Юльян Мікалаевіч Дрэйзін (21 чэрвеня 1879, Екацярынаслаў — 28 сакавіка 1942, Нямчынаўка) — музыказнавец, публіцыст, перакладчык, пэдагог; аўтар працы «Музыка і рэвалюцыя» — першага дасьледаваньня ў галіне музыказнаўства на Беларусі.
ст. 9 чэрвеня] 1879, Екацярынаслаў — 28 сакавіка 1942, Нямчынаўка) — музыказнавец, публіцыст, перакладчык, пэдагог; аўтар працы «Музыка і рэвалюцыя» — першага дасьледаваньня ў галіне музыказнаўства на Беларусі.
Юльян Дрэйзін | |
Дата нараджэньня | 9 (21) чэрвеня 1879 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 сакавіка 1942 (62 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
Занятак | публіцыст, перакладнік, музыказнаўца |
Навуковая сфэра | музыказнаўства, пераклад |
Месца працы |
|
Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў антычных аўтараў («Антыгона» Сафокла, «Іліяда» Гамэра і інш.). Вядома больш за 820 ягоных перакладаў, зьвязаных з музыкай. Склаў апублікаваны ў сэрыі «Беларуская навуковая тэрміналёгія» слоўнік «Музычныя тэрміны».
Нарадзіўся ў 1879 у сям’і лекара і акушэркі. Першую адукацыю атрымаў у Віленскай духоўнай гімназіі, затым скончыў мэдычны факультэт Юр’еўскага ўнівэрсытэту. Выпускнік Маскоўскага ўнівэрсытэту (1908), скончыў гісторыка-філялягічны факультэт. Браў прыватныя ўрокі ў прафэсараў Маскоўскай кансэрваторыі.
Выкладаў грэцкую і лацінскую мовы, а таксама тэарэтычныя курсы ў навучальных установах Магілёва. У 1919 заснаваў тут першы грамадзкі сымфанічны аркестар у БССР, які складаўся з дваццаці чалавек, дзе Юльян Дрэйзін выконваў партыю першай скрыпкі. З 1925—1935 у Менску, выкладаў гісторыю і тэорыю музыкі ў Беларускім пэдагагічным, Беларускім музычным тэхнікумах і Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, антычныя мовы — у Камвузе і БДУ, працаваў у Інстытуце беларускай культуры, Акадэміі навук, Беларускім радыёкамітэце. Апрацаваў музычную тэрміналёгію. Зь яго ініцыятывы па беларускім радыё трансьляваліся канцэрты беларускіх сьпевакоў.
У другой палове 1920-х быў сябрам Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў. Зь верасьня 1926 — адзін з самых актыўных супрацоўнікаў таварыства. У 1929 накіраваны на Першую Ўсерасейскую музычную канфэрэнцыю ў Ленінград. У 1930 на сродкі таварыства выдаюцца яго пераклады. У 1930-х з пачаткам рэпрэсіяў беларускай інтэлігенцыі быў неаднаразова крытыкаваны за памылкі «контрарэвалюцыйнага характару». Неўзабаве быў выключаны зь Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў і з сэкцыі савецкіх кампазытараў БССР.
У 1931 (альбо ў 1932) праўленьне таварыства паведаміла, што «камісія па праверцы складу членаў Т-ва выключыла са складу Т-ва… Дрэйзіна Юлія, як ідэолёгічна чужога й да гэтага часу не парваўшага з мінулым і ня прызнаўшага сваіх памылак, што асабліва яскрава выявілася ў яго выступленьні на пленуме ЦС пра мастацтва (тэорыя „беспартыйнай“ творчасьці)».
Апошнім артыкулам Ю. Дрэйзіна стала публікацыя «Музыкальная жизнь Белоруссии», пасьля якой зьявіліся артыкулы — «абвінаваўчыя прыгаворы» у газэтах «ЛіМ» Я. Шарахоўскага й «Звязда» Х. Дунца. Напісаўшы «пакаяльны» ліст, навуковец зь сям’ёй у 1935 зьехаў зь Менску й пасяліўся ў пасёлку Нямчынаўка пад Масквой. Пазьней выкладаў грэцкую мову ў вышэйшых навучальных установах сталіцы РСФСР. У 1938—1942 выкладчык, затым Дацэнт філялягічнага факультэта Маскоўскага ўнівэрсытэту й пэдагагічнага інстытуту.
Памёр у 1942 у Нямчынаўцы. Меў дачку — Веру Юльянаўну Дрэйзін.
Юльян Дрэйзін публікаваўся пад псэўданімамі Ю. Д., Д., Е. Ж.-а, О., Е. Ж., Ю-н, Альфа, Гамма, Строгі, Нэўма, Слухач, Зат-ка, Фа, А. К-оў, Арыон, Орфей, Бэта.
|
|
Юльян Дрэйзін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Юльян Дрэйзін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.