Юрацішкі: мястэчка ў Беларусі

Юра́цішкі — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Чапунькі.

Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1303 чалавекі. Знаходзяцца за 16 км на паўночны ўсход ад Іўя, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Юрацішкі (лінія Ліда — Маладэчна); аўтамабільныя дарогі на Іўе, Валожын, Ашмяны.

Юрацішкі
лац. Juraciški
Сядзіба Радкевічаў
Сядзіба Радкевічаў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Юрацішкаўскі
Насельніцтва: 1303 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231350
СААТА: 4229857904
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′51″ пн. ш. 25°55′40″ у. д. / 54.03083° пн. ш. 25.92778° у. д. / 54.03083; 25.92778 25°55′40″ у. д. / 54.03083° пн. ш. 25.92778° у. д. / 54.03083; 25.92778
Юрацішкі на мапе Беларусі ±
Юрацішкі
Юрацішкі
Юрацішкі
Юрацішкі
Юрацішкі
Юрацішкі
Юрацішкі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Юрацішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Назва

Тапонім Юрацішкі ўтварыўся ад асабістага імя або сугучнага прозьвішча.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі», пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія». Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі».

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Юрацішкі ўпамінаюцца ў пачатку XVІ стагодзьдзя як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У розны час маёнтак знаходзіўся ў валоданьні М. Гаштольда, Р. Няміры, Копацяў.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі спалілі Юрацішкі. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) мястэчка пэўны час займалі швэдзкія войскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Юрацішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Касьцялоўскіх, пазьней Радкевічаў. З пабудовай чыгункі Маладэчна — Ліда за 4 км ад Юрацішак адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. На 1866 год у мястэчку было 23 дамы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Юрацішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Юрацішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Юрацішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Юрацішкі ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам раёну (з 1944 году — у Маладэчанскай вобласьці). У 1957 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1960 годзе Юрацішкаўскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 197 чал., у тым ліку 100 каталікоў і 97 праваслаўных; 1869 год — 233 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 244 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 1,7 тыс. чал.; 2006 год — 1,5 тыс. чал.; 2008 год — 1,5 тыс. чал.; 2009 год — 1501 чал. (перапіс); 2016 год — 1341 чал.; 2017 год — 1328 чал.; 2018 год — 1303 чал.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Камсамольская вуліца Івейская вуліца
Першамайская вуліца ? 3 мая вуліца
Савецкая вуліца Трабская вуліца

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Перамяненьня Пана (1937)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Юрацішкі НазваЮрацішкі ГісторыяЮрацішкі НасельніцтваЮрацішкі ЗабудоваЮрацішкі ЭканомікаЮрацішкі Турыстычная інфармацыяЮрацішкі ГалерэяЮрацішкі КрыніцыЮрацішкі ЛітаратураЮрацішкі Вонкавыя спасылкіЮрацішкіІўеІўеўскі раёнАшмяныБеларусьВаложынГарадзенская вобласьцьЛідаМаладэчнаПасёлак гарадзкога тыпуЧапунькаЮрацішкаўскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Хойнаўскі сельсаветБэрлінСоф’я КавалеўскаяПольская моваКлёд СымонБрус ЛіБэрацкая вобласьцьАўганска-савецкая вайнаЯўген ШатохінАнабаптызмДзірІнданэзійская моваСтакгольм1950Аўстрыя1989СмаленскЯн Казімер ПашкевічЯлтаВорша (футбольны клюб)Францішак з АсізіЭкзархатЭліяс КанэцьціУберМэдыяВікіПарнаграфія ў БеларусіГлыбокаеСамотнікМілўокіВайнаГіпэртаніяШвэдзкая ВікіпэдыяŁСтан (сацыяльная група)ТаталітарызмРасейская акупацыя БеларусіКастылія і ЛеонАкраМалакроўеТаль (імя)МальпігіякветныяСтавангерЛявон РыдлеўскіЖабінкаўскі раён17581821Востраў ПасхіГаяо МіядзакіМарат МаркаўПрыметнікTor BandЧорны замак АльшанскіГодВікіманіяЛео ТаксыльМілянскі эдыктАнгельская моваСуна (імя)Беларускі клясычны правапісВарайская ВікіпэдыяТомская вобласьцьКаменяломнікакветныяСакрат ЯновічБодаГанцавіцкі раёнДэйвід Кэмэран994Паршавіцкі сельсаветАляксандар ЛукашэнкаМанастырыскаАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыКарым Абдул-ДжабарПераклады Бібліі на польскую мовуКамуністычная партыя Савецкага Саюзу🡆 More