Нарказалежнасьць

Нарказале́жнасьць (наркаманія; грэц.

νάρκη + μᾰνία — «здранцьвеньне» + «вар’яцтва») — устойлівае ўжываньне наркотыкаў, што выклікае разлад абмену рэчываў, страўнікава-кішачнага тракту, сардэчна-сасудзістай і нэрвовай сыстэмаў. Ужываньню наркотыкаў спрыяюць нізкая самаацэнка, душэўны разлад і правапарушэньні. Найбольшую схільнасьць маюць падлеткі і моладзь. Хвароба адмяжоўвае ад рэчаіснасьці, разбурае пачуцьцё адказнасьці і абавязку, выклікае схільнасьць да хлусьні, сябелюбства, рабунку і гвалту. Суправаджаецца павышанай пагрозай заражэньня гепатытам, сухотамі і ВІЧ (СНІД). Скарачэньню жыцьця хворых спрыяюць перадазіроўка, заражэньне крыві і спробы самагубства. Дзеці ў захварэлых часьцей нараджаюцца зь цялеснымі і душэўнымі адхіленьнямі і разладамі. Лячэньне ажыцьцяўляецца цягам 2—4 гадоў пры дапамозе зьмены ўстановак(en) пад наглядам псыхоляга і псыхатэрапэўта.

Праявы

Вылучаюць 3 ступені хваробы: адаптацыя, пазбаўленьне(en) (абстынэнцыя) і зьнясіленьне. У хворых выяўляецца зьмененая рэактыўнасьць, душэўная і цялесная залежнасьць. Аднаразовае ўжываньне наркотыка выклікае эўфарыю. На раньняй ступені назіраецца душэўная залежнасьць(en) у выглядзе пастаянных думак аб ужываньні наркотыка і стану незадаволенасьці, прыгнечанасьці і раздражняльнасьці. Цялесная залежнасьць(en) праяўляецца неадольнай хваравітай цягай да наркотыка і разьвіцьцём сындрому пазбаўленьня (абсыстэнцыі), калі перапынак у прыёме наркотыка выклікае разлад цялесных і душэўных функцыяў.

Беларусь

На ліпень 2011 году пад назіраньнем наркалягічнай службы Беларусі знаходзіліся 8952 нарказалежныя і 4458 рэдкіх наркаспажыўцоў. Штогод кожны нарказалежны ў сярэднім прыцягваў да спажываньня наркотыкаў больш за 5 іншых асобаў. На сакавік 2012 году 53% улічаных у дыспансэрах нарказалежных людзей пражывалі ня ў шлюбе. Каля 50% улічаных нарказалежных мелі судзімасьць, у тым ліку каля 30% — паўторную. У 2012 годзе 85 % дурманаў, якімі калоліся нарказалежныя ў Беларусі, гатавалі з насеньня маку.

Крыніцы

Tags:

en:Attitude (psychology)ВІЧГепатытГрэцкая моваДзіцяМоладзьМэтабалізмНаркотыкНэрвовая сыстэмаПадлетакПачуцьцёПерадазіроўкаПсыхічны разладРабунакСНІДСамаацэнкаСамагубстваСтраўнікава-кішачны трактСухотыСэпсісХвароба

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛацінкаМястэчкаЦэнтральная РУУС (Менск)Сьпіс гарадоў БеларусіЯўгенія ЯнішчыцКастусь ГубарэвічТроп (літаратуразнаўства)КунілінгусДзеяслоўАнілінгусПадатакДзесяцідзённая вайнаМіхал ФедароўскіВіла1923АвечкаЗянон ПазьнякПорнасайтАпавядальны сказМікола ПапекаАнатоль СербантовічFacebookЗамакГарбатаПольшчаРадзімічыКрэдытЖамойцьВоршаСтрачаны райБыў. Ёсьць. БудуКанстытуцыя БеларусіЗлучокДрыгавічыАўгуст МоцныП’ер Агюст РэнуарСакрат ЯновічISO 3166-1Галаўны мозагБабёрТадэвуш КасьцюшкаВымяПарнаграфія ў ЧэхііКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Вольная Беларусь (рух)ЛаскаценьВялікі шаўковы шляхБеларусьЗоя КоўшСамасейDiggEBayСям’яКрумкачАндрэй ДынькоISO 3166Бісэксуальная парнаграфіяВэб-сайтLoitumaГедбудПарнаграфія ў ЗШАПрамысловасьцьБлакітная сойкаАзначэньне (часьціна сказу)Стральба з лукаСакавікКрайняя плоцьІўеПятро ВасючэнкаКірыліца🡆 More