення нурыстанскіх ва ўласна індаіранскіх у афрыкаце *ć страціўся выбухны элемент, праз што адбыўся пераход у *ś. Гэтая ізаглоса аб’ядноўвае арыйскія мовы з балцкімі, славянскімі, армянскай і албанскай мовамі, супрацьпастаўляючы іх астатнім, кентумным, індаеўрапейскім мовам, у якіх згаданыя вышэй індаеўрапейскія афрыкаты перайшлі ў іншыя гукі. Лабіявелярны рад, як і ў іншых сатэмных мовах, супаў з велярным: *kʷ, *gʷ, *gʷʰ > *k, *g, *gh.
  • «Другая палаталізацыя» — пераход велярных і лабіявелярных у шыпячыя афрыкаты перад галоснымі *i, *e: *k/kʷ, *g/gʷ, *g/gʷʰ > *č, *ǰ, *ǰh. Эвалюцыя гэтага і папярэдняга рада афрыкат адбывалася па-рознаму ў розных арыйскіх мовах, што сведчыць на карысць іх першапачатковага адрознівання.
  • Супадзенне галосных і некаторых складовых:
      *a, *e, *o, а таксама *m̥ ды *n̥ > *a;
      *ā, *ē, *ō, m̥̅, *n̥̅> *ā.
  • Ратацызм: *r, *l > *r, які дадаткова закрануў складовы варыянт фанемы: l̥, *r̥ > *r̥.

У выніку гэтага сістэма галосных абмяжоўваецца сямю фанемамі: кароткімі *a, *i, *u, доўгімі *ā, *ī, *ū (з чатырма адпаведнымі дыфтонгамі — *ai̭, *aṷ, *āi̭, *āṷ) і складовы санант *r̥ (яго падоўжаны варыянт *r̥̅ быў рэдкі). Акрамя таго, пасля супадзення галосных і іх пераходу ў *a гэтая галосная стала магчымай пасля другога рада афрыкат (*če, *ǰe, *ǰhe > *ča, *ǰa, *ǰha), што зрабіла гэты рад афрыкат паўнацэннымі фанемамі.

  • Пераход складовага ларынгала *H̥ (*ə) > *i у першым і апошнім складах.
  • Дзеянне правіла RUKI: пераход *s > *š пасля *i, *r (<*r, *l), *k (<*k, *kʷ) ды *ḱ. Пасля аддзялення нурыстанскіх моў адбыўся таксама пераход *s > *š, а пазней — у *u.

Праарыйскі рад звонкіх прыдыхальных змычных працягвае індаеўрапейскія прыдыхальныя: *bʰ, *dʰ, *gʰ > *bh, *dh, *gh/ǰh, які ў далейшым лепш за ўсё захаваўся ў індаарыйскіх. У праарыйскай таксама развіўся адпаведны рад прыдыхальных глухіх змычных, які першапачаткова адсутнічаў у праіндаеўрапейскай. Асноўнай іх крыніцай былі спалучэнні з ларынгалам: *pH, *tH, *kH > *p(h), *t(h), *k(h). Хутчэй за ўсё, фанемізацыя гэтага рада адбылася толькі пасля аддзялення нурыстанскіх.

Старажытныя мовы

Самымі старажытнымі індаіранскімі мовамі, пісьмовыя фіксацыі якіх захаваліся да цяперашняга часу, з’яўляюцца:

  • Мітанійская арыйская мова — найстаражытнейшая пісьмовая фіксацыя (XV—XIII стагоддзі да н. э.) адной з форм старажытнаарыйскага маўлення ў выглядзе імён багоў у дагаворах хурытамоўнай дзяржавы Мітані, конегадоўчай тэрміналогіі хурытаў, запазычанняў у акадскую мову і іншыя старажытныя мовы Блізкага Усходу. Лічыцца найбліжэйшай да старажытнаіндыйскай, аднак збліжаецца ў асноўным архаізмамі, маючы ўласныя інавацыі. Лічыцца, што мітанійцы вельмі скора асіміліраваліся сярод хурытаў, і іх мова не пакінула нашчадкаў.
  • Старажытнаіндыйская мова — літаратурная форма мовы старажытных індаарыяў, якая традыцыйна падзяляецца на санскрыт і ведыйскую мову. Мова Ведаў адпавядала размоўнай старажытнаіндыйскай, якая бытавала ў Пенджабе ў часы складання самых старажытных гімнаў Рыгведы (1500—1300 гг. да н. э.), у позневедыйскі перыяд кансерватыўная рэлігійная мова стала адасабляцца ад развіцця размоўных форм (пракрытаў), што пазней прывяло да выпрацоўкі санскрыту — закансерваванай і ўпарадкаванай формы літаратурнай старажытнаіндыйскай мовы, проціпастаўленай пракрытам, якія на той момант ужо адышлі ад старажытнай формы.
  • Авестыйская мова — літаратурная мова помнікаў Авесты (1200—600 гг. да н. э.), найбліжэйшая да старажытнаіранскай мовы. Мова найстаражытнейшай часткі Авесты — Гатаў — асабліва блізкая да мовы старажытнаіндыйскай Рыгведы.

З сярэдзіны I тыс. да н. э. узнікаюць помнікі на мовах, што дэманструюць адыход ад старажытнаарыйскай формы і ўсё большае разыходжанне між сабою:

  • Індыйскія пракрыты;
  • Мідыйская мова, пазней — азеры (не блытаць з не-індаеўрапейскай азербайджанскай), талышская, гілянская, тацкая, кіліцкая, дыялекты таці;
  • Старажытнаперсідская мова, пазней — сярэднеперсідская, парфянская, бактрыйская, сагдыйская, харэзмійская, хатанасакская мовы.

У ранейшыя часы інда-іранскія мовы мелі значна большы арэал распаўсюджвання. Сярод іх носьбітаў — скіфы, якія, паводле старажытнагрэчаскіх і рымскіх апісанняў, жылі на поўнач ад Чорнага мора. У прыватнасці, меркавана інда-іранскую этымалогію маюць гідронімы Дон, Дняпро, Дунай. Тым не менш, інда-іранскія мовы зніклі з тэрыторыі Усходняй Еўропы пасля Вялікага перасялення народаў, адным з асколкаў гэтых моў з’яўляецца асецінская мова, распаўсюджаная на Каўказе.

З VII ст. па ўсёй Паўднёва-Ўсходняй Азіі распаўсюджанне набыў санскрыт.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Арыйскія Мовы КласіфікацыяАрыйскія Мовы Сучасны станАрыйскія Мовы ЛітаратураАрыйскія МовыІндаеўрапейскія мовыАрыі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічСправа менеджараў БелгазпрамбанкаТэорыя адноснасціАчэрэтынэБеларускі лацінскі алфавітГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінСымон Вікенцьевіч Барыс2020ЯндэксАпострафСяргей Іванавіч ГрахоўскіКіеўЯн ЧыквінАндрэй МакаёнакЧорны замак АльшанскіГарбузМарат Сяргеевіч МаркаўПалесцінцыАдраджэннеМастацкая літаратураІнданезіяУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуЗалаты КупідонАлесь ПісьмянкоўСалігорскВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Беларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўФранцішка Уршуля РадзівілОўручЧалавекСанкт-ПецярбургПрамысловасцьГерб БеларусіМастацкая літаратура (выдавецтва)Лісты з-пад шыбеніцыМастацтва Старажытнага РымаЭнцыклапедыяРымскі форумГабелен векуКупаллеНюшаКрасная Гара (Краснагорскі раён)Мыкалаіўка (Канатопскі раён)Яна і яБеларуская ВікіпедыяВіцебскБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяБуры мядзведзьМазырЯнкава (Пухавіцкі раён)25 красавікаВітаўтТворны склонЧасціны мовыВасіль Ісакавіч ТалашСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньПлошча Перамогі (Мінск)Мікола ГусоўскіСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіМіхась БельскіМужыцкая праўдаАляксандр Аляксандравіч ВіхорВялікдзеньІгар Уладзіміравіч ГолубеўВасіль ЗуёнакГасцінец (значэнні)Лявон Цімафеевіч БаразнаСэрца на далоніПа што ідзеш, воўча?Ева (карціна)Расійская імперыяНафтаАдольф ГітлерАнальны секс🡆 More