Алесь Жлутка: беларускі мовазнаўца, гісторык, перакладнік

Але́сь Жлу́тка (нар.

12 верасьня 1954, вёска Запольле Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі мовазнаўца і гісторык. Кандыдат філялягічных навук (1990). Ляўрэат узнагароды імя Льва Сапегі (2009).

Алесь Жлутка
Дата нараджэньня 12 верасьня 1954(1954-09-12) (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак перакладнік, мовазнаўца, гісторык, літаратуразнаўца, літаратар, археограф
Навуковая сфэра мовазнаўства, гісторыя і літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d] (1990)
Узнагароды

Біяграфія

Скончыў геолягаразьведны тэхнікум, факультэт замежных моваў Львоўскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Клясычная філялёгія» (1983), асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларускай ССР (1985—1988). Абараніў кандыдацкую дысэртацыю па лацінскай паэзіі Беларусі эпохі Асьветніцтва (1990).

У 1988—1994 роках працаваў у Інстытуце літаратуры НАН БССР і Нацыянальным навукова-асьветным цэнтры імя Францішка Скарыны. З 1994 року — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела спэцыяльных гістарычных навук (1996—2005), старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу (2005—2013), старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі (2014—2020).

Выкладаў у Віцебскім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце, Беларускім інстытуце культуры, Беларускім гуманітарным ліцэі, Пінскай духоўнай сэмінарыі імя Тамаша Аквінскага.

8 лістапада 2020 году ў час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня затрымліваўся супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі за ўдзел у «Маршы народаўладзьдзя» і прысуджаны да 10 содняў арышту. Праз два тыдні кіраўніцтва Інстытуту гісторыі НАН Беларусі не працягнула зь ім кантракту.

Навуковая і перакладніцкая дзейнасьць

Дасьледуе лацінамоўную літаратуру Беларусі, лацінамоўныя крыніцы з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю раньняга хрысьціянства на беларускіх землях, беларускую анамастыку.

У ягоным перакладзе на беларускую мову друкаваліся паэзія Гарацыюса, байкі Эзопа і творы анакрэонтыкаў.

Аўтар больш як 50 навуковых публікацыяў. Падрыхтаваў да выданьня кнігу дакумэнтаў і сьведчаньняў «Міндаў — кароль Літовіі».

Кніжныя публікацыі

  • Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях. Менск, 2005.
  • Метадычныя рэкамендацыі да выдання лацінскіх дакументаў X—XІV ст. Менск, 2005.
  • Кароткая граматыка лацінскай мовы. — Мн., 2008.
  • Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVIII ст. Менск, 2011.
  • Метадычны дапаможнік па вусных тэмах па англійскай мове — 2011.
  • Лацінская актавая палеаграфія. — Мн.: БелНДІДАС, 2015.
  • Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях. — Мн.: Беларуская навука, 2020.

Прэміі і ўзнагароды

  • Узнагарода імя Льва Сапегі (Польшча, 2009)

Сям’я

Жонка — філёляг Марыя Жлутка.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алесь Жлутка БіяграфіяАлесь Жлутка Навуковая і перакладніцкая дзейнасьцьАлесь Жлутка Кніжныя публікацыіАлесь Жлутка Прэміі і ўзнагародыАлесь Жлутка Сям’яАлесь Жлутка ЗаўвагіАлесь Жлутка КрыніцыАлесь Жлутка ЛітаратураАлесь Жлутка Вонкавыя спасылкіАлесь ЖлуткаКлічаўскі раёнМагілёўская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ондрэй ДудаШвэцыяЧэрвеньАнгельшчынаЯкуб Наркевіч-ЁдкаЯн ЧыквінСамасейДаніла ЖульпаРожаваРаіса БаравіковаМіжнародны стандартны кніжны нумарАркадзь СмолічВольга БабковаСонечная энэргіяФранцішак БагушэвічТытанікАлесь ПетрашкевічБрыгада (войска)БабёрЧарнобыльская катастрофаДразды (гурт)СабакаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўКірыл КоктышМіхась ПазьнякоўÆТравеньСябарСтанкевіцаФранц КафкаВіталь ВольскіЮры ГумянюкАніта ДаркСубэтнасЛюдвік ЗьвяждоўскіСьцяг ЛібііКанстытуцыя ССРБ 1919 годуРусіны (этнічная група)Hromadske.TVАнальны сэксГісторыя беларускай мовыСэрбская моваБДСМТутэйшыя (п’еса)Сымон БудныРусіфікацыя БеларусіЮрась ШамецькаЯгінтСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКрыжУкраінскае ПалесьсеПарнаграфія ў ЗШАРыфмаСонцаСказКазахстанЛетувізацыяJavaЗямля пад белымі крыламіСтаражытны РымРэлігія ў БеларусіЮрась СьвіркаСтапа (літаратуразнаўства)Пошукавая сыстэмаСлавамір АдамовічАзіяАнатоль БутэвічСтаніслаў МанюшкаПятро ДудоСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануГеаграфічныя каардынаты1919АўстраліяСавушкін прадуктКанадаБушка🡆 More