Паўвостраў Каліфорнія

Каліфорнія (ісп.: Baja California) — паўвостраў на захадзе Паўночнай Амерыкі.

Уваходзіць у склад мексіканскіх штатаў Ніжняя Каліфорнія і Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія. Плошча — 143,39 км².

Каліфорнія
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
HGЯO
Плошча143,39 км²
Краіна
Каліфорнія (паўвостраў) (Мексіка)
Каліфорнія
Каліфорнія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Паўвостраў Каліфорнія 
Гара Пікача-дэль-Дыябла на поўначы паўвострава

Паўвостраў Каліфорнія — вузкі кавалак сушы, які цягнецца на поўдзень 1200 км паміж Ціхім акіянам на захадзе і Каліфарнійскім залівам на ўсходзе. Найбольшая шырыня — 240 км.

Утварыўся больш за 5 млн гадоў таму ў выніку разыходжання тэктанічных пліт. Паўвостраў падзяляецца на 5 геалагічных зон, што ўключаюць як горныя раёны з нахіленых гранітных блокаў, астанцаў акіянічнага дна, вулканічныя пласкагор’я і раўніны, складзеныя пясчанікамі і сланцамі. Найвышэйшы пункт гара Пікача-дэль-Дыябла дасягае 3096 м. Разнастайнасць геалагічнай будовы вызначае наяўнасць розных ланшафтаў — пакрытых лясамі гор, якія цягнуцца з поўначы на поўдзень, а таксама ўтвараюць самастойны масіў вышынёй да 2406 м на поўдні, пустыні ўздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа, паўпустынь і прэрый уздоўж Каліфарнійскага заліва.

Клімат асаблівы зменамі ў залежнасці ад руху з поўначы на поўдзень і вышыні над узроўнем мора. На поўначы паўвострава пераважае мяккі міжземнаморскі або засушлівы клімат. Блізкасць Ціхага акіяна часткова ахаладжае паветра. Уздоўж лініі берага зранку ўзнікаюць туманы, аднак далей цягнецца засушлівая зона. У гарах, якія затрымліваюць вільготныя вятры, ападкаў дастаткова. Тут пераважае мяккі, узімку прахалодны клімат. У альпійскай зоне прахалода адчуваецца нават у летнія месяцы. На поўдні дажджы маюць нерэгулярны характар. Сярэдняя тэмпература ў лютым — +19 °C, у верасні — +30 °C.

Прырода

Флора і фаўна паўвострава Каліфорнія адрозніваюцца разнастайнасцю. Толькі 7 % яго тэрыторыі выкарыстоўваюцца для сельскагаспадарчай вытворчасці, на поўдні гэта лічба складае яшчэ менш — 2,7 %. 80 % тэрыторыі заняты зараснікамі хмызнякоў чапараль. 13 % тэрыторыі — горныя лясы, з якіх толькі 4 % пакрыты каштоўнымі хвоямі і дубам. На поўдні паўвострава сустракаюцца прыбярэжныя мангры і тыповыя пустынныя пейзажы з дамінаваннем ксерафітаў і кактусаў.

Распаўсюджаныя сухапутныя жывёлы — алені, бараны, лісы, каёты, горныя пумы, розныя віды птушак і яшчарак, змеі, скарпіёны. Акіянічныя воды вакол паўвострава населены кітамі, дэльфінамі, акуламі, ластаногімі, марскімі выдрамі.

Гісторыя

Паўвостраў Каліфорнія 
Пячорны жывапіс 1700 г. да н. э.

Паўвостраў Каліфорнія быў населены каля 11 тысяч гадоў таму. У 2 тысячагоддзі да н. э. у цэнтры і поўначы паўвострава склалася арыгінальная археалагічная культура, для якой былі характэрны пячорны жывапіс, выраб керамікі і пахаванні рэштак памерлых, афарбаваных охрай. Да прыходу еўрапейцаў паўвостраў насялялі 8 розных груп індзейцаў, якія займаліся паляваннем і збіральніцтвам. Прыбярэжныя жыхары таксама лавілі рыбу, але не ўсе ўмелі будаваць марскія судны. Ніводная з груп не апрацоўвала металы.

Паўвостраў Каліфорнія быў адкрыты іспанскімі канкістадорамі ў 1533 г. Іх вабіла здабыча жэмчугу на поўдні Каліфарнійскага заліва. У 1535 г. паўвостраў наведаў Эрнан Картэс. Аднак у далейшым каланізацыя ішла запаволенымі тэмпамі. Іспанцы пасылалі даследчыя экспедыцыі, але адсутнасць каштоўнасцяў і забарона з боку афіцыйных улад рабаваць індзейцаў не спрыялі стварэнню сталых паселішчаў. Сітуацыя змянілася толькі ў канцы XVII ст., калі ў Каліфорніі з’явіліся місіі езуітаў, якія займаліся распаўсюджваннем хрысціянства і прыцягвалі індзейцаў да стварэння камерцыйнай гаспадаркі. У XVIII ст. пераважна на поўнач паўвострава перасяляліся каланісты з Мексікі. З іх прыходам пачалося распаўсюджванне раней невядомых індзейцамі хвароб, што прывяло да скарачэння карэннага насельніцтва.

Пасля забароны ордэна езуітаў Каліфорнія была падзелена на Паўночную (сучасны штат Каліфорнія ў ЗША) і Паўднёвую. У Паўднёвай Каліфорніі місіі езуітаў перайшлі ордэну дамініканцаў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Мексікі ў 1810 г. Каліфорнія фармальна перайшла ў склад гэтай дзяржавы. Выступленне індзейцаў было спынена мясцовымі ваеннымі, якія адсунулі місіянераў ад улады і фактычна ператварыліся ў кіраўнікоў рэгіёна. У 18481850 гг. Паўночная Каліфорнія перайшла да ЗША. Спроба амерыканскіх пасяленцаў абвясціць незалежную рэспубліку на тэрыторыі Паўднёвай Каліфорніі скончылася паражэннем.

У 1930 г. паўвостраў быў адміністрацыйна падзелены на паўночную і паўднёвую тэрыторыі. У 1952 г. быў абвешчаны штат Ніжняя Каліфорнія, у 1974 г. — штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія.

Спасылкі

Tags:

Паўвостраў Каліфорнія ГеаграфіяПаўвостраў Каліфорнія ПрыродаПаўвостраў Каліфорнія ГісторыяПаўвостраў Каліфорнія СпасылкіПаўвостраў КаліфорніяІспанская моваМексікаНіжняя КаліфорніяПаўвостраўПаўднёвая Ніжняя КаліфорніяПаўночная Амерыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Расійская імперыяЯрдДжэймс КукАдольф ГітлерБеларускае выдавецкае таварыстваВіцебскКрыптавалютаМір (арбітальная станцыя)Англійская моваСпіс беларускіх імёнМТБанкРэч ПаспалітаяАфіныULISШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхБульбаКаранёвыя атожылкіГрэцыяБатанічныя помнікі прыродыВікіпедыя29 сакавікаРэпрадуктыўная сістэма чалавекаБараўРымская імперыяНігерыяАфрыкаБеларускія імёныПаўлінкаІнтэрнэтІнфарматыкаКыргызстанЖамойцьВаршаваАнамнезБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаКлайпедаНержавеючая стальМаксім ЛужанінЛюдовік XIФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУзбуйненне БССРВялікая ложа БеларусіЯзэп Нарцызавіч ДраздовічМузей старажытнабеларускай культурыДзядзькаваннеГруня Яфімаўна СухараваМянтузJavaScriptСлоўнік «Мультитран»КакаКантонскі дыялектЧыкагаПаўднёвая Карэя2023Песня пра зубраЗмітрок БядуляХто смяецца апошнім (п’еса)Андрусь ГорватДзень беларускага пісьменстваBetfairБангкокВадзім КабанчукНіл ГілевічКірыліцаТ-44Марыяна РахойКастэль-НуоваЯнка СіпакоўВайна на ўсходзе УкраіныГарады БеларусіLortel ArchivesЭтнічная тэрыторыя беларусаўВітаўтПеле🡆 More