Хрэн Звычайны: від раслін

Хрэн звычайны (Armoracia rusticana) — кветкавая расліна роду Хрэн (Armoracia) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Хрэн звычайны
Хрэн Звычайны: Апісанне, Распаўсюджанне, Выкарыстанне
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Armoracia rusticana G.Gaertn., B.Mey. & Scherb., 1800

Сінонімы
  • Armoracia lapathifolia Gilib. ex Usteri
  • Cochlearia armoracia L.
  • Nasturtium armoracia (L.) Fr.
  • Radicula armoracia (L.) B.L.Rob.
  • Rorippa armoracia (L.) Hitchc.
Хрэн Звычайны: Апісанне, Распаўсюджанне, Выкарыстанне
Сістэматыка
на Віківідах
Хрэн Звычайны: Апісанне, Распаўсюджанне, Выкарыстанне
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23044
NCBI  3704
EOL  583956
GRIN  t:4234
IPNI  278747
TPL  kew-2652952

Апісанне

Хрэн Звычайны: Апісанне, Распаўсюджанне, Выкарыстанне 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым вераценападобным галінастым карэнішчам. Сцёблы вышынёй да 1 м, прамастойныя, галінастыя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, даўжыня 30—100 см, чаранковае, каля асновы звужанае, ніжняе сцябловае на кароткіх чаранках, рассечанае або перыста-раздзельнае, верхняе — сядзячае, падоўжанае. Кветкі белыя, духмяныя. Плод — стручочак. Насенне звычайна не ўтвараецца, размнажэнне вегетатыўнае.

Багаты мінеральнымі солямі. Карані маюць у сабе 79 мг% натрыю, 579 мг% калію, 119 мг% кальцыю, 35,3 мг% магнію, 2 мг% жалеза, 0,14 мг% медзі, 70 мг% фосфару, 212 мг% серы, 18,8 мг% хлору, да 200 мг% вітаміну С, а таксама фітанцыды.

Распаўсюджанне

Пашыраны ў Еўразіі, на тэрыторыі Беларусі трапляецца ўздоўж дарог, на берагах рэк і азёр, каля жылля. Культывуецца.

Выкарыстанне

Хрэн Звычайны: Апісанне, Распаўсюджанне, Выкарыстанне 
Карэнішча хрэну

Цёртае карэнішча хрэну ўжываюць як вельмі вострую прыправу да розных страў. Зялёнае лісце ўжываюць пры засольванні агуркоў. Фітанцыды, якімі багатая расліна, засцерагаюць арганізм чалавека ад захворвання.

Агратэхніка

У культуры — аднагадовыя і двухгадовыя расліны.

Хрэн — холадаўстойлівая расліна, патрабавальная да вільгаці. Аднак на ўчастках з высокім узроўнем грунтавых водаў садзіць яго не трэба. Найбольш прыдатныя супясчаныя і сугліністыя дзярнова-падзолістыя глебы, а таксама чарназёмы і асушаныя тарфянікі. Лепшыя папярэднікі — прапашныя культуры, вырашчаныя на арганічных угнаеннях. Карані, што застаюцца ў зямлі, засмечваюць глебу, таму хрэн вырошчваюць на пазасевазваротных участках. Размнажаюць хрэн каранёвымі чаранкамі гадавога прыросту. Высаджваюць чаранкі рана вясной нахілена пад вуглом 45° на адлегласці 25—30 см, шырыня міжрадкоўяў 70—80 см. Зямлю вакол чаранка шчыльна абціскаюць, пасля чаго ўчастак паліваюць і засыпаюць перагноем.

Убіраюць хрэн позна ўвосень, калі пачынае адміраць лісце, падкопваючы карэнішчы. Бакавое карэнне абразаюць, пакідаюць чаранкі даўжынёй 25—40 см і таўшчынёй 1 см. Захоўваюць у падвалах або прыкопваюць у зямлю.

Для ачысткі ўчастка ад хрэну рэкамендуецца пасля яго высаджваць кармавыя або сталовыя буракі, потым капусту. Пасля капусты неабходна сеяць траву.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Хрен обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Tags:

Хрэн Звычайны АпісаннеХрэн Звычайны РаспаўсюджаннеХрэн Звычайны ВыкарыстаннеХрэн Звычайны АгратэхнікаХрэн Звычайны ЛітаратураХрэн Звычайны СпасылкіХрэн ЗвычайныКапуставыяКветкавыяХрэн

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мухамор чырвоныЦукраміцэтыТыянептынВялікабрытаніяКлас ТунбергПаўлінкаУладар ПярсцёнкаўКіраваннеПолацкАсветніцтваАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаПубліцыстыкаЛявон Цімафеевіч БаразнаПаскаВольфганг Амадэй МоцартСтоўбцыНовы ізраільскі шэкельВадзім КабанчукДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьMetro-Goldwyn-MayerХод каралевы (міні-серыял)Уладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіПаэтЗлучаныя Штаты АмерыкіБеларуская дэтэктыўная прозаДзень ПерамогіІван ЧыгрынаўРаскіданае гняздо (п’еса)Белавежская пушчаЛічэбнікАлесь БадакЖанрВадзім Анатольевіч БогушПарнаграфіяДакладныя навукіПорцікВагінальны сексСарата (рака)21 красавікаНа ростаняхКінгсвудскі ўніверсітэтВон (Антарыа)Алесь РазанаўІван ШамякінАлаіза ПашкевічЭякуляцыяБальніцаФонд ВікімедыяПавел Андрэевіч МіськоАртур Аляксандравіч КлінаўВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьГётэбаргАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваЯнсенізмМлекакормячыяРагнеда РагвалодаўнаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяСаюз беларускіх пісьменнікаўНацыянальны музей АманаДыялектная моваГісторыя беларускай мовыIva SativaМоўная інтэрферэнцыяЯнка БрыльШэры журавель21vek.byСуботнікіГальяш ЛеўчыкЕўдакія Якаўлеўна ЛосьМарына Вітальеўна ВасілеўскаяГеаграфія сельскай гаспадаркіPornhub🡆 More