Мікалай Аладаў: беларускі савецкі кампазытар, пэдагог

Мікала́й Ала́даў (9 сьнежня (21 сьнежня паводле новага стылю) 1890, Санкт-Пецярбург — 4 сьнежня 1972, Менск) — беларускі кампазытар і пэдагог.

Народны артыст БССР (1955).

Мікалай Аладаў
Мікалай Ільліч Аладаў
Мікалай Аладаў: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Мікалай Аладаў і Янка Купала
Дата нараджэньня 9 сьнежня 1890
Месца нараджэньня Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 4 сьнежня 1972
Месца сьмерці Менск, БССР
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларусь, Расея
Месца вучобы
Занятак кампазытар, прафэсар унівэрсытэту, сьпявак
Гады дзейнасьці 1910-я - 1970-я
Жанры фальклёр, сымфонія
Бацька Q116878692?
Маці Q116878701?
Дзеці Вальмен Аладаў[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст Беларускай ССР

Жыцьцяпіс

У 1910 годзе экстэрнам скончыў Пецярбургскую кансэрваторыю. У час грамадзянскай вайны працаваў ва Ўсходняй кансэрваторыі ў Казані, а з 1923 году ў Дзяржаўным інстытуце музычнай навукі ў Маскве. Уваходзіў у Беларускую песенную камісію. Прыехаў у Менск у 1924 годзе. Адзін з арганізатараў і першых выкладчыкаў Беларускага музычнага тэхнікуму і кансэрваторыі. З 1946 году — прафэсар, а ў 19441948 гадох — дырэктар кансэрваторыі. У 1932 годзе ўдзельнічаў у стварэньні беларускай кампазытарскай арганізацыі. У гады вайны ў 19411944 гадох выкладаў у Саратаўскай кансэрваторыі.

Творчасьць

Працаваў у большасьці музычных жанраў. Сваімі творамі 1920-х—1930-х гадоў заклаў асновы многіх жанраў беларускае прафэсійнае музыкі: апрацоўкі народнай песьні, кантаты, вакальна-сымфанічныя паэмы, камэрна-інструмэнтальнага ансамблю, рамансу. Даў першыя ў беларускай музыцы ўзоры драматычнай (Першая, 1930) і лірыка-псыхалягічнай (Чацьвёртая, 1953—1954, і Пятая, 1956) сымфоніі. Своеасаблівасьцю жанравага вырашэньня адметная опэра «Тарас на Парнасе», вызначаная аўтарам як музычна-драматычны жарт у адной дзеі і напісаная паводле беларускіх ананімных паэмаў «Тарас на Парнасе» і «Энэіда навыварат» і паэмы В. Дунін-Марцінкевіча «Гапон».

Асноўныя вобразныя галіны творчасьці — лірыка-драматычная. лірыка-псыхалягічная і жанрава-эпічная. Значнае месца ў музычнай спадчыне займаюць гумарыстыячныя і сатырычныя вобразы. Кампазытару ўласьцівыя сымфанічнасьць музычнага мысьленьня, шырокае выкарыстаньне сродкаў поліфаніі, актыўнае стаўленьне да фальклёрнага матэрыялу. Рэдактар шматлікіх музычных выданьняў (у тым ліку твораў М.Чуркіна і Р.Пукста), зьбіральнік і дасьледчык беларускага, марыйскага, чувашскага і якуцкага фальклёру.

Мікалай Аладаў і Янка Купала

Упершыню сустрэўся з Янкам Купалам у верасьні 1923 году, калі Купала разам зь сябрамі Інбелкульту наведваў Усесаюзную сельскагаспадарчую выстаўку ў Маскве і знаёміўся ў гэты час зь літаратурнай і музычнай грамадзкасьцю расейскай сталіцы. Купала зацікавіўся творчасьцю Аладава, пасябраваў зь ім і садзейнічаў пераезду кампазытара ў Менск. Паміж сем’ямі Купалы і Аладава ўсталяваліся сяброўскія адносіны. У 1923 годзе напісаў першыя рамансы на вершы Купалы: «Бяспутнасьць», «З гальных ліп і бяроз», «Летам», якія выбраў са зборніка «Спадчына», падараванага паэтам. Паклаў на музыку шматлікія вершы Купалы.

Самы буйны твор на словы Купалы — вакальна-сымфанічная паэма для 5 салістаў, хору і сымфанічнага аркэстру «Над ракой Арэсай» (1933). Упершыню твор прагучаў у выкананьні салістаў, хору і сымфанічнага аркэстру Беларускага радыё пад кіраўніцтвам Аладава 28 траўня 1935 году ў час сьвяткаваньня 30-годзьдзя літаратурнай дзейнасьці Купалы.

Музычныя творы

  • Сымфоніі (1921, 1930, 1951, 195354, 1956, 1960, 1963, 1965, 1967, 1971)
  • Фортэпіянны квінтэт (1925)
  • Кантата «10 год» (1927)
  • Опэра «Тарас на Парнасе» (1927)
  • Вакальна-сымфанічная паэма «Над ракой Арэсай» (1933)
  • Зборнік рамансаў на вершы Я.Купалы і М.Багдановіча
  • Сымфанічная паэма «Зь дзёньніка партызана» (1942)
  • Сымфонія-баляда «У суровыя дні» (1942)
  • Опэра «Андрэй Касьценя» (1947)
  • Кантата «Сорак год» (1947)
  • Сюіты-фантазіі для сымфанічнага аркэстру (1950)
  • Канцэртныя фантазіі для скрыпкі з аркестрам (1950)

Публікацыі, прысьвечаныя творчасьці Янкі Купалы

  • «Кожны радок прасякгуты музыкальнасьцю і настраёвасьцю» / Газэта «Літаратура і мастацтва». — 1935 год, 31 траўня.
  • «Янка Купала ў музыцы» / Газэта «Савецкая Беларусь», літаратурны дадатак. — 1943, №3.

Крыніцы

Літаратура

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 727 с, 40 л. іл.: Артыкул «Аладаў Мікалай» / Аўтар — С. Г. Нісневіч. — С. 80-81.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Аладаў Мікалай» / Аўтар — Дз. М.Жураўлёў. — С. 35—36.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 28.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 1. — Мн., 1996. — С. 226.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. — Мн., 1993. — С. 96.
  • Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 17.
  • Нисневич С. Г. Народный артист БССР Н. И. Аладов. — Мн., 1959.
  • Кулешова Г. Г. Н. И. Аладов: очерк жизни и творчества. — Л., 1970
  • Дубкова Т. А. Сімфоніі М.Аладава. — У яе кн.: Беларуская сімфонія. — Мн., 1977.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мікалай Аладаў ЖыцьцяпісМікалай Аладаў ТворчасьцьМікалай Аладаў і Янка КупалаМікалай Аладаў Музычныя творыМікалай Аладаў Публікацыі, прысьвечаныя творчасьці Янкі КупалыМікалай Аладаў КрыніцыМікалай Аладаў ЛітаратураМікалай Аладаў Вонкавыя спасылкіМікалай Аладаў1890195519724 сьнежня9 сьнежняБеларусыГрэгарыянскі каляндарКампазытарМенскНародны артыст БеларусіПэдагогікаСанкт-Пецярбург

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЧытагонгАнгкор-ВатМіхась ФіліповічЁсіф СталінШтучны інтэлектМэдыяВікіЯкуб КоласРэя (міталёгія)Нью-Ёрк (штат)Мікола МятліцкіАлег ЛатышонакСтаніслаў ВалодзькаАляксандар РыбакКастусь ЕзавітаўІмя па бацькуПальная зброяВялікае Княства ЛітоўскаеЧас UnixУзровень жыцьцяБеларуская школа ў Латвіі (1926)ГарнастайВольная Беларусь (газэта)ТатуіроўкаМіжнародны стандартны кніжны нумарСамасейДзеяслоўГардзьАлесь ГарунЛаскаценьЛюдзі на балоце (раман)ПрыслоўеХірасімаПрыдатак (мовазнаўства)Атам17 траўняПтушка шчасьцяРаман СкірмунтПакаленьне ZЗьміцер ГерасімовічДругая сусьветная вайнаКірыл КоктышІван ШамякінАдвакатУнівэрсытэтБеларускія татары.nuБялевіцкі сельсаветWYSIWYGФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўВіктар ЛісковічМасачусэцкі тэхналягічны інстытутЛетувіская моваАтэізмАральны сэксРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуПрастытуцыя ў Беларусі1xbetФундацыя «Вікімэдыя»СударгТэўда (імя)Міт РомніСьвятлана АлексіевічПастава 69Ярыла🡆 More