Тракія

Тра́кія (па-грэцку: Θράκη, па-баўгарску: Тракия, па-турэцку: Trakya, па-лацінску: Thracia) — гістарычная й геаграфічная вобласьць на ўсходзе Балканаў.

Цяпер, у адпаведнасьці зь Лязанскаю мірнаю дамоваю 1923 году, падзеленая паміж трыма дзяржавамі: Баўгарыяй (Паўночная Тракія, таксама вядомая як Верхнетракінская нізіна), Грэцыяй (уласна сучасная грэцкая правінцыя Тракія, таксама гістарычна вядомая як Заходняя Тракія) і Турэччынай, якой адышла Ўсходняя Тракія разам з найбуйнейшым мэгаполісам рэгіёну — Канстантынопалем.

Тракія
Частка Тракіі паміж Баўгарыяй, Грэцыяй і Турэччынай пасьля 1923 году
Тракія
Гістарычная Тракія й суседнія тэрыторыі — Македонія, Ілірыя, Мэзія і Дакія — мапа з атлясу Аляксандра Дж. Фіндлэя Classical Atlas to Illustrate Ancient Geography, Нью-Ёрк, 1849
Тракія
Этнаграфічная мапа Ўсходняе й Заходняе Тракіі пачатку XX стагодзьдзя (1912) паказвае наколькі пярэстым быў этнічны склад насельніцтва рэгіёну, дзе пражывалі баўгары, туркі й грэкі

У геаграфічным цэнтры Тракіі знаходзіцца важны транспартны вузел — турэцкі горад Эдырнэ (гістарычны Адрыянапаль). У сучасным рэгіёне пражываюць каля 13 млн чалавек, у тым ліку каля 10 мільёнаў туркаў, каля 1 мільёна баўгараў і 0,2 млн грэкаў.

Геаграфія

Галоўная водная артэрыя рэгіёну — рака Марыца ці Эўрас, па якой праходзіць дзяржаўная граніца паміж Грэцыяй й Турэччынай. На ўсходзе вобласьці знаходзяцца горы Странджа. Клімат прыбярэжнага рэгіёну — субтрапічны міжземнаморскі, ва ўнутраных раёнах умераны.

Гісторыя Тракіі

Старажытная Тракія

    Асноўны артыкул: Старажытная Тракія

Найстаражытная Тракія — рэгіён традыцыйнага пражываньня жывёлагадоўчых плямёнаў тракійскага паходжаньня, якія пазьней зазналі моцную элінізацыю. Тэрыторыя гістарычнае Тракіі (самага паўночнага рэгіёну старажытнай Эляды, якая распасьціралася ажно да Скіфіі), ахоплівала басэйны Мармуровага, Эгейскага і Чорнага мораў. У старажытнасьці была заселеная галоўным чынам тракійцамі, паводле якіх і атрымала сваю назву; уздоўж марскога ўзьбярэжжа ў антычныя часы засноўваліся грэцкія селішчы, найбуйнейшае зь якіх разьмяшчалася на беразе праліва Басфор і атрымала назва Бізантый — стратэгічна важны гандлёвы пункт на шляху з Чорнага мора ў Міжземнае і з Эўропы ў Азію. Багацьці Бізантыя прыцягваюць сюды рымлянаў. Тэрыторыя Тракіі пераходзіць пад кантроль Старажытнага Рыма ўжо ў I стагодзьдзі да н. э. Затым, у 330 годзе н. э., у Бізантыі на беразе Басфору пераносіцца й сталіца Рымскае імпэрыі, пераназваная ў гонар імпэратара Канстантына — Канстантынопаль. Тракія становіцца стратэгічна важным рэгіёнам новаўтворанае Ўсходняе Рымскае імпэрыі (гл.: Бізантыя).

Сярэднявечча

Новы час

У канцы ХIХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў Тракія стала арэнаю разьлютаваных бітваў, калі рэвалюцыйныя сілы дагасаючай Асманскай імпэрыі спрабавалі абараніць Канстантынопаль ад нападаў грэцкіх і баўгарскіх войскаў. Так разгарнулася крывавая барацьба за Тракію. Паралельна зь ёй адбывалася і барацьба за Македонію. У абодвух выпадках моцна пацярпела мясцовае баўгарскае насельніцтва, якое складала адносную большасьць да 1913 г. Любамір Мілеціч апісаў падзеі тых гадоў у сваёй кнізе «Разгром тракійскіх баўгараў 1913 году».

Насельніцтва

Насельніцтва Ўсходняе Тракіі, як і Тракіі наагул, у Сярэднявеччы было пераважна грэка-славянскім, хоць з канца VII стагодзьдзя грэцкі ўплыў у рэгіёне паступова слабеў і славяне колькасна пераважалі практычна ўва ўсіх унутраных рэгіёнах вобласьці, складаючы і значную долю насельніцтва гарадоў, асабліва Одрына (Эдырнэ). Пасьля захопу Канстантынопалю ў 1204 годзе, славяне становяцца асноўнаю этнічнаю групаю рэгіёну. Пасьля турэцкіх нашэсьцяў XIV—XV стагодзьдзяў да іх дадаўся і магутны цюрскі элемэнт, які паступова нарошчваў сваю прысутнасьць у рэгіёне ў першую чаргу за кошт асыміляцыі пакінутых грэкаў і, збольшага, баўгараў. У наш час насельніцтва Ўсходняе Тракіі прадстаўлена амаль вылучна туркамі, маецца значная, але ўжо ісламізаваная цыганская абшчына. Пры гэтым значная колькасьць цюрска-мусульманскіх меншасьцяў захоўваецца ў суседніх рэгіёнах Грэцыі й Баўгарыі.

Глядзіце таксама

  • Румэлія
  • Тракійскі вершнік
  • Тракія (рымская правінцыя)
  • Чарнаморскія пралівы
  • Прычарнамор'е

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Тракія ГеаграфіяТракія Гісторыя ТракііТракія НасельніцтваТракія Глядзіце таксамаТракія Вонкавыя спасылкіТракіяБалканская паўвыспаБаўгарская моваБаўгарыяГрэцкая моваГрэцыяКанстантынопальЛацінская моваТурэцкая моваТурэччынаУсходняя Тракія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кіліян МбапэАрлеанВішнявецкіяХронікі НарнііСьцепаніда СьцепанюкМы выйдзем шчыльнымі радаміЧасьцінкаЛунінецІксвідэаАўганістанІнакенцыюс III (папа рымскі)ГальшаныОле Крыстэнсэн РэмэрАстраноміяСтолінПаўднёва-Кітайскае мораПаршавіцкі сельсаветГеоргі НедзьведзьШэньсіДраўляныя цэрквы славацкіх КарпатаўАрыянстваАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыМенскЛапенеўцыШумэрБабрыкоўскі сельсаветЮры КрываручкаЭтнічная тэрыторыя беларусаўСтаматытНікаляс ван ВэйкЛагішынскі сельсавет (Пінскі раён)ІндуізмПінскводбудЛеў XСэксВера ХаружаяMicrosoft WindowsАстанаЧорны замак АльшанскіЗлучаныя Штаты АмэрыкіНэаліт1950ТурандотАльтэнаКапычынцыРасейская акупацыя БеларусіУльянаўская вобласьцьЛяхавічыПарнафільмПалац Бутрымовічаў (Пінск)ПрыназоўнікСпадарБеларуская (тарашкевіца)Гарадзішча (Баранавіцкі раён)МузыкаЧыліАстравы КукаМетлюжкакветныяБусел белыTor BandСьцяг Беларусі1802ПалешукіКлёд СымонАркадзь КуляшоўЛёнданВацлаў ІваноўскіЛасіцкі сельсавет (Пінскі раён)Глінішча (Гомельская вобласьць)ЛубінЛенінградзкая вобласьцьДжордж ОрўэлСтагодзьдзеВалошка1993🡆 More