Савет па правах чалавека ААН (UNHRC) — міжурадавы орган у сістэме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, галоўнай мэтай якога з’яўляецца разгляд выпадкаў парушэння правоў чалавека і вынясенне адпаведных рэкамендацый.
Савет быў утвораны 15 сакавіка 2006 г. Генеральнай Асамблеяй ААН і з’яўляецца пераемнікам Камісіі па правах чалавека ААН (UNCHR). Савет цесна супрацоўнічае з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (OHCHR). Таксама мае непасрэднае дачыненне да працы са спецыяльнымі працэдурамі — пасадамі дакладчыкаў, экспертаў ці працоўных груп па асобным пытанням правоў чалавека, у тым ліку правоў чалавека на вызначанай тэрыторыі.
Савет складаецца з 47 дзяржаў-членаў ААН, выбіраемых Генеральнай Асамблеяй. Тэрмін паўнамоцтваў кожнага члена ў Савеце — 3 года. Дапускаецца членства на працягу двух тэрмінаў запар, але не больш. Месцы паміж рэгіянальнымі групамі ААН у Савеце размяркоўваюцца наступным чынам:
7 красавіка 2022 года Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб прыпыненні членства Расіі ў Савеце па правах чалавека ў сувязі з грубымі парушэннямі правоў чалавека ў час уварвання Расіі ва Украіну. 10 мая ў Савет па правах чалавека замест Расіі ўключылі Чэхію.
Рэзалюцыя па ўтварэнні Савета правах чалавека ААН абвяшчае, што «члены Савета павінны падтрымліваць самыя высокія стандарты ў сферы заахвочвання і абароны правоў чалавека». Генеральная Асамблея мае паўнамоцтвы прытрымліваць правы і прывілеі ў Савеце дзяржавы-члена, калі ён настойліва рабіў грубыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека.
З 19 чэрвеня 2010 г. пасаду Старшыні Савета па правах чалавека займае Сіхасак Пхыангкеткхіэо (Тайланд).
Nr | прэзідэнт | З краіны | тэрмін |
---|---|---|---|
9 | Mr. Joachim Rücker | Германія | 2015 — сённяшні |
8 | Mr. Baudelaire Ndong Ella | Габон | 16/06/2014 — 2015 |
7 | Mr. Remigiusz Henczel | Польшча | 10/12/2012 — 15/06/2014 |
6 | Mrs. Laura Dupuy Lasserre | Уругвай | 19/06/2011 — 9/12/2012 |
5 | Mr. Sihasak Phuangketkeow | Тайланд | 19/06/2010 — 18/06/2011 |
4 | Mr. Alex Van Meeuwen | Бельгія | 19/06/2009 — 18/06/2010 |
3 | Mr. Martin Ihoeghian Uhomoibhi | Нігерыя | 19/06/2008 — 18/06/2009 |
2 | Mr. Doru Romulus Costea | Румынія | 19/06/2007 — 18/06/2008 |
1 | Mr. Luis Alfonso de Alba | Мексіка | 19/06/2006 — 18/06/2007 |
Савет па правах чалавека ААН на Вікісховішчы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Савет па правах чалавека ААН, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.