Алесь Бяляцкі: беларускі праваабаронца

Але́сь Ві́ктаравіч Бяля́цкі (нар.

25 верасьня 1962) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году.

Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі: Біяграфія, Узнагароды, Бібліяграфія
Алесь Бяляцкі ў Варшаве, 14.01.2011
Дата нараджэньня 25 верасьня 1962(1962-09-25) (61 год)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, праваабаронец, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, дысыдэнт, палітычны вязень, настаўнік, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства, літаратурная крытыка, гісторыя літаратуры[d] і абарона правоў чалавека[d]
Месца працы
Бацька Віктар Усьцінавіч Бяляцкі (1928—2011)
Маці Ніна Аляксандраўна
Жонка Натальля Пінчук
Дзеці Сын Адам Бяляцкі
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Вяртсіля, Сартавальскі раён Карэліі (РСФСР) у беларускай сям’і. Хутка сям’я вярнулася ў Беларусь, на сталае жыхарства ў горад Шацілавічы Гомельскай вобласьці. Скончыў сярэднюю школу № 5 г. Шацілавічы, Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытуту літаратуры АН Беларусі.

У 1986 г. А. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым — старшынём гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронту. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.

У 1992—1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету. З 1989 па 1998 працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча. З 1996 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH), у 2013 годзе пераабраны на трэці тэрмін.

4 жніўня 2011 году Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры, артыкул 243, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). 24 кастрычніка 2011 быў прысуджаны да 4,5 гадоў ў выпраўленчай калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці за «ўтойваньне прыбыткаў у буйным памеры». Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд — палітычна матываваным.

Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014.

У рамках пагрому грамадзкіх арганізацыяў(be) Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 году. 15 ліпеня арыштаваны па крымінальнае справе актывіст сумеснаю заяваю дзевяці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, быў прызнаны палітычным вязьнем.

3 сакавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Менску судзьдзя Марына Запасьнік выракла Алеся Бяляцкага да 10 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму на запыт пракурора Аляксандра Караля. Яго абвінавацілі ў «кантрабандзе наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай» зь Летувы згодна з часткай 4 артыкула 228 Крымінальнага кодэксу Беларусі, а таксама ў «фінансаваньні пратэстаў» у 2020 годзе згодна з часткай 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу. У прыватнасьці ў віну паставілі аплату працы адвакатаў, рахункаў за харчаваньне ў ізалятарах і штрафаў «з траўня 2020 году па 14 ліпеня 2021 году». Абвінавачаньне цьвердзіла, што «з 4 красавіка 2016 году да 14 ліпеня 2021 году» пры перамяшчэньні празь беларуска-летувіскую мяжу не задэкляравалі «201 тыс. эўраў і 54 тыс. даляраў ЗША». Алесь Бяляцкі не прызнаў віны, як і трое іншых абвінавачаных. Разам з Алесем Бяляцкім выракі атрымалі:

  • ягоны намесьнік Валянцін Стэфановіч, які быў намесьнікам старшыні Міжнароднага саюзу за правы чалавека (Францыя), — да 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
  • каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч — да 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
  • праваабаронца «Вясны» Зьміцер Салаўёў — да 8 гадоў калёніі завочна.

Узнагароды

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў А. Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе А. Бяляцкі быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра.

У 2012 годзе быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міра, але прэмія была прысуджаная Эўразьвязу.

2 лютага 2013 году ізноў быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра, нарвэскім парлямэнтаром Янам Санэрам.

Ганаровы грамадзянін гораду Генуя (правінцыя Лігурыя, Італія), ганаровы грамадзянін Парыжу з 2012 году.

Восеньню 2020 году «Вясна» ды Алесь Бяляцкі сталі лаўрэатамі прэміі «За правільны лад жыцьця»(uk).

У 2022 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

Бібліяграфія

  • «Літаратура і нацыя». — Мн., 1991.
  • «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера». — Мн., 2006.
  • «Асьвечаныя беларушчынай». — Мн., 2013. Кніга была занесена ў сьпіс рэчаў, якім забаронены ўвоз у Беларусь.
  • «Іртутнае срэбра жыцьця». — Мн., 2014. Кніга прысьвечана падзеям 2010—2011 гадоў у Беларусі, і адлюстроўвае два гады жыцьця аўтара. Напісана падчас зьняволеньня, складаецца зь лістоў з успамінамі і развагамі.
  • «Халоднае крыло радзімы». — Вільня, 2014.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алесь Бяляцкі БіяграфіяАлесь Бяляцкі УзнагародыАлесь Бяляцкі БібліяграфіяАлесь Бяляцкі КрыніцыАлесь Бяляцкі Вонкавыя спасылкіАлесь БяляцкіБеларусьНобэлеўская прэмія міру

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адам МіцкевічУладзімер Арлоў (гісторык)Сьвятлана Алексіевіч1863Расонскі раёнУладзімер КараткевічПак (спадарожнік Урана)Яўген КантылёўПуэрта-РыкаЗіновій ПрыгодзічАзартная гульняТадэвуш КасьцюшкаДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьІнструкцыя па трансьлітарацыіМіхась БашлакоўБССРВіктар МарціновічБеларусыLinuxБойрыкс (імя)Порнафільмы дарослых з падлеткаміЖанчына зьверхуУкраінаСказІталіяМаскваДзеяслоўЮрась ШамецькаКарлес ПудждэмонПадвойнае пранікненьнеУладзімер Дубоўка1923ВільняБагоўкаЗдароўеВікікрыніцыБазыліка Сьвятога ЭгідыяТутэйшыя (літаб’яднаньне)Літаратурныя жанрыГалён.kyВострая брамаВэб-дызайн1891ЛетувізацыяАляксей ДудараўВарэнікіРусіфікацыя БеларусіПабуджальны сказПаўночная МакедоніяНыркаБіскупВялікі выбух2022Апавядальны сказСубтытрыГранатамётУрыкаБеларуская Народная РэспублікаБеларуская граматыка для школ (1918)Вясельная сукенкаКузьма ЧорныПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуАркадзь КуляшоўУрадГалоўная старонкаБабёрМарыя МартысевічМаксім ТанкМаларыта🡆 More