Наркотык: рэчываў, якое выклікае ў арганізьме здранцьвеньне

Нарко́тыкі (ад па-грэцку: ναρκωτικός — дурманлівы) — група фармакалягічных рэчываў, якія дзейнічаюць у асноўным на цэнтральную нэрвовую сыстэму і выклікаюць ў арганізьме здранцьвеньне, якое можа даць палягчэньне, пачуцьцё эўфарыі або наркатычны сон.

Наркотыкі таксама могуць выклікаць галюцынацыі. Іх ужыцьцё прыводзіць да разьвіцьця псыхозу, што выклікае схільнасьць да самагубства.

наркотык
Наркотык: Узьдзеяньне, Беларусь, Глядзіце таксама
анальгетыкі
Падкляса аддэпрэсант Рэдагаваць
Гісторыя тэмыгісторыя наркотыкаў Рэдагаваць

Іхні распаўсюд заканадаўча забараняецца і абмяжоўваецца. Улучаюць такія расьлінныя і вытворныя зь іх рэчывы, як алькаголь, какаін, канопля, тытунь, опій і яго вытворныя (гераін, кадэін, марфін і пантапон), а таксама снатворныя сродкі (барбаміл, веранал і іншыя вытворныя барбітуравай кісьлі) і антыдэпрэсанты (тыянэптын).

Узьдзеяньне

Наркотык: Узьдзеяньне, Беларусь, Глядзіце таксама 
Марыхуана

Наркотыкамі лекуюць боль, кашаль і панос. Іх прыём павышае ўтрыманьне дафаміну ў крыві, што выклікае стан асалоды і эўфарыю, зьмяншае агрэсію ды непакой. Пры гэтым агульны сынтэз дафаміну ў нэрвовай сыстэме падае. У выніку ўзьнікае псыхалягічная і цялесная цяга да паўторнага прыёму (наркаманія) дзеля пазьбяганьня апатыі, болю і дэпрэсіі. Месяц ужываньня выклікае пачуцьцёвую няўстойлівасьць, кволасьць, зьніжэньне памяці і інтэлекту. Перадазіроўка ўяўляе сьмяротную пагрозу. Неахайнае і нядбайнае ўвядзеньне вядзе да заражэньня гепатытам і СНІД.

Беларусь

На беларускім наркарынку пераважаюць «бубкі» (прапітанае алькоідамі опію насеньне маку), што скарачаюць тэрмін жыцьця яго спажыўцоў да 2 гадоў. З-за мяжы наркотыкі трапляюць у Беларусь пераважна зь Нідэрляндаў і 5 сумежных краінаў. Праз краіну з Усходу ў Эўрапейскі Зьвяз правозіцца гераін і расейскія прэкурсоры, у адваротным кірунку — амфэтамін, гашыш, марыхуана і экстазі. У 2010 г. удалося выкрыць 1424 спробы збыту наркотыкаў (49 з-за мяжы) і 123 наркапрытоны (палова ў сталіцы). Сярод амаль 400 кг канфіскаваных наркотыкаў было каля 190 кг марыхуаны (48%), звыш 35 кг гераіну (9%), 25 кг гашышу (6%) і каля 2 кг мэтадону (0,5%). Праз увядзеньне з 2010 г. зьняволеньня за гандаль спайсам яго сталі пастаўляць з Расеі і Ўкраіны замест Эўразьвязу.

На пачатак 2014 году ў турмах Беларусі знаходзілася 2294 асуджаных за незаконны абарот дурманаў і псыхатропаў, што было 4-м найбольшым лікам асуджаных за пэўнае злачынства пасьля крадзяжу, забойства і цяжкага цялеснага пашкоджаньня.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Наркотык УзьдзеяньнеНаркотык БеларусьНаркотык Глядзіце таксамаНаркотык КрыніцыНаркотыкГалюцынацыяГрэцкая моваПсыхозСамагубстваЦэнтральная нэрвовая сыстэма

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Нікаляс ван ВэйкISO 3166-1АўганістанБізантыйская імпэрыяРэспубліка Сэрбская КраінаМаларытаГанзаКалкатаПінскі замакБеларускае нацыянальнае адраджэньнеМалоткавіцкі сельсаветЛацінская моваКасьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск)ДрэздэнБірманская моваРымская імпэрыяУсман ДэмбэлеПраваслаўная царква ў БеларусіПінскIPhoneСтаніслаў Вільгельм РадзівілВікіцытатнікДарагічынскі раёнІван МележРасейцыЛео ТаксыльУгратБерасьцейскае ваяводзтваЎільям Рандал КрымэрТоні МорысанСтагодзьдзеЮры КрываручкаРухавік1957МаёнтакКавліцмашПольская моваШарашоўАльтэнаПастава на каленяхУкраінаБалтыяДорсэтВостраў ПасхіКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)СартаХваля ПінскВорша (футбольны клюб)ПлоўдзіўАзіяЛяхавічы1989Георгі НедзьведзьЛеў X1699СакрамэнталіяМетлюжкакветныяІван ШамякінКаханьне без пранікненьняТора (імя)БраціславаВільняВера ХаружаяТаталітарызмАстравы КукаЗалешчыкіМальпігіякветныяГалакостАдрыяна ЧэлентанаЖабінкаРаманскі стыльСлавамір Мрожак🡆 More