Вайна Ў Персідскім Заліве

Вайна ў Персідскім заліве (2 жніўня 1990 — 28 лютага 1991) — вайна паміж шматнацыянальнымі сіламі на чале з ЗША і Іракам за вызваленне і аднаўленне незалежнасці Кувейта.

Канфлікт вядомы нябачаным раней у гісторыі размахам ужывання авіяўдараў, і, па меркаванні шматлікіх спецыялістаў, абазначыў новую эпоху ў ваенным мастацтве. Адзін з найболей вядомых ваенных канфліктаў другой паловы XX стагоддзя.

Вайна ў Персідскім заліве
Вайна Ў Персідскім Заліве
Дата 2 жніўня 199028 лютага 1991
Месца Кувейт, Ірак, Сірыя, Ізраіль, Саудаўская Аравія
Прычына Уварванне Ірака ў Кувейт
Вынік Перамога міжнароднай кааліцыі
Праціўнікі
Вайна Ў Персідскім Заліве Кувейт
Вайна Ў Персідскім Заліве ЗША
Вайна Ў Персідскім Заліве Францыя
Вайна Ў Персідскім Заліве Вялікабрытанія
Вайна Ў Персідскім Заліве Саудаўская Аравія
Вайна Ў Персідскім Заліве Канада
Вайна Ў Персідскім Заліве Францыя
Вайна Ў Персідскім Заліве Сірыя
Вайна Ў Персідскім Заліве Егіпет
Вайна Ў Персідскім Заліве Катар
Вайна Ў Персідскім Заліве ААЭ
Вайна Ў Персідскім Заліве Бангладэш
Вайна Ў Персідскім Заліве Аман
Вайна Ў Персідскім Заліве Ізраіль
Ірак Ірак
Сілы бакоў
700 000 вайскоўцаў ад 350 000 да 650 000 вайскоўцаў
Страты
ад 5 500 да 19 117 забітых ад 8 000 да 26 000 забітых.
Агульныя страты
~4000 забітых мірных грамадзян
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прычыны і перадгісторыя

Пасля заканчэння вайны з Іранам Ірак перажываў цяжкі эканамічны крызіс. Каб хоць як палепшыць фінансавы стан краіны, урад Садама Хусейна запатрабаваў ад суседняга Кувейта кампенсацыі «страт» у 2,4 млрд долараў за незаконную здабычу нафты з радовішча Румайла; спісання запазычанасці па пазыках, атрыманых ад Кувейта падчас ірана-іракскай вайны (17 млрд дол.); саступкі або здачы ў арэнду астравоў Варба і Бубіян. Вядома, патрабаванні былі адхілены. Тым часам у самім Іраку вылучылі тэорыю, што Кувейт з’яўляецца штучнай дзяржавай, якая заснаваная брытанскімі каланізатарамі на тэрыторыі іракскага ўзбярэжжа. У Багдадзе пачалі падрыхтоўку да ўварвання, мяркуючы, што цяпер, таксама як і ў час вайны з Іранам, ЗША падтрымаюць іх альбо зоймуць нейтральную пазіцыю.

Храналогія

1990

  • 2 жніўня 1990 — пачалося ўварванне іракскай арміі ў Кувейт. Да канца дня Кувейт амаль цалкам акупаваны. Савет Бяспекі ААН асуджае ўварванне і патрабуе неадкладнага адводу іракскіх войскаў.
  • 6 жніўня — Савет Бяспекі ААН ўводзіць гандлёвае эмбарга супраць Ірака ў адказ на акупацыю Кувейта.
  • 7 жніўня — УС ЗША пачынаюць аперацыю «Шчыт пустыні» для абароны Саудаўскай Аравіі ад магчымага іракскага ўварвання.
  • 8 жніўня — Садам Хусейн аб’яўляе аб анексіі Кувейта.
  • 12 жніўня — ВМС ЗША пачынаюць марскую блакаду краіны.
  • 14 верасня — Вялікабрытанія і Францыя абвяшчаюць аб адпраўцы сваіх войскаў у Саудаўскую Аравію.
  • 29 лістапада — прыняцце рэзалюцыі СБ ААН 678, якая дае Іраку тэрмін да 15 студзеня для вываду сваіх войскаў з Кувейта. У адваротным выпадку сілы шматнацыянальная кааліцыі атрымліваюць права «выкарыстаць усе неабходныя сродкі» для спынення акупацыі Кувейта.
  • 9 студзеня — перамовы ў Жэневе паміж дзаржсакратаром ЗША Джэймсам Бэйкерам і міністрам замежных спраў Ірака Тарыка Азіза сканчаюцца безвынікова.

1991

  • 15 студзеня — Заканчваецца тэрмін ультыматуму ААН. Ірак працягвае акупацыю Кувейта.
  • 17 студзеня — Шматнацыянальныя сілы пачынаюць ваенную аперацыю супраць Ірака «Бура ў пустыні».
  • 18 студзеня — Ірак пачынае абстрэльваць тэрыторыю Ізраіля аператыўна-тактычнымі ракетамі СКАД.
  • 25 студзеня — Іракская армія выпускае велізарная колькасць нафты ў заліў Фарсі.
  • 29 студзеня — Іракская армія ўрываецца на тэрыторыю Саудаўскай Аравіі ў раёне кінутага горада Хафджы. На працягу некалькіх дзён наступленне адбіта з удзелам войскаў Саудаўскай Аравіі, Катара і марской пяхоты ЗША.
  • 1 лютага — разгром іракскай арміі пры Хафджы.
  • 13 лютага — Бамбардзіроўка бамбасховішча Амірыя. У выніку ўдару амерыканскай авіяцыі па бамбасховішчы гінуць сотні мірных іракцаў.
  • 22 лютага — Прэзідэнт ЗША Дж. Буш дае Іраку 24 гадзіны на вывад сваіх войскаў з Кувейта.
  • 24 лютага — Шматнацыянальныя сілы пачынаюць аперацыю «Шабля пустыні» — наземнае наступленне.
  • 25 лютага — Іракская ракета СКАД падае на амерыканскія казармы ў Дахране, Сірыя. Загінула 28 амерыканцаў — самыя вялікія адначасовыя страты шматнацыянальная кааліцыі за ўсю вайну.
  • 26 лютага — Вызвалены Эль-Кувейт. Садам Хусейн аддае загад іракскай арміі пакінуць тэрыторыю Кувейта.
  • 27 лютага — Бамбардзіроўка амерыканскай авіяцыяй «Шашы смерці».
  • 28 лютага — Вайна ў Персідскім заліве скончана. Кувейт вызвалены.
  • 3 сакавіка — падпісанне афіцыйнага пагаднення аб спыненні агню ў Сафване.
  • 3 красавіка — Савет Бяспекі ААН прымае рэзалюцыю 687, якая падводзіць вынікі вайны.

Інфармацыйны агляд

Іракская прапаганда падавала вайну як «аказанне дапамогі народу, які паўстаў супраць кувейцкага рэжыму», і вяртанне «спрадвечна іракскіх зямель, адабраных брытанскімі каланізатарамі». У Багдадзе абапіраліся на той факт, што раней кувейцкая тэрыторыя з’яўлялася часткай Асманскага Ірака, але пазней англічане адабралі рэгіён у асманаў. Прапаганда ў ЗША, абапіраючыся на негатыўны інфармацыйны вопыт вайны ў В’етнаме, увяла жорсткі кантроль над сродкамі масавай інфармацыі, якія асвятлялі гэтыя падзеі, выкарыстоўваючы канфлікт як своеасаблівую піяр-кампанію.

Наступствы

Пасля вайны С. Хусейн яшчэ застаўся пры ўладзе, здушыў паўстанне курдаў на поўначы і шыітаў на поўдні. Войскі кааліцыі працягвалі ажыццяўляць патруляванне Ірака, між тым як іракскі лідар імкнуўся вызваліцца ад кантролю замежных войскаў. Новы віток ваеннага канфлікту, які прывёў да звяржэння Садама Хусейна і акупацыі краіны, адбыўся ў 2003 годзе.

Зноскі

Tags:

Вайна Ў Персідскім Заліве Прычыны і перадгісторыяВайна Ў Персідскім Заліве ХраналогіяВайна Ў Персідскім Заліве Інфармацыйны аглядВайна Ў Персідскім Заліве НаступствыВайна Ў Персідскім Заліве199019912 жніўня20 стагоддзе28 лютагаІракВайнаЗШАКувейт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

YouTubeКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Паўстанне 1863—1864 гадоўАдраджэннеКарфагенСпіс вуліц МінскаСучаснасцьАндрэй Паўлавіч ХудыкПрывакзальная плошча (Мінск)Сасык (Кундук)Людміла РублеўскаяЧарнаярскі раёнГанаровыя грамадзяне ПолацкаСвабодныя матэрыялыБаладаДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуВітаўтПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Герб Новага Двара (Шчучынскі раён)РэчыцаАнатоль ВярцінскіУладзімір СцяпанМастацкі стыльКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяПарадокс ФерміГедзімінЧас UnixМузыка БеларусіЯндэксСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)БелгазпрамбанкВерасБалтыйскі домУніверсітэт Святога ТомасаЗлучнікДзеяслоўМіхал АнемпадыстаўАлесь БадакАліна КоўшыкНацыянальна-вызваленчы рухСпіс памерлых у 2024 годзеМікола ГусоўскіЯн ВермерЮрка ГолубГаўрыіла (Глухава)КапялюшПомнік Якубу Коласу (Мінск)Полымя (часопіс)Мірскі замакПісьменнікБеларуская фанетыкаАляксей ДудараўДзеепрыслоўеВікіпедыяРэч ПаспалітаяМінская ратушаМонктанВольга Славаміраўна БондараваЛарыса ГеніюшБарыс Іванавіч СачанкаФінгерынгАдольф ГітлерСпадарЧарнобыльская катастрофаКрыж Ефрасінні Полацкай1992Беларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКіеўC++Ордэн Дружбы народаў (СССР)ЭлектронікаАтрыйМікіта Сяргеевіч ХрушчоўЮрась Шамецька🡆 More