Эпас: гераічны вершаваны твор

Э́пас (па-грэцку: έπος — слова, аповед) — фальклёрныя творы героіка-легендарнага зьместу, што адлюстроўваюць важныя для народа гістарычныя падзеі або цікавыя выдуманыя сытуацыі.

Сусьветная народная творчасьць пакінула багатую эпічную спадчыну: шумэрскі «Эпас пра Гільгамэша», грэцкія «Іліяда» і «Адысэя», індыйскія «Магабгарата» і «Рамаяна», рымскі «Энэіда», армянскі «Давід Сасунцы», іранскі «Шагнамэ», англа-саксонскі «Бэўвульф», францускі «Песьня пра Ралянда», скандынаўскія сагі, нямецкі «Песьня пра Нібэлюнгаў», партугальскі «Лузіяды», кыргыскі «Манас», фінскі «Калевала» і іншыя.

Эпічныя творы вызначаюцца шырынёй ахопу жыцьцёвага матэрыялу, грунтоўнасьцю пры стварэньні чалавечых характараў, паказе быту, абставінаў, малюнкаў прыроды, разнастайнасьцю спосабаў і сродкаў мастацкага выяўленьня, як то апісаньне, маналёгі, дыялёгі, аўтарскія адступленьні. Эпас выпрацаваў цэлую сыстэму відаў і жанраў, як то эпапэя, раман, аповесьць, апавяданьне, навэла, нарыс, фэльетон, казка, легенда і іншыя. Ён, як правіла, карыстаецца празаічнай мовай, але часам зьвяртаецца і да вершаванай (вершаваныя раманы, аповесьці, апавяданьні, легенды, гумарэскі, казкі і іншыя).

Беларускі эпас узьнік у эпоху Сярэднявечча і прадстаўлены летапіснымі зводамі, палемічнымі і сатырычнымі творамі, перакладнымі аповесьцямі і раманамі, аратарскай прозай, публіцыстыкай. У новай беларускай літаратуры спачатку карыстаўся вершаванай мовай, як то вершаваныя аповесьці, быліцы Дунін-Марцінкевіча — «Вечарніцы», «Купала», «Быліцы, расказы Навума». У канцы XIX стагодзьдзя зьвярнуўся і да празаічнай формы, як то Багушэвіча «Тралялёначка», «Дзядзіна», «Палясоўшчык». Сапраўднага росквіту беларускі эпас дасягнуў у ХХ стагодзьдзі.

Літаратура

  • Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі / пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 320 с. ISBN 978-985-465-898-8

Tags:

Грэцкая моваФальклёр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мажэйка (імя)Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)1992Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»Мікалай СьлюнькоўКунілінгусІван ЧыгрынаўМаксім ТанкМагдэбурскае праваУладзімер МулявінДанюшаваАрцём АрашонакТыльзытСяброўстваСусьветМіжнародная асацыяцыя беларусістаўБеларуская моваЯгайла (імя)Яўгенія ЯнішчыцАбыякПетрыкаўскі раёнАбцугіНовы ЗапаветКейданыНаркотыкВайшнорыяМарат МаркаўЯпоніяПагоня (песьня)ПсыхалёгіяАндрэй ДынькоРасейская акупацыя БеларусіНаваградакАлесь СавіцкіНасельніцтва Беларусі2003РадаўніцаДругая сусьветная вайнаСельская гаспадаркаГента (імя)Дуплекс (фільм)Гімн ВялікабрытанііМерацкая ратушаСуботнікі1943Эдуард ВаласевічБеларуская АЭСГаштольд (імя)НясьвіжБісэксуальная парнаграфіяДрама (аповесьць)Сэксуальныя цацкіРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Глеб ЛабадзенкаПорнасайтБеларуская МарсэльезаJavaБел-чырвона-белы сьцягМукачаваMac OSФарбаНемежІнтэрнэтПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуЛетува🡆 More