Кувейт: краіна ў Заходняй Азіі

Дзяржава Кувейт, Кувейт (араб.

Тэрыторыя — амаль 18 тыс. кв. км. Мае агульныя межы з Іракам і Саудаўскай Аравіяй. Працягласць марскога ўзбярэжжа ў Персідскім заліве — 195 км. Сталіца — Кувейт. Дзяржаўная мова — арабская.

Кувейт
دولة الكويت
Даўла́т эль-Куве́йт
Кувейт: Гісторыя, Насельніцтва, Дзяржаўны лад Герб Кувейта
Сцяг Кувейта Герб Кувейта
Кувейт: Гісторыя, Насельніцтва, Дзяржаўны лад
Гімн: «Ан-Нашыд аль-Ватані»
Дата незалежнасці 19 чэрвеня 1961 (ад Вялікабрытаніі)
26 лютага 1991 (ад Ірака)
Афіцыйная мова Арабская
Сталіца Эль-Кувейт
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Эмір
Прэм'ер-міністр
Наваф I
Джабер аль-Мубарак аль-Хамад ас-Сабах.
Плошча
• Усяго
152-я ў свеце
17 818 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

3,566 млн чал. (136-я)
131 чал./км²
Валюта Кувейцкі дынар
Інтэрнэт-дамен .kw
Код ISO (Alpha-2) KW
Код ISO (Alpha-3) KWT
Код МАК KUW
Тэлефонны код +965
Часавыя паясы UTC+03:00 і Asia/Kuwait[d]

Гісторыя

Раскопкі на астравах Файлака, Ум-ан-Намль і Шувайх выявілі, што яны здаўна наведваліся прадстаўнікамі старажытнай Месапатамскай цывілізацыі. Мяркуецца, што ў акадскай літаратуры яны пазначаны назвай Агару(м). Файлака быў вядомы эліністычным мараплаўцам пад назвай вострава Ікара. У сярэднявеччы на ўзбярэжжы сучаснага Кувейта квітнеў гандлёвы порт Казма.

З VII ст. тэрыторыя Кувейта ўваходзіла ў склад Арабскага халіфата. З XIII ст. да канца XV ст. тэрыторыяй сучаснага Кувейта (які называўся тады Курэйн) кіравалі шэйхі мясцовых арабскіх плямёнаў. У пачатку XVI ст. ў раёне Персідскага заліва ўзмацнілася ўплыў партугальцаў. Аднак правадыры племя бэн халед, абапіраючыся на падтрымку Асманскай імперыі, здолелі захаваць незалежнасць эмірата і ад партугальцаў, і ад туркаў, нягледзячы на тое, што апошнія неаднаразова акупавалі яго тэрыторыю. У XVII ст. ў барацьбу за прыбярэжныя раёны Персідскага заліва ўступілі Францыя, Нідэрланды і Вялікабрытанія. Па-ранейшаму аспрэчвалі сваё панаванне Асманская імперыя і Персія. Хоць у сярэдзіне XVII ст. Курэйн зноў быў акупаваны туркамі і фармальна ўключаны ў склад Асманскай імперыі, там захоўвалася моцная мясцовая ўлада. У 1680 годзе, у эпоху кіравання шэйха Барака аль-Хаміда (1669—1682), быў пабудаваны ўмацаваны партовы горад Эль-Кувейт. Асаблівага росквіту Курэйн дасягнуў пры кіраванні шэйха Садуна аль-Хаміда (1691—1722), які здолеў захаваць мірныя адносіны з суседнімі дзяржавамі. Пасля там першанства атрымаў род ас-Сабах. У 1756 годзе шэйх Сабах ибн Джабер ас-Сабах аб’яднаў усё плямёны ў адзінае дзяржаўнае ўтварэнне эмірат Кувейт. У 1777 годзе англічане схілілі эміра Кувейта Абдаллу ібн Сабах ас-Сабаха ўсталяваць сяброўскія адносіны з Вялікабрытаніяй. У 1793 годзе ў Эль-Кувейце была заснаваная факторыя Ост-Індскай кампаніі, якая імкнулася манапалізаваць гандаль у гэтым рэгіёне. На працягу ХІХ ст., нягледзячы на ціск са боку Англіі, кіраўнікі Кувейта не згаджаліся ўсталяваць з ёй дамоўныя адносіны. У пачатку 1870-х гадоў эмір Кувейта быў прызнаны намеснікам султана Асманскай імперыі. Шэйх Мубарак ібн Сабах ас-Сабах у 1899 годзе падпісаў дамову з Вялікабрытаніяй, у адпаведнасці з якой апошняй належала адказваць за вонкавую палітыку Кувейта. Такім чынам, Кувейт фактычна ператварыўся ў англійскі пратэктарат. У лістападзе 1914 года Вялікабрытанія прызнала Кувейт незалежным княствам пад брытанскім пратэктаратам. У 1918—1922 гадах Кувейт быў уцягнуты ў памежныя канфлікты з Недждом і Іракам. Пры пасрэдніцтве прадстаўнікоў Вялікабрытаніі ў 1922 годзе была падпісана дамова аб перадачы часткі тэрыторыі Неджда Кувейту і Іраку і стварэнні памежных зон (з 1942 года яны атрымалі статут Нейтральнай зоны). У красавіку 1923 года англічане спрыялі ўключэнню выспаў, размешчаных у вусце р. Шатт-эль-Араб, якія належалі Іраку, у склад Кувейта.

19 чэрвеня 1961 года Вялікабрытанія адмовілася ад сваіх правоў у Кувейце, і была абвешчаная незалежнасць Дзяржавы Кувейт. Праз шэсць дзён Ірак абвясціў свой суверэнітэт над гэтымі землямі. Кувейт неадкладна звярнуўся да Вялікабрытаніі і Саудаўскай Аравіі за ваеннай дапамогай, а таксама падаў просьбу аб уступе ў ААН і Лігу арабскіх дзяржаў. На працягу наступных некалькіх дзён у Кувейт прыбыло каля 6 тыс. брытанскіх і саудаўскіх салдатаў. У жніўні 1962 года брытанскія войскі, па рашэнні Лігі арабскіх дзяржаў, былі замененыя суданскімі, іарданскімі і егіпецкімі часткамі. Напруга сышла, але адносіны паміж Іракам і Кувейтам значна палепшыліся толькі пасля 1963 года. Тады жа былі эвакуіраваныя «сілы бяспекі» Лігі арабскіх дзяржаў у Кувейце. У 1968 годзе было анулявана дамова паміж Кувейтам і Вялікабрытаніяй, паводле якой апошняя абавязвалася аказваць ваенную дапамогу Кувейту.

У 1960-1970-я гады Кувейт хутка ўзбагаціўся за кошт экспарту нафты. Атрыманыя сродкі накіроўваліся ўрадам на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы, інвестыцыі ў заходніх краінах, дапамогу ісламскім дзяржавам. У 1970-я гады большая частка нафтавай прамысловасці была нацыяналізаваная, а здабыча нафты абмежаваная з мэтай захавання яе запасаў.

2 жніўня 1990 года на тэрыторыю Кувейта ўварвалася статысячнае іракскае войска, і Ірак абвясціў аб анэксіі Кувейта. З краіны збеглі сотні тысяч жыхароў, тысячы былі арыштаваныя або забітыя. Іракцы разрабавалі або спалілі амаль усе грамадзянскія аб’екты і падпалілі 700 нафтавых свідравін. Гэтыя пажары мелі беспрэцэдэнтныя негатыўныя наступствы для стану навакольнага асяроддзя. 17 студзеня 1991 года на падставе рашэння Рады бяспекі ААН пачалася акцыя па вызваленні Кувейта сіламі кааліцыі з 29 краін на чале з ЗША. Да 26 лютага краіна была цалкам вызваленая. Гл. таксама Вайна ў Персідскім заліве

Пасля ўзнаўлення ўлады дынастыі ас-Сабах у краіне прайшлі масавыя арышты. Былі дэпартаваныя сотні тысяч палестынцаў. У мэтах гарантыі сваёй бяспекі Кувейт у пачатку 1990-х гадоў склаў дамовы аб вайсковым супрацоўніцтве з ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Расіяй. Кувейт пайшоў на пашырэнне амерыканскай вайсковай прысутнасці на сваёй тэрыторыі, размяшчэнне амерыканскай брыгады і базаванне ВПС ЗША і іншых саюзнікаў. Адразу пасля заканчэння вайны ў Персідскім заліве Кувейт прыступіў да ўзнаўлення разбуранай гаспадаркі.

Насельніцтва

Насельніцтва Кувейта — каля 3,4 млн чал., з якіх 45 % складаюць кувейцяне, іншыя арабы — 35 %, паўднёвыя азіяты — 9 %, іранцы — 4 %, прадстаўнікі іншых народаў — 7 %.

Пераважная рэлігія — іслам: 85 % вызнаўцаў — мусульмане (з якіх 70 % — суніты, 30 % — шыіты), астатняе насельніцтва вызнае хрысціянства, індуізм, зараастрызм.

Дзяржаўны лад

Кувейт з’яўляецца канстытуцыйнаю манархіяй. Дынастыя Ас-Сабах правіць Кувейтам з 1756 года.

Адміністрацыйна падзел

Тэрыторыя Кувейта дзеліцца на шэсць губерняў:

  • Аль-Ахмадзі
  • Аль-Фарванія
  • Аль-Асыма
  • Аль-Джагра
  • Хавалі
  • Мубарак Аль-Кабір

Эканоміка

Прамысловасць

Аснову эканомікі краіны складае здабыча нафты. Кувейт — адзін з асноўных пастаўшчыкоў нафты. Развіццё атрымалі нафтапераапрацоўка і нафтахімія. Здабыча нафты забяспечвае 50 % ВУП краіны, яе доля ў экспарце складае 90 %. Сярэднегадавыя аб’ёмы здабычы нафты складаюць 100 млн тонаў. Пад час вайны з Іракам эканоміка Кувейта значна страціла з-за таго, што ірацкія войскі ажыццявілі выкід значнай колькасці нафты ў Персідскі заліў. Так сама развіты вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, угнаенняў, харчовая прамысловасць. Развіваецца апрасненне марской вады, па якому Кувэйт з’яўляецца лідарам. Угнаенні складаюць важную частку экспарту краіны. Так сама развіта здабыча жэмчугу.

Энергетыка Кувейта заснавана на нафце. Гадавая выпрацоўка энергіі складае 31,5 млрд кВт·г.

Сельская гаспадарка

Большая частка тэрыторыі Кувейта гэта пустыні, што стрымлівае развіццё сельскай гаспадаркі. Для апрацоўкі прыгодна толькі каля 1 % тэрыторыі. Развіццё атрымала толькі жывёлагадоўля, якая да адкрыцця нафтавых радовішчаў была асноўным заняткам мясцовых жыхароў.

Сімволіка

Крыніцы

  • а б The World Factbook: Kuwait |accessdate=2008-08-22 Архівавана 13 жніўня 2008.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кувейт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Кувейт ГісторыяКувейт НасельніцтваКувейт Дзяржаўны ладКувейт Адміністрацыйна падзелКувейт ЭканомікаКувейт СімволікаКувейт КрыніцыКувейтІракАрабская моваАравійскі паўвостраўБлізкі УсходКувейт (горад)Міжнародны фанетычны алфавітПерсідскі заліўСаудаўская Аравія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кандрат КрапіваМТБанкБеларуская міфалогіяБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЧалавекБеларусыБелая РусьПаўстанне 1863—1864 гадоўВалерый Станіслававіч МянжынскіБрэстГербы гарадоў БеларусіПапараць-кветкаМіхал АнемпадыстаўШыман КанарскіМагілёўКолеры нацыіВасіль ВіткаУльяна ЦвярскаяФрунзенскі раён (Мінск)Аляксей ДудараўРудабелкаНавум Якаўлевіч ГальпяровічСымон БудныСельская гаспадарка БеларусіКнігаўкаАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіСінонімыБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўМіхась БельскіГарады БеларусіУладзімір КараткевічАркаПечы (Барысаў)Алесь КажадубРэкі і каналы БеларусіРасійская імперыяЯкуб КоласВіктар КарамазаўВіктар Анатолевіч ШніпІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіБрэсцкая вобласцьНацыянальна-вызваленчы рух2020ПольшчаЯпонская моваКанюшынаМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Адвечным шляхамМінскі інавацыйны ўніверсітэтНароўляНазоўны склонНе бойся!Спіс беларускіх імёнПлошча Перамогі (Мінск)Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)ЛірыкаРышард КапусцінскіДзьмухавецPremiere (часопіс)РыфмаJava (мова праграмавання)BingТадэвуш КасцюшкаГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаКузьма ЧорныРасліныКубракавэApraxiaЯнка МаўрСтары ЗапаветРаскіданае гняздо (п’еса)Літаратурныя жанрыВянок (зборнік)Мінская ратуша🡆 More