Узда: горад у Беларусі

Узда́ — места ў Беларусі, на рацэ Ўзьдзянцы.

Адміністрацыйны цэнтар Узьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 10 179 чалавек. Знаходзіцца за 74 км на паўднёвы захад ад Менску, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае (лінія Менск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Негарэлае, Капыль, Слуцак і Нясьвіж.

Узда
лац. Uzda
Былы касьцёл
Былы касьцёл
Узда: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Узда: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Узды Сьцяг Узды
Першыя згадкі: 1450
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Узьдзенскі
Насельніцтва: 10 179 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1718
Паштовы індэкс: 223411
СААТА: 6256501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°27′58″ пн. ш. 27°13′28″ у. д. / 53.46611° пн. ш. 27.22444° у. д. / 53.46611; 27.22444 27°13′28″ у. д. / 53.46611° пн. ш. 27.22444° у. д. / 53.46611; 27.22444
Узда на мапе Беларусі ±
Узда
Узда
Узда
Узда
Узда
Узда
Узда: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.uzda.minsk-region.by/

Узда — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, і пірамідальная капліца-пахавальня колішніх уладальнікаў паселішча паноў Завішаў.

Назва

Тапонім Узда́ ўтварыўся ад назвы ракі Ўзьдзянка (у мінулым Узда, Усда).

Адзначалася старажытнае германскае (гоцкае) імя Uzda.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Ўзду як двор Корсакаў у Менскім павеце датуецца 1450 годам. У другой палове XV стагодзьдзя паселішча атрымала статус мястэчка. У розны час Узда знаходзілася ў валоданьні Кавячынскіх, Завішаў, Красінскіх. У канцы ХV стагодзьдзя Кавячынскія збудавалі тут кальвінскі эбор.

У 1572 годзе ўва Ўзьдзе знаходзіўся Сымон Будны ў зьвязку з выданьнем Бібліі. У 1684 годзе па вяртаньні ў каталіцтва Кавячынскія заснавалі ў мястэчку парафію, набажэнствы праходзілі ў капліцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Узда: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Рынак. Касьцёл, 1918 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Узда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У канцы ХVІІІ стагодзьдзя мясьціна перайшла да роду Завішаў. У 1798 годзе Казімер Завіша збудаваў касьцёл, таксама дзеяла царква.

У 1829—1830 гадох ува Ўзьдзе працавалі друкарня Э. Прэса, школа, 4 пачатковыя навучальныя ўстановы, бровар, млын, аптэка, пошта, 30 крамаў, нядзельны кірмаш. На 1886 год — народная вучэльня, валасная ўправа, школа, бровары, суконная фабрыка, 2 млыны, 24 крамы; дзеялі царква, касьцёл, сынагога, мячэт, 3 малітоўныя дамы. У 1906—1909 гадох у мястэчку дзеяла правінцыйнае кола польскага таварыства «Асьвета», якое займалася падтрымкай адукацыі на польскай мове.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўзду занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Узда абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Ўзьдзенскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ўзда ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Ігуменскі павет («падраён») Менскага раёну. 17 ліпеня 1924 году мястэчка стала цэнтрам раёну (з 25 сьнежня 1962 да 30 ліпеня 1966 году ў Койданаўскім раёне). 27 верасьня 1938 году Ўзда атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

10 сакавіка 1999 году Ўзда атрымала статус места.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Узда: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1889 год — 1424 чал.; 1897 год — 2,8 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 3,5 тыс. чал.; 1970 год — 4,3 тыс. чал.; 1977 год — 5,9 тыс. чал.; 1989 год — 8,0 тыс. чал.; 1999 год — 9,5 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 9,4 тыс. чал.; 2002 год — 9,6 тыс. чал.; 2006 год — 9,6 тыс. чал.; 2009 год — 9684 чал. (перапіс); 2016 год — 10 120 чал.; 2017 год — 10 090 чал.; 2018 год — 10 194 чал.; 2019 год — 10 179 чал.

Адукацыя

Ува Ўзьдзе працуюць гімназія, с.-г. прафэсійны ліцэй, 2 сярэднія, агульнаадукацыйная санаторная школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спартовая школа, школа мастацтваў, 3 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, цэнтар разьвіцьця дзіцяці «Вясёлка».

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць цэнтральная раённая лякарня на 220 ложкаў, раённая паліклініка на 250 наведваньняў у зьмену, аптэка, аптэчны шапік і аптэчны пункт, раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі. Працуе тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва.

Культура

Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры, раённы цэнтар культуры, дом дзіцячай творчасьці, кінатэатар «Кастрычнік», гістарычна-краязнаўчы музэй, парк «Перамогі».

Выступаюць калектывы аматарскай творчасьці, у тым ліку 3 народныя (хор вэтэранаў вайны і працы, ансамбль народнай песьні «Зборная субота», клюб майстроў «Сузор’е» Цэнтру культуры) і 3 узорныя (тэатар «Усьмешка», лялечны тэатар «Церамок», духавы аркестар школы мастацтваў).

Спорт

У месьце працуюць футбольны клюб «Узда», спартовы клюб «Бушыда», стадыён, 6 спартовых заляў, 3 футбольныя палі і інш.

Забудова

Плян

Узда разьвіваецца паводле генэральнага пляну 1990 году. Рэчка Ўзьдзянка падзяляе места на 2 плянавальныя раёны: усходні (Малая Ўзда) з індывідуальнай забудовай сядзібнага тыпу і заходні, дзе месьціцца асноўны масіў жылой забудовы і грамадзкі цэнтар. Гістарычны цэнтар склаўся ў раёне вуліцы Вялікай (цяпер афіц. Ленінская), якая злучыла 2 пляцы — Рынак (цяпер афіц. Свабоды) і Красны. Адміністрацыйна-грамадзкі і культурны цэнтар сфармаваўся ўздоўж вуліцы Савецкай. У цэнтральнай частцы ўзводзяцца 3≈5-павярховыя будынкі, на астатняй тэрыторыі пераважае 1-павярховая індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. У 1990—2000-я ўва Ўзьдзе збудавалі 5 жылых дамоў, школу, адміністрацыйны будынак лясной гаспадаркі, правялі рэканструкцыю раённай лякарні, будынку «Белаграпрамбанку».

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ленінская вуліца Вялікая вуліца
Першамайская вуліца Юрздыка вуліца
Пралетарская вуліца Малая вуліца
Татарская вуліца
Свабоды плошча Рынак пляц

З урбананімічнай спадчыны Ўзды да нашага часу гістарычную назву захаваў толькі пляц Красны.

Эканоміка

Ува Ўзьдзе працуюць 5 прамысловых прадпрыемстваў з рознымі формамі ўласнасьці: лёгкай (камунальнае вытворчае УП «Узьдзенская кравецкая фабрыка»), харчовай (Узьдзенская філія ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат») галінаў. Працуе прыватнае УП «Узьдзенскі кааппрам», лясгас і інш., філія і аддзяленьне АСБ «Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк», 48 прадпрыемстваў гандлю, 13 грамадзкага харчаваньня, 2 прадпрыемствы зьвязку, 10 службаў побыту, рамонтныя, дарожныя, транспартныя арганізацыі.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Ўзьдзенскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Ўзда».

Славутасьці

Галерэя

Асобы

  • Віктар Берасьневіч (нар. 1971) — матэматык
  • Людміла Бяляева (нар. 1948) — навуковец у галіне мэдыцыны
  • Аляксандар Герасіменка (нар. 1946) — беларускі палітык і дыплямат
  • Барыс Палееў (1898—1983) — савецкі военачальнік
  • Валеры Шаблюк (1953—1997) — гісторык
  • Мошэ Файнштэйн (1895—1986) — лідэр жыдоў ЗША

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Узда НазваУзда ГісторыяУзда НасельніцтваУзда ЗабудоваУзда ЭканомікаУзда Турыстычная інфармацыяУзда ГалерэяУзда АсобыУзда КрыніцыУзда ЛітаратураУзда Вонкавыя спасылкіУздаБаранавічыБеларусьГорадКапыльМенскМенская вобласьцьНегарэлаеНясьвіжСлуцакУзьдзенскі раёнУзьдзянка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Джон АдамзАгіЗенькаўскі раёнЛетуваХронасПалачкаРэспубліканская партыя ЗШАСтакгольмТэрыторыяСучаснасьцьHromadske.TVУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамЗнак бядыДрукБольдЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)Інспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахМарыё ЛемінаНапалеон IIМарат КазейПрыдатак (мовазнаўства)ВіківэрсытэтБадмінтон26 сакавікаАлесь Разанаў1 красавікаДэйвід ЎудардВіктар АстроўскіРоварЎ23 чэрвеняЕўле (камуна)ІнфлянтыМіхал БаброўскіБэнэдыкт I (папа рымскі)ПолацакЭмінэмПлаешцьБітва пад Аўстэрліцам25 сакавікаБаварыяНавуковая фантастыкаГедзімінНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)Андрэй МукавозчыкГравітацыйная канстантаМастаКеліхАўтарскае праваБел-чырвона-белы сьцягУсходняя ЭўропаЖулію БаптыстаАльбэрт ШвайцэрЛюцыян ЖалігоўскіЧорны замак АльшанскіГадзіньнікУпіцкі паветКінатэатарЖукоўскіПорнасайтВыказьнікБеларуская дзіцячая літаратураЗьмітрок БядуляПанкрэатытІсьляндзкі коньУладзіслаў ГалубокDebianЯўхім Карс곥Каўкаскі ЭміратАлесь Бяляцкі🡆 More