Гераін: алькалёід опіюму ў выглядзе застылага соку макавак

Гераін (дыямарфін) — алькалёід опіюму ў выглядзе застылага соку макавак.

Гераін: алькалёід опіюму ў выглядзе застылага соку макавак
Віды гераіну (2005 г.)

Належыць да ліку дурманлівых рэчываў. Мае болепатольнае дзеяньне выйшэйшае, чым у марфіна. Стварае моцнае пачуцьцё эўфарыі. Выклікае хуткае ўзьнікненьне нарказалежнасьці. Вытворчасьць і ўжываньне ў Беларусі знаходзяцца пад забаронай. Хімічная формула: C21H23NO5.

Пры спыненьні ўжываньня выклікаў цяглічны боль у выглядзе ломкі. У выніку нарказалежныя з кожным разам павялічвалі дозу дзеля дасягненьня эўфарыі. Урэшце, гэта выклікала перадазоўку, пры якой спынялася дыханьне і кроў пераставала паступаць у галаўны мозаг, ад чаго людзі гінулі.

Наркагандаль

У 1875 годзе ангельскі хімік Чарлз Алдэр-Райт сынтэзаваў дыямарфін падчас працы ў мэдычнай школе пры шпіталі сьвятой Марыі ў Вэстмінстэры (Лёнданскае графства). Алдэр-Райт кіпяціў бязводны марфін з воцатным ангідрыдам цягам некалькіх гадзінаў, у выніку чаго атрымаў ацэтыляваны віду марфіну — дыяцэтылмарфін. У 1895 годзе нямецкі вытворца лекаў «Баер» (Эльбэрфэльд, Райнская правінцыя, Каралеўства Прусія) стаў выпускаць дыяцэтылмарфін у якасьці безрэцэптурнага лека ад кашлю пад таварным знакам «Гераін» (грэц. ήρως — моцны). Яго рэклямавалі як «незацягвальны замяняльнік марфіну». Пагатоў нямецкі хімік Фэлікс Гофман ацэтыляваў марфін для «Баера» ў рэчыва, якое было ў 1,5 разу мацнейшым (адсюль назва). «Гераін» прадавалі ў аптэках шматлікіх краінах сьвету, што прывяло да істотнага пашырэньня нарказалежнасьці, якую той выклікаў зь першага ж ужываньня. У 1925 годзе Камітэт па здароўі Лігі народаў (Жэнэва, Швайцарыя) забараніў вытворчасьць і продаж дыяцэтылмарфіну.

У 2004 годзе на Аўганістан прыпала звыш 80% сусьветнай вытворчасьці гераіну. У 2013 годзе 1 тона гераіну ў Аўганістане, дзе яго выраблялі, каштавала $9000. Па прывозе ў Расею, зь якой Беларусь мела адчыненую мяжу, наркагандляры прадавалі тону гераіну за $150 000 (16-кратна даражэй).

Беларусь

У 2004 годзе большасьць гераіну патрапіла ў Беларусь праз адчыненую мяжу з Расеяй. За 2014 год каля 50 чалавек памерла ў Беларусі ад перадазоўкі гераінам. У 2015 годзе асноўная маса гераіну паступіла ў Беларусь з Аўганістану, а таксама Пакістану (краіны «Залатога паўмесяца»). Паводле Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, сярод 14,5 тыс. чалавек пад назіраньнем у нарколягаў 2,5% (360) ужывалі гераін.

Крыніцы

Tags:

Сок

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛідаМіленЧапялаЛявон БаршчэўскіРасейскі фашызмВоршаТарас ШаўчэнкаГенадзь ШутаўМарыя СапегаМіжнародная сыстэма СІТоні БлэрМы выйдзем шчыльнымі радаміWordleАфарызмРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Асьміна (імя)Рапуха чаротаваяmrwlqБайкаРусіфікацыя БеларусіБібліятэкаАлесь СавіцкіПрапойскі раёнІван ЮрынДасьледаваньнеГаштольд (імя)Іван Арашкевіч2007РатушаАкалічнасьцьМісіс ДаўтфайрБітва пад ВоршайЎАбыякГорадПацукIBMАляксандар КосінецУладзімер Караткевіч2008На чужынеНародны АльбомУладзімер ДубоўкаСьвятлана ЦіханоўскаяРаман СкірмунтSEATOЗбанЧэрвеньБанкруцтваКурапатыСусьветная эканомікаГрунвальдзкая бітваЭймантФранцішак Скарына1992Наступствы Чарнобыльскай катастрофыЛетуваАлімпійкаВіктар Марціновіч1989Багуслаў РадзівілВіленскае барокаЛязьбійская парнаграфіяIRC🡆 More