Іліяда

Іліяда (па-грэцку: Ἰλιάς) — старажытнагрэцкая эпічная паэма аб Іліёне (Троі), якая прыпісваецца легендарнаму эпічнаму паэту Старажытнай Грэцыі Гамэру.

Іліяда
Ἰλιάς
Іліяда
Рукапіс «Іліяды» V стагодзьдзя
Жанр: эпас
Аўтар: Гамэр
Мова арыгіналу: старажытнагрэцкая
Год напісаньня: VIII стагодзьдзе да н. э.
Перакладчык: Браніслаў Тарашкевіч
Папярэдні твор: Кіпрыі[d]
Наступны твор: Этыяпіда[d] і Постгамэрыка[d]

Прынята лічыць, што «Іліяда» ўзьнікла ў 9—8 стагодзьдзях да н. э. у грэцкіх іянійскіх гарадах Малой Азіі, на аснове паданьняў крыта-мікенскай эпохі. Паэма напісаная гекзамэтрам (каля 15 700 радкоў), у 4—3 стагодзьдзях падзеленая антычным філёлягам Зэнадотам Эфэскім на 24 песьні. «Іліяда» распавядае пра гераічную асаду Троі шматплямённым ахейскім апалчэньнем на чале зь мікенскім правадыром Агамэмнанам. Галоўныя героі паэмы — Ахіл, Мэнэляй, Гэктар і іншыя правадыры. Не зважаючы на тое, што гісторыя ахоплівае толькі некалькі тыдняў апошняга году вайны, «Іліяда» згадвае або спасылаецца на шматлікія з грэцкіх легендаў аб аблозе, як то больш раньнія падзеі, такія як збор воінаў для аблогі, прычыны вайны і зьвязаныя зь імі праблемы, якія, як правіла, зьяўляюцца бліжэйшымі да пэрыяду пачатку вайны. Затым аповяд працягваецца прароцтвам будучыні, як то немінучая сьмерць Ахіла і падзеньне Троі, хоць і аповяд сканчаецца да таго часу, як гэтыя падзеі адбываюцца. У «Іліядзе» малююцца сацыяльныя адносіны «гамэраўскага пэрыяду», аднак у ёй захаваліся таксама і рудымэнты мікенскай эпохі. Напрыклад, большасьць пэрсанажаў «Іліяды» прадстаўляюць сабой старажытных, а часам яшчэ дагрэцкіх багоў, перайначаных ў працэсе перасячэньня мясцовых культаў з рэлігіяй Зэўса — боства новых заваёўнікаў.

«Іліяда» прадстаўляе сьвет цэласным, усёвымерным, якасна аднастайным. У старажытнасьці паэма лічылася зводам ведаў, крыніцай філязофіі і паэзіі, разам з тым захавала высокую мастацкую і гістарычную каштоўнасьць. Рэальнасьць значнай колькасьці гістарычных і геаграфічных фактаў эпічнай асновы засведчаная археалягічнымі раскопкамі, які пачаў нямецкі археоляг Генрых Шліман. У 1869 годзе ён выказаў сьмелую думку, што месцам Троі зьяўляўся курган Гісарлык у Малой Азіі. Раскопкі 1870—1890 гадоў пацьвердзілі ягоную гіпотэзу, што гамэраўскі эпас меў салідную фактычную аснову.

«Іліяда» як і працяг гісторыі «Адысэя» прыпісваецца аўтарству Гамэра. Нароўні з «Адысэяй» «Іліяда» зьяўляецца адным з найстарэйшых захаваных твораў заходняй літаратуры, а ягоны пісьмовы варыянт звычайна датуецца прыкладна да 8 стагодзьдзем да н. э. У клясычнай вэрсіі, якая прынятая як стандарт, «Іліяда» ўтрымлівае 15693 радкоў, якая напісаная гамэраўскай грэцкай мовай. Паводле словаў Майкла Наджлера, «Іліяда» зьяўляецца больш складаным за «Адысэю».

На беларускую мову паэма была ўпершыню перакладзена Браніславам Тарашкевічам.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Іліяда  Іліядасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Іліяда. Cummings Study Guides. Крытычны разбор. (анг.)
  • Іліяда. Shmoop. Крытычны разбор. (анг.)

Tags:

ГамэрГрэцкая моваСтаражытная ГрэцыяТрояЭпас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гміна Вялікія ЭйсмантыЯсмантВясельная сукенкаПадляскоўеЛюдміла СільноваВаляр’ян ЯнушкевічШахцёр СалігорскУсяслаў ЧарадзейМаршы недармаедаўЛяндэсгаўптманАпавядальны сказПольскі дзяржаўны вандроўны тэатар БССРX (сацыяльная сетка)Белавеская пушчаВэб-сайтАла (мужчынскае імя)Алесь СавіцкіМяцеж ГлінскіхФранк КФАЯкуб КоласТумарПратэсты ў Беларусі (2020—2022)Над магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)ГудвіловічыУУС Менскага аблвыканкамуРост (імя)Калі-югаШмоняПэкарыевыя48-ы батальён дапаможнай паліцыіКрэдытМэксыкаВейшнорыяМенскі радыётэхнічны інстытутНаркамаўкаБругеГаўдВіктар МарціновічГарынЭякуляцыяБарыс Нямцоў1447Зяма ПівавараўСуданНясьвіжПорнасайтСямейства (біялёгія)Оскар Арыяс СанчэсВітарыну АнтунішАўтамабільISSNНаваградзкае ваяводзтваВысокі РынакPanthera unciaВід (імя)Ігар ІваноўНаціскЎільям Д’юсбэрыВетразь5 траўняСколеСьцяг Лібіі🡆 More