Габон: краіна ў Афрыцы

Габо́н (фр.: Gabon), Габо́нская Рэспу́бліка (фр.: République gabonaise) — дзяржава на заходнім узбярэжжы Атлантычнага акіяна ў Цэнтральнай Афрыцы.

Тэрыторыя — 267,7 тыс. кв. км. Насельніцтва — амаль 2 млн чалавек. Сталіца — Лібрэвіль. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (17 жніўня 1960). Дзяржаўная мова — французская. Грашовая адзінка — франк фінансавай супольнасці краін Цэнтральнай Афрыкі — КФА. Вялікія запасы мінеральных рэсурсаў дазволілі Габону стаць адной з самых багатых краін Трапічнай Афрыкі паводле ВУП на душу насельніцва.

Габонская Рэспубліка
фр.: République gabonaise
Габон: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода Герб Габона
Сцяг Габона Герб Габона
Габон: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода
Дэвіз: «Union, Travail, Justice»
Гімн: «La Concorde»
Дата незалежнасці 17 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Лібрэвіль
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Часовы прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Брыс Алігі
Раймон Ндонг Сіма
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
74-я ў свеце
267 667 км²
3,7 %
Насельніцтва
• Ацэнка (2016)
Шчыльнасць

1 979 786 чал. (150-я)
7,5 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2016)
  • На душу насельніцтва

$36218 млн
$19252
Валюта Франк КФА[d]
Інтэрнэт-дамен .ga
Код ISO (Alpha-2) GA
Код ISO (Alpha-3) GAB
Код МАК GAB
Тэлефонны код +241
Часавыя паясы UTC+1, West Africa Time[d] і Africa/Libreville[d]

Этымалогія

Ад партугальскага «Gabão», што азначае «плашч з капюшонам»; такую назву партугальскія мараплаўцы далі эстуарыю ракі Мбе праз яго спецыфічную форму.

Геаграфічнае становішча

Амаль пасярэдзіне перасякаецца лініяй экватара. На поўдні і ўсходзе мяжуе з Конга, на поўначы — з Камерунам, на паўночным захадзе — з Экватарыяльнай Гвінеяй. Дзве апошніх мяжы — каланіяльная спадчына — праходзяць па паралелях і мерыдыянах. На захадзе абмываецца Гвінейскім залівам Атлантычнага акіяна. Берагавую лінію краіны на дзве часткі падзяляе мыс Лопес. На поўдзень ад яго берагі просталінейныя, плоскія, з мелкаводнымі лагунамі. На поўнач ад мыса берагавая лінія мае больш складаныя абрысы, тут размешчаны зручныя бухты — эстуарыі рэк

Прырода

Габон: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
рака Агавэ

Заходнюю частку краіны займае прыбярэжная нізіна шырынёй ад 20 да 300 км, цэнтральную і ўсходнюю — паўднёвыя прыступкі Паўднёва-Гвінейскага ўзвышша: горы Шаю і Крыштальныя горы з сярэднімі вышынямі 600-800 метраў. Горы складзены часткова крышталічнымі пародамі, часткова — карбанатамі, што прыводзіць да ачаговага распаўсюджання карставых з’яваў. На тэрыторыі Габона выдзелены тры раёны карсту, многія пячоры не адкрытыя дагэтуль. Тоўшчы асадкавых парод прыбярэжнай нізіны ўтрымліваюць багатыя нафтай. У Франсвільскім прагіне на ўсход ад гор Шаю маюцца значныя запасы марганцавых і ўранавых руд.

Становішча на экватары абумовіла экватарыяльны тып клімату з невялікай гадавой амплітудай тэмператур і значнай колькасцю ападкаў, на поўдні і ўсходзе з’яўляецца непрацяглы сухі сезон, а на паўднёвым усходзе, на плато Батэке — дык нават і працяглы. Буйнейшая рака Габона — Агавэ, даўжынёй 1200 км. Вільготныя экватарыяльныя лясы займаюць каля 80 % тэрыторыі Габона. На ўсходзе маюцца ўчасткі саван, саваны цэнтральнай часткі краіны другасныя. Унікальныя мангравыя экасістэмы ўбярэжжа Гвінейскага заліва. Асабліва значныя плошчы мангравых лясоў у эстуарыі ракі Муні на мяжы з Экватарыяльнай Гвінеяй. У 2002 годзе на 10 % тэрыторыі Габона была створана Нацыянальная сістэма паркаў, што аб’ядноўвае 13 нацыянальных паркаў. Па паказчыку долі прыродаахоўных тэрыторый Габон — адзін з сусветных лідараў. У Габоне пражывае буйнейшая ў свеце папуляцыя гарылаў.

Гісторыя

Першымі жыхарамі габонскай зямлі былі пігмеі. Яны жылі невялікімі групамі ў трапічных лясах, асноўнымі іх заняткамі былі паляванне і збіральніцтва. У XXIII стст. пачалася міграцыя плямёнаў банту да ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна. На ўсходзе і поўдні Габона рассялілася племя тэке, на поўначы — племя мпонгвэ. У XIX ст. ў Габон прыйшло племя фанг, якое, адцяснуўшы ранейшых жыхароў, стала самай шматлікай этнічнай групай краіны. Да з'яўлення еўрапейцаў мясцовае насельніцтва жыло першабытна-абшчынным ладам і не мела нават зародкаў дзяржаўнасці.

Каланіяльны перыяд

У 1472 г. партугальскі капітан Руй Сікейра першым з еўрапейцаў наведаў узбярэжжа Габона, яму ж краіна абавязана сваёй назвай. У XVIIXVIII стст. у Габон сталі прыплываць галандцы, французы, іспанцы. Яны абменьвалі свае тавары (соль, крэмневыя стрэльбы, порах, бусы, алкагольныя напоі і інш.) на слановую косць, эбеновое дрэва, воск, мёд, пальмавы алей. У прыбярэжных раёнах ствараліся гандлёвыя факторыі і каталіцкія місіі. У пачатку XVIII ст. на ўзбярэжжы паўстала каралеўства Арунгу, што стала буйным пастаўшчыком рабоў і праіснавала да свайго распаду ў 1873 г. У сярэдзіне XIX ст. ў рэгіёне ўзмацніліся пазіцыі Францыі. У 1849 г. французы захапілі партугальскі карабель гандляроў рабамі, і вызваленыя французамі афрыканцы заснавалі паселішча Лібрэвіль, цяперашнюю сталіцу Габона. У канцы стагоддзя пачалося пранікненне французаў ва ўнутраныя раёны краіны. У 1880 г. П’ер дэ Браза заснаваў горад Франсвіль на ўсходзе сучаснага Габона. Каланізатары стварылі плантацыйную гаспадарку і транспартную інфраструктуры, пачалі распрацоўку карысных выкапняў. Падчас Другой сусветнай вайны каланіяльныя ўлады вырашылі падпарадкоўвацца Вішысцкаму ўраду і на тэрыторыі краіны адбыліся баі паміж мясцовымі ўзброенымі сіламі і корпусам Шарля дэ Голя.

У 19461958 гг. Габон меў статус «заморскай тэрыторыі» Францыя з выбарнай Тэрытарыяльнай асамблеяй і прадстаўніцтвам ў французскім парламенце. У лістападзе 1958 г. Габон стаў самакіраванай аўтаноміяй у складзе Французскага Супольнасці.

Перыяд незалежнасці

Габон: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Амар Бонга і прэзідэнт Бразіліі Лулу да Сілва

17 жніўня 1960 г. Габон аб'явіў незалежнасць. У 1961 г. на ўсеагульных выбарах на пасаду прэзідэнта быў абраны экс-прэм'ер-міністр, лідар Габонскага дэмакратычнага блока Леон Мба. Першы прэзідэнт спрабаваў нейтралізаваць апазіцыю, уключыўшы ў склад урада кіраўніка партыі Габонскі дэмакратычны і сацыяльны саюз (ГДСС) Жана-Ілера Абаму. Гэтая мера не прынесла жаданага выніку, і ў 1963 Ж.-І. Абам быў выведзены са складу ўрада. У 1964 прэзідэнт Л. Мба распусціў парламент і заклікаў да правядзення новых выбараў, у той час войска здзейсніла спробу дзяржаўнага перавароту. Адхілены ад улады Л. Мба быў адноўлены на пасадзе прэзідэнта дзякуючы ўмяшанню французскіх войскаў, якія дзейнічалі ў адпаведнасці з вайсковай дамовай паміж Габон і Францыяй 1961 г. Абам быў арыштаваны за ўдзел у перавароце. Пазней ў 1964 г. адбыліся парламенцкія выбары, па выніках якіх ГДБ атрымаў большасць мандатаў у парламенце, а Л. Мба захаваў за сабой пасаду прэзідэнта.

Пасля смерці Л. Мба ў 1967 г. прэзідэнтам Габона стаў былы віцэ-прэзідэнт Бонга Андзімба. У наступным годзе ён увёў аднапартыйную сістэму, адзінай кіруючай партыяй стала створаная ім Габонская дэмакратычная партыя (ГДП). У 1973 г. Бонга быў пераабраны на чарговы 7-ы тэрмін. Тады ж ён перайшоў з каталіцтва ў іслам і стаў называцца Амарам Бонга. У 1970-я гады эканоміка Габона хутка развівалася. У 1979 і 1986 А. Бонга Андзімба быў пераабраны на 7-ы тэрмін.

Пад вялікім унутраным і знешнім ціскам (у краіну былі пасланыя французскія войскі з мэтай падтрымкі ўлады) паклаў канец аднапартыйнай сістэме ў 1990 г. і дазволіў правесці шматпартыйныя і альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары. У 1991 г. была прынята новая Канстытуцыя. У 1993, 1998 і ў лістападзе 2005 г., Бонга Андзімба зноў абіраўся на пасаду прэзідэнта краіны.

Пасля смерці дыктатара Габон стаў больш дэмакратычнай краінай.

У 2009 г. Алі бен Бонга Андзімба выйграў прэзідэнцкія выбары, а ў жніўні 2016 г. перамог на новых выбарах. Апазіцыя, чыйго кандыдата Жана Пінга прэзідэнт абышоў менш чым на 6 тыс. галасоў, вынікі выбараў не прызнала, заявіўшы пра фальсіфікацыі, пасля чаго ў Лібрэвілі прайшлі масавыя беспарадкі, падчас якіх быў спалены будынак парламента. Аднак Канстытуцыйны суд Габона прызнаў перамогу Алі бен Бонга Андзімбы, і ў канцы верасня 2016 г. ён зноў быў абвешчаны кіраўніком дзяржавы.

У студзені 2019 г. была здзейснена спроба дзяржаўнага пераварота ваеннымі з «Патрыятычнага руху вайскоўцаў і спецслужбаў Габона».

Дзяржаўны лад

Габон — унітарная прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1991, у якой замацаваныя палітычны плюралізм і прынцып падзелу ўлад. Пасля смерці Амара Бонга ў барацьбе за пост прэзідэнта дэмакратычным шляхам перамог яго сын — Алі бен Бонга Андзімба. Маецца пост віцэ-прэзідэнта.

Парламент двухпалатны, верхняя палата — Сенат (91 дэпутат, старшыня Рэне Радэмбіна Коніке) абіраецца непрамым галасаваннем органамі мясцовай улады на 6 гадоў; ніжняя — Нацыянальны сход (120 дэпутатаў, старшыня Гі Ндзуба Ндама) абіраецца прамым усеагульным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў.

Урад прызначаецца прэзідэнтам і складаецца з 41 члена. Прэм'ер-міністр — Эмануэль Ісозе-Нгадэт (2018).

У Габоне налічваецца каля 25 палітычных партый і 3 буйных прафаб'яднання. Вядучай палітычнай сілай з'яўляецца кіруючая Габонская дэмакратычная партыя (ГДП), заснаваная ў 1968. Найболей буйныя апазіцыйныя рухі (іх дзейнасць легалізаваная з 1990) — Вышэйшы савет супраціву (ВСС), які аб'яднаў 9 партый, Саюз габонскага народа (СГН, старшыня — П. Мамбунду), і Нацыянальнае аб'яднанне лесасекаў (НАЛ).

Адміністрацыйна Габон падзелены на 9 правінцый.

Насельніцтва

Габон: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Полава-ўзроставая піраміда, 2017

Натуральны прырост насельніцтва — 1,92 % (2017). У апошнія гады падвысіліся паказчыкі смяротнасці і захворвання СНІДам (3,6 % у 2016 годзе, 16 месца ў свеце).

Этнічны склад: каля 50 плямёнаў і нацыянальных груп, у асноўным, народнасці банту. Найболей шматлікія — фанг, або пангве, (каля 40 %), бануну, пуну, сангу (каля 30 %), а таксама балеле, бакота, мпонгвэ, у лясістай мясцовасці пражываюць качавыя плямёны пігмеяў. У краіне налічваецца 170 тыс. іншаземцаў, у т.л. 15 тыс. еўрапейцаў, галоўным чынам французаў (6 тыс.). Рэлігія: 80 % насельніцтва вызнае хрысціянства (пераважная большасць — каталікі), 10 % — іслам, распаўсюджаныя таксама мясцовыя анімістычныя вераванні.

Нешматлікае насельніцва размешчана нераўнамерна. Большасць габонцаў жыве на атлантычным узбярэжжы, трэцяя частка — у сталічнай агламерацыі Лібрэвіля (707 тысяч чалавек у 2015). Прыродныя ўмовы не спрыялі шырокаму сельскагаспадарчаму асваенню тэрыторыі, таму Габон адносіцца да высакаурбанізаваных краін свету — 87,6 % у 2017

Эканоміка

Габон багаты прыроднымі рэсурсамі, эканоміка мае пераважна сыравінную арыентацыю. ВУП на душу насельніцтва — каля 20000 долараў — у Габоне адзін з найбольшых у трапічнай Афрыцы. Тым не менш, даходы размяркоўваюцца нераўнамерна: 20 % насельніцтва валодаюць 90 % даходаў, а трэцяя частка насельніцтва жыве за рысай беднасці (2010). Вельмі выскокі ўзровень беспрацоўя, асабліва сярод моладзі (да 25 гадоў працаўладкавацца не могуць не менш за 60 %).

Габон: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Лібрэвіль — сталіца і найбуйнейшы эканамічны цэнтр

Адносная эканамічная стабільнасць забяспечваецца за кошт экспарту прадукцыі здабыўных галін прамысловасці. Вядучы сектар — нафтавы (84 % ад агульнага аб'ёму экспарту ў валютным злічэнні і 46 % бюджэтных паступленняў). Пік здабычы нафты прыйшоўся на 1997 год (370 тыс. барэляў у дзень). Сёння (2016) здабываюць каля 220 тыс. барэляў у дзень, або 11,4 млн т., дзве траціны здабычы прыходзіцца на кампаніі «Таталь-Габон» і «Шэл-Габон». У 2016 годзе Габон вярнуўся ў АПЕК, куды ўваходзіў у 1975-1994. Паводле некаторых прагнозаў, запасы нафты вычарпаюцца ўжо ў 2025 годзе. Тым не менш, толькі ў канцы 2010-х Габон пачаў распрацоўваць праграму постнафтавай эканомікі.

Габону належыць 2-ое месца ў свеце па здабычы марганцавай руды (яе экспарт складае больш за 3,25 млн т. на год). Разведаныя запасы уранутрымліваючых руд — 40 тыс. тон. Маюцца радовішчы жалезнай руды, барыту, тальку, волава, свінцу, ніобію, малібдэну, тытану, фасфату, золата, алмазаў. Прамысловыя запасы каштоўных парод драўніны ацэньваюцца ў 4 млрд куб. м. (штогадовы экспарт — 1,8 млн кубаметраў).

Сярод галін апрацоўчай прамысловасці развітыя толькі лёгкая і харчовая. Больш за 70 % электраэнергіі вырабляецца на ГЭС

Сельская гаспадарка развіта слаба (5 % ВУП). Вырошчваюцца кава і какава, цукровы трыснёг, алейная пальма, унутраныя патрэбы ў харчаванні за кошт уласнай вытворчасці забяспечваюцца на 8—10 %, прадукты імпартуюцца.

Працягласць аўтадарожнай сеткі складае парадку 8 тыс. км. Асноўны марскі порт — Порт-Жанціль, праз які ажыццяўляецца экспарт нафты. Чыгункі практычна адсутнічаюць. Міжнародныя аэрапорты знаходзяцца ў Лібрэвілі, Порт-Жанцілі і Франсвілі.

Культура

Дзяржаўная радыётрансляцыйная сетка і мясцовае вяшчанне працуюць кругласутачна на французскай і мясцовых мовах. Маецца некалькі нацыянальных тэлевізійных каналаў.

Зноскі

  • а б в https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/gb.html Архівавана 10 снежня 2016.
  • http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=80&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016
  • http://www.opec.org/opec_web/static_files_project/media/downloads/publications/ASB2017_13062017.pdf
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Габон, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Габон ЭтымалогіяГабон Геаграфічнае становішчаГабон ПрыродаГабон ГісторыяГабон Дзяржаўны ладГабон НасельніцтваГабон ЭканомікаГабон КультураГабон ЛітаратураГабонАтлантычны акіянДзяржаваЛібрэвільФранк КФАФранцузская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кансоль (архітэктура)Клас ТунбергСпіс беларускіх імёнМікола ГамолкаБеларускія ручнікіВожык (часопіс)Помнік Якубу Коласу (Мінск)Руская літаратураПаветраны шарМаскатМіхась ТурыянскіГётэбаргМізуменыРакета-носьбітЯн ЧачотПінскМоваБаладаГальяш ЛеўчыкАтлатльРагачоўСаюз вызвалення Беларусі (справа)Па што ідзеш, воўча?Крыж Ефрасінні ПолацкайНовая зямля (паэма)ДняпровецПубліцыстыкаМлекакормячыяПошукавая аптымізацыяКапіталізмНаваполацкТрусы (жывёлы)ЗлучнікПесахСпіс памерлых у 2024 годзеЛюдміла РублеўскаяФакультэт Фізікі, Астраноміі і Прыкладной Інфарматыкі Ягелонскага УніверсітэтаЗяма Раманавіч ПівавараўКазімір Вікенцьевіч КамейшаБум-Бам-ЛітЯзэп Нарцызавіч ДраздовічЛарыса ГеніюшPornhubВольга Іванаўна ЧупрысСпіс вуліц МінскаБеларускі алфавітДЭсэКастусь ЖукВіктар КарамазаўСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьПрыродны газАлесь БадакВостраў слёз100 найвялікшых беларускіх песеньМячэць Султана КабусаМотальСарата (рака)НоАдольф ГітлерСінонімыGott mit unsУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЛітаратурны музей Максіма ГарэцкагаАнглійская моваПраспект Машэрава (Мінск)КруасанСвята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)Сцяг БеларусіАнатоль Канстанцінавіч КлышкаВінцэнт Дунін-МарцінкевічЯнка БрыльРак прадсталёвай залозыСтыль (мова)Родны склонЭякуляцыя на чалавека🡆 More