Літарату́рны музэ́й Максі́ма Багдано́віча — музэй, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, месьціцца ў двухпавярховым будынку №7а па вул.
М. Багдановіча ў Траецкім прадмесьці. Недалёка ад гэтага месца знаходзіўся дом (не захаваўся), у якім нарадзіўся клясык беларускі літаратуры Максім Багдановіч.
Літаратурны музэй Максіма Багдановіча | |
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
---|---|
Адрас | вул. М. Багдановіча, д. 7а. |
Велічыня калекцыі | 16 946 |
Плошча экспазыцыі | 140 кв.м |
Створаны | 19 верасьня 1980 г. |
Геаграфічныя каардынаты | 53°54′29″ пн. ш. 27°33′21.91″ у. д. / 53.90806° пн. ш. 27.5560861° у. д. 27°33′21.91″ у. д. / 53.90806° пн. ш. 27.5560861° у. д. |
± Літаратурны музэй Максіма Багдановіча | |
bagdanovich.museum.by |
Пастанова аб стварэньні Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча прынятая 19 верасьня 1980 году. Створаны 1 красавіка 1981 году, адкрыты для наведвальнікаў 8 сьнежня 1991 году да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Максіма Багдановіча. У доме, які пазбаўлены мэмарыяльнасьці, з дапамогай экспанатаў і мастацкіх прыёмаў, узноўлены непаўторны паэтычны сьвет паэта і яго жыцьцёвы шлях.
Мастацкае афармленьне экспазыцыі стылізаванае пад характэрны для мастацтва канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя мадэрн. Яго элемэнты прысутнічаюць у афармленьні столі, экспазыцыйных нішаў, вітражоў, у складаным плястычным малюнку твораў з саломкі.
Кожная зь пяці заляў экспазыцыі адлюстроўвае пэўны пэрыяд жыцьця паэта, так першая экспазыцыйная заля знаёміць з тэмай дзяцінства і раньняй юнацкасьці пісьменьніка, матэрыялы другой залі адлюстроўваюць працэс станаўленьня творчай індывідуальнасьці, трэцяя заля экспазыцыі прысьвечаная тэме росквіту творчага таленту М. Багдановіча, апошняя заля «Мадоны» — адрозьніваецца ад іншых заляў экспазыцыі сваім афармленьнем і ўвядзеньнем адмысловых прыёмаў падачы экспанатаў.
На пачатак 2006 году ў фондах Літаратурнага музэю М. Багдановіча знаходзілася каля 16 946 адзінак захоўваньня музэйных прадметаў асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 711Е000001 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Літаратурны музэй Максіма Багдановіча, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.