Мэскалін: хімічнае злучэньне

Мэскалін — псыхадэлік, энтэген, алькалёід з групы фэнілэтыламінаў.

Сыстэматычнае назва — 2 - (3,4,5-трымэтаксыфэніл)-этыламін. У невялікіх колькасьцях утрымліваецца ў кактусах роду Lophophora (Lophophora williamsii) і Trichocereus (Trichocereus pachanoi, Trichocereus peruviana), сынтэзуецца штучным шляхам з галёвай кісьлі, таксама можа быць сынтэзаваны з ваніліну. У большасьці краінаў вытворчасьць і распаўсюджваньне мэскаліну забароненая законам (у тым ліку ў Беларусі).

Мэскалін: Гісторыя, Дазаваньні і працягласьць, Эфэкты
Мэскалін у парашку

Гісторыя

Пра галюцынагенныя ўласьцівасьці некаторых кактусаў здаўна ведалі індзейцы розных плямёнаў і ўжывалі гэтыя расьліны падчас рэлігійных цэрымоній.

Упершыню мэскалін быў атрыманы з кактуса пэёт 23 лістапада 1897 нямецкім хімікам Артурам Гэфтэрам. Пазьней, у 1919 годзе, Эрнст Спаз упершыню сынтэзаваў мэскалін хімічным шляхам.

Акрамя пеёту, мэскалін зьмяшчаецца таксама ў кактусах Сан-Пэдра, якія больш папулярныя, чым пэёт, бо вырастаюць хутчэй за апошняі.

У 1927 годзе ў Нямеччыне была апублікаваная першая навуковая праца, прысьвечаная эфэктам мэскаліна «Der Meskalinrausch».

У траўні 1953 году Олдас Гаксьлі ўпершыню спрабуе мескалін ў дазаваньні 400 мг і ў 1954 годзе публікуе эсэ «Дзьверы ўспрыманьня», якое апісвае яго экспэрымэнт.

У лябараторных умовах мэскалін быў сынтэзаваны амэрыканскім хімікам расейскага паходжаньня Аляксандрам Шульгіным. Апісаньне сынтэзу, уплыў рэчыва на чалавека і рэкамэндуемыя дазоўкі ён апублікаваў у сваёй кнізе PiHKAL.

Дазаваньні і працягласьць

Сярэдняя дазоўка для пераральнага ўжываньня мэскалін-гідрахларыду складае 300 мг. Эфэкты пачынаюць праяўляцца праз 45—60 хвілін пасьля ўжываньня. Пік актыўнасьці доўжыцца каля 4 гадзін, пасьля чаго ідзе спад працягласьцю 4 гадзіны. Сульфат мэскаліна крыху менш актыўны пры той жа дозе.

Эфэкты

Псыхатропныя эфэкты

  • Галюцынацыі з адкрытымі вачыма
  • Галюцынацыі з заплюшчанымі вачыма
  • Зьмяненьне разумовага працэсу
  • Эўфарыя
  • Містычнае перажываньне
  • Іррацыянальнасьць разумовага працэсу
  • Паскарэньне разумовага працэсу
  • Запавольненьне дзеяньняў

Пабочныя эфэкты

  • Галавакружэньне
  • Дыспэптычныя разлады (ваніты)
  • Тахікардыя
  • Пашырэньне зрэнкаў
  • Пачуцьцё сьпякоты або холаду
  • Галаўны боль
  • Пачуцьцё трывогі
  • Сухасьць сьлізістых абалонак

Літаратура

  • Данілаў М., Лібэрман Ю., Пяцігорск А., Сегал Д., Усьпенскі Б. Папярэдняе паведамленьне аб вопыце семіятычны дасьледаваньні маўленчага патоку пад дзеяньнем мескална // Працы па знакавых сыстэмах, 2, 1965.

Tags:

Мэскалін ГісторыяМэскалін Дазаваньні і працягласьцьМэскалін ЭфэктыМэскалін ЛітаратураМэскалінБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1647Сыр (імя)Беларускі клясычны правапісŁКарлес ПудждэмонКавліцмашАгенцтва нацыянальнай бясьпекіСамотнікАкіянПастава на каленяхГайла (імя)Тэўда (імя)ЯраслаўльСавігінСакрат ЯновічДрам-н-басСьнежаньМасевіцкі сельсавет (Пінскі раён)Вашку да ГамаУладзімер ПуцінМурманскТора (імя)321Дональд ТрампMozilla FirefoxМузэй Беларускага ПалесьсяТамаза КампанэльляІмёны ліцьвінаў1950Соф’я КавалеўскаяВалошкаВінаградакветныяАлена Скірмунт20 лютагаЛіцьвінстваКаменяломнікакветныяХэрсонская вобласьцьІван МележМаларыцкі раёнГалоўная старонкаМальпігіякветныяTor BandПрыметнікЗалешчыкіСуна (імя)Крама (гурт)1918ТурандотАдэльбэрт фон ШамісаІнтэрнэтФранцуская рэвалюцыяПарнафільмУладзімер ДубоўкаСымпсаныГорнава (Берасьцейская вобласьць)ГішпаніяДэпрэсіяБеларуская ССРГальяш ЛеўчыкЛёнданПрэнскі раёнДжозэф Рабінэт БайдэнУладзіслаў ГалубокГісторыя КітаюТом ГэнксТурэччынаКаскадныя табліцы стыляўСаюзная рашучасьць-2022Мікола МаляўкаГаўрыла ПрынцыпНКВД🡆 More