Цэнтар Вясна: беларуская праваабарончая арганізацыя

«Вясна́» — праваабарончы цэнтар Беларусі, створаны ў красавіку 1996 году пад назвай «Вясна-96».

«Вясна»
Дата ўтварэньня 26 красавіка 1996 (28 гадоў таму)
Тып праваабарончае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта спрыяньне павазе да правоў чалавека
Штаб-кватэра вул. Мяржынскага, д. 8, кв. 26
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, Беларускі дом правоў чалавека (Летува), Эўрапейская сетка арганізацыяў назіраньня за выбарамі (Чарнагорыя), Міжнародны саюз лігаў правоў чалавека (Францыя)
Афіцыйныя мовы беларуская
Старшыня Алесь Бяляцкі
Кіроўны орган Рада
Зьвязаныя кампаніі «Чалавек у нядолі» (Чэхія)
Колькасьць валянтэраў 200 чалавек (2021 год)
Сайт spring96.org
Колішняя назва «Вясна-96» (да 15 чэрвеня 1999 году)

Ад 15 чэрвеня 1999 году грамадзкае аб’яднаньне носіць сучасную назву. На 2021 год налічвала каля 200 сябраў ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі. Аддзяленьні дзейнічалі ў 16 гарадах, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах: Бабруйск (Сяргей Лацінскі), Баранавічы (Аляксандар Вайцешык і Сяргей Гоўша), Барысаў (Алег Мацкевіч), Берасьце (Уладзімер Малей), Бяроза (Тамара Шчапёткіна і Сяргей Русецкі), Віцебск (Леанід Сьвецік), Ворша (Ігар Казьмерчак), Гомель, Горадня (Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч), Магілёў (Аляксей Колчын і Барыс Бухель), Мазыр (Уладзімер Целяпун), Маладэчна (Алесь Капуцкі), Наваполацак (Зьміцер Салаўёў), Рэчыца (Валер Пуціцкі, Мікола Пытлеў і Андрэй Мядзьведзеў), Смаргонь (Алесь Дзергачоў) і Шацілавічы (Алена Масьлюкова).

Задачы

Задачамі цэнтру ёсьць:

  • дапамога ў прававой абароне грамадзянаў;
  • вывучэньне грамадзкай супольнасьці;
  • пашырэньне грамадазнаўчых ведаў;
  • прававая адукацыя грамадзянаў;
  • падтрымка праваабарончай дзейнасьці;
  • спрыяньне культурнаму адраджэньню дзяржавы.

Дзейнасьць

Спосабамі дзейнасьці цэнтру ёсьць:

  • збор зьвестак аб грамадзянскай супольнасьці;
  • правядзеньне нарадаў і чытаньняў;
  • ладжаньне грамадазнаўчых дасьледаваньняў, агляду забесьпячэньня правоў чалавека і спрыяньне выкананьню міжнародных дамоваў аб правах чалавека;
  • выпуск і распаўсюд праваабарончых выданьняў;
  • падтрымка сувязяў з урадавымі, грамадзкімі, гаспадарчымі, навуковымі і навучальнымі ўстановамі;
  • прававая дапамога пры звароце асобаў.

Гісторыя

Ад заснаваньня ў 1996 годзе пасаду старшыні займае Алесь Бяляцкі. У сваім меркаваньні ад 24 чэрвеня 2007 году Камітэт па правах чалавека ААН палічыў касаваньне ўліку цэнтру Вярхоўным судом Беларусі 28 кастрычніка 2003 году супярэчным пункту 1 артыкула 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. У 2008 годзе Правабарончы цэнтар «Вясна» пачаў браць удзел у кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Пазьней «Вясна» стала ладзіць кампаніі «За вызваленьне палітычных вязьняў», «Бяз права на расправу» (аб катаваньнях), «Маніторынг адміністратыўнага перасьледу», «Маніторынг месцаў прымусовага ўтрыманьня» і «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня». Таксама на Радыё «Рацыя» сталі весьці перадачу «Вясна». Восеньню 2020 году арганізацыя ды Алесь Бяляцкі сталі ляўрэатамі прэміі «За правільны лад жыцьця»(uk). У ліпені 2021 году цэнтар быў узнагароджаны прэміяю ймя Марыён Дэнгоф(de).

У перыяд зь верасня 2020 па студзень 2021 году былі арыштаваныя актывісты «Вясны»: Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Тацьцяна Ласіца, Андрэй Чапюк. Прызнаныя палітычнымі вязьнямі, яны атрымалі прэмію «Чалавек чалавеку»(en), узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год. У рамках пагрому грамадзкіх арганізацыяў(be) у ліпені 2021 былі абшуканы Цэнтар і памяшканьні праваабаронцаў, затрыманыя амаль усе прадстаўнікі «Вясны», якія на той момант былі ў Беларусі, у тым ліку Алесь Бяляцкі. Арыштаваныя па справах, заведзеных па артыкулах 342 («арганізацыя й падрыхтоўка да масавых беспарадкаў») і 243 («ухіленьне ад сплаты падаткаў») КК, актывісты, былі прызнаны палітычнымі вязьнямі.

3 сакавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Менску судзьдзя Марына Запасьнік выракла да зьняволеньня 4-х сяброў Праваабарончага цэнтру «Вясна» на запыт пракурора Аляксандра Караля. Іх абвінавацілі ў «кантрабандзе наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай» зь Летувы згодна з часткай 4 артыкула 228 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Паводле абвінавачаньня, «з 4 красавіка 2016 году да 14 ліпеня 2021 году» пры перамяшчэньні празь беларуска-летувіскую мяжу не задэкляравалі «201 тыс. эўраў і 54 тыс. даляраў ЗША». Таксама згодна з часткай 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу іх абвінавацілі ў «фінансаваньні пратэстаў» у 2020 годзе. У прыватнасьці ў віну паставілі аплату працы адвакатаў, рахункаў за харчаваньне ў ізалятарах і штрафаў «з траўня 2020 году па 14 ліпеня 2021 году». Абвінавачаныя не прызналі віны. Пагатоў, у матэрыялы справы трапіў сьпіс 1322-х палітвязьняў, прызнаных «Вясной» на 3 верасьня 2022 году, які заняў 128 аркушаў. У выніку:

  • старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі, які быў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году, атрымаў вырак да 10 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • ягоны намесьнік Валянцін Стэфановіч, які быў намесьнікам старшыні Міжнароднага саюзу за правы чалавека (Францыя), — да 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
  • каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч — да 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
  • праваабаронца «Вясны» Зьміцер Салаўёў — да 8 гадоў калёніі завочна.

Зімой 2021—2022 году беларускія ўлады прызналі інтэрнэт-рэсурсы «Вясны» экстрэмісцкімі матэрыяламі, а ў жніўні 2023 году «Вясну» аб’явілі экстрэмісцкім фармаваньнем. Удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармаваньня па беларускіх законах зьяўляецца крымінальным злачынствам.

Літаратура

  • Grigory Ioffe, Vitali Silitski VIASNA (SPRING) // Historical Dictionary of Belarus (Historical Dictionaries of Europe). — Third Edition. — Lanham: Rowman & Littlefield(pl), 2018. — С. 334. — 476 с. — ISBN 978-1538117057

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Цэнтар Вясна ЗадачыЦэнтар Вясна ДзейнасьцьЦэнтар Вясна ГісторыяЦэнтар Вясна ЛітаратураЦэнтар Вясна КрыніцыЦэнтар Вясна Вонкавыя спасылкіЦэнтар Вясна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускі Народны Фронт АдраджэньнеАдэсаНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Суд Маскоўскага раёну (Менск)ШвайцарыяСэкс па тэлефоне1919Сахалінская вобласьцьКузьма ЧорныБраніслаў Тарашкевіч1874БеларусьПаляшукКнігаФранцішак БагушэвічЧарнобыльская катастрофаЁсіф СталінАлесь ЧумакоўУсебеларускі народны сходВасіль БыкаўГеаграфічныя каардынатыГрошыХарэйУладзімер КарватВячаслаў АдамчыкАнатацыяНаша думкаЧасПубліцыстыкаАдам МіцкевічЧорны замак АльшанскіЯнка БрыльМоладава (Берасьцейская вобласьць)Міхаіл ГуцарыеўMemento moriМарфэмная будова словаСямейныя традыцыі славян (манэты)Арсень СкапецUbuntuГомельСэрыя АБанкаўскі рахунакСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьня27 красавікаTor BandПрыпяцьКанюшынаВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняКарл Фрыдрых ГаўсВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьМаркетынгДаўгерд (імя)ЧэрвеньГрупавы сэксБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт16 красавікаАфарызмБіблія1951АнтарктыдаВольга Чамаданава23 красавікаСырыйскі КурдыстанГалоўная старонкаГрамадзянін🡆 More