Сяло

Сяло — тып буйнога сельскага пасялення, часцей за ўсё цэнтра воласці, у цэнтры якога меліся царква або касцёл.

Азначэнне ўжываецца ў старажытных летапісах і распаўсюджана ва ўсіх славянскіх мовах.

Сяло
Сяло Строчыцы, 2008

Першыя сёлы як прыналежныя ўладальніку вёскі ўзніклі ў XII ст. — XIII ст. у сувязі з запрыгоньваннем сельскай абшчыны. У летапісных паведамленнях таго часу шырока згадваюцца княжыя, баярскія, царкоўныя сёлы. Першапачаткова тэрмін "сяло" меў значэнне загараднай сядзібы князя, дзе побач з гаспадарскім дваром месціліся і хаты чэлядзі. У той жа час, у адрозненне ад пагоста, яно мела функцыі цэнтра вотчынна-памесных уладанняў на пэўнай тэрыторыі.

Сяло
Аддаленая вёска ў Беніне

Галоўная прыкмета сяла — наяўнасць абшарніцкага маёнтка. У астатнім структура нагадвала забудову пагоста-цэнтра: царкоўны двор, карчма, грамадская крама, вуліцы-канцы з сялянскімі дварамі. На працягу існавання феадальна-прыгоннай сістэмы сёлы захоўвалі сваё значэнне тэрытарыяльна-ўладальніцкіх цэнтраў. З канца XVII ст. у сувязі з дыферэнцыяцыяй адміністрацыйных правінцый (ваяводстваў, старостваў, дзяржаў) сёлы таксама набываюць значэнне мясцовых адміністрацыйна-тэрытарыяльных цэнтраў. Пасля далучэння земляў Беларусі да Расійскай імперыі сёлы, як правіла, робяцца цэнтрамі валасцей у складзе паветаў. Пазней, у XIX ст. абавязковымі атрыбутамі сяла сталі царква або касцёл, вучылішча і валасное праўленне. У XX ст. сёлы робяцца цэнтрамі сельскіх саветаў, калгасаў і саўгасаў, трапляюць у пералік перспектыўных паселішчаў, многія з якіх у 1970-я — 1980-я былі перабудаваны паводле ўзорных генпланаў і сталі адметнымі аграпрамысловымі цэнтрамі.

Зноскі

Літаратура

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Зямля21vek.byПаўстанне 1863—1864 гадоўЛюдзі на балоце (раман)Ігар Хведаравіч СідарукРодны склонViva BraslavАдвечным шляхамІнстытут беларускай культурыПурпурны колер361-я асобная база аховы і абслугоўванняУладзімір Мікалаевіч КарватПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Гімн УкраіныВялікае Княства ЛітоўскаеПолк КаліноўскагаПаэтМаксім ГарэцкіКірыл Трафімавіч МазураўТалеркаАнальны сексГерб ГомеляЗмітрок БядуляОршаДзень ЗямліДобрапісКастусь ЖукПубліцыстыкаЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаБудзьма беларусамі!Другая сусветная вайнаПлошча Незалежнасці (Мінск)Рэнесанс у БеларусіНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Сафлор фарбавальныМарыя АнтуанетаБульбаAvesКінгсвудскі ўніверсітэтКапялюшЭйвінд ЮнсанМёртвым не баліцьДыялектная моваТрасянкаАсветніцтваАдольф Гітлер УунонаГаліна Аляксандраўна БарташэвічВісарыён Сцяпанавіч ГарбукПалавыя губыСацыяльны дарвінізмБальніцаТэквандоНоВолаваМар’ян ДуксаБрэсцкая вобласцьБеларуская энцыклапедыяМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)НаціскКапіталізмСаюз вызвалення Беларусі (справа)Зянон Станіслававіч ПазнякЧорны замак АльшанскіОрдэн ПагоніРыгор БарадулінApraxiaМагіла льва (паэма)ВаршаваКірыла ТураўскіАмонімМухамор чырвоныСтыль (мова)НемаўляМаскваЕва ВежнавецАзартная гульняАпурэ🡆 More