Барацьба За Македонію

Змаганьне за Македонію (па-грэцку: Μακεδονικός αγώνας — «македонскае змаганьне») — узброены канфлікт 1904—1908 гадоў паміж новымі незалежнымі балканскімі дзяржавамі: Баўгарыяй супраць Грэцыі і Сэрбіі — за буйную, этнічна пярэстую гістарычную вобласьць Македонію, якая яшчэ заставалася пад уладай аслабелай Асманскай імпэрыі.

Кожная з вышэйпералічаных дзяржаваў мела ў стратэгічназначнай Македоніі свае інтарэсы. За кожнай зь іх стаялі прадстаўнікі «вялікіх» дзяржаваў.

Барацьба За Македонію
Грэцкія партызаны ў Македоніі, сельская група самаабароны грэкаў пры турэцкіх афіцэрах (здымак долу)

Перадумовы

У Грэцыі існавала Вялікая ідэя энозісу ўсіх тэрыторыяў, у мінулым і сучаснасьці населеных грэкамі. Хоць за 5 стагодзьдзяў турэцкай улады большая частка шматнацыянальнага насельніцтва перайшла ў іслам, усё ж гістарычная памяць згуляла тут вельмі важную ролю ва ўзросьце грэцкага нацыяналізму і ўзмацненьня атрадаў грэцкіх баевікоў у рэгіёне, бо Салёнікі — сталіца Македоніі — зьяўлялася другім пасьля Канстантынопалю горадам Бізантыйскай імпэрыі — сярэднявечнай грэцкай імпэрыі. Важны сьлед пакінуў генацыд грэцкага насельніцтва Эгейскай Македоніі, у красавіку 1822 году, на загад Эміна-Пашы Салёнік. У тым ліку забойства ўсіх грэкаў гораду і графства Naoussa. На месца забітых туркамі грэкаў скіравалі славянскіх асаднікаў. Апроч таго, прайграўшы грэка-турэцкую вайну 1897 году, грэцкае грамадзтва прагнула рэваншу.

Сэрбы і баўгары імкнуліся атрымаць выйсьце да Эгейскага мора, туркі і асабліва младатуркі хацелі захаваць і пашырыць мусульманскую дзяржаву на Балканах. Баўгары жа пад кіраўніцтвам УМАРА змагаліся за аўтаномію Македоніі, за шыраньне баўгарскай мовы і культуры ў межах ужо дасягнутай імі царкоўнай аўтаноміі: Баўгарскага экзархату.

Як адзначалі расейскія вандроўнікі, злосьць грэкаў і баўгар адзін да аднаго ўзмацнілася ўжо ў другой палове ХIХ стагодзьдзя. На спрэчнай тэрыторыі ад Македоніі да Канстантынопалю асобна і непрыязна існавалі баўгарская і грэцкая праваслаўныя нацыянальныя цэрквы. Кожная зь іх у асобнасьці была адказная перад Султанам за збор падаткаў. Пад эгідай турэцкіх улад, у невялікіх мясцовасьцях хрысьціянаў змушалі прыналежаць да той царквы, якая ў дадзенай мясьцовасьці складала 2/3 вернікаў, сьвятары нават прымушалі вернікаў зьмяняць імёны і прозьвішчы з грэцкіх на славянскія ці са славянскіх на грэцкія.

Баявыя дзеяньні

З пачатку 1902 году ў гэты канфлікт уключылася УМАРА і інструктары, адмыслова дасланыя з Баўгарыі, а ў 1904 годзе зьявіліся афіцэры і добраахвотнікі, дасланыя з Грэцыі.

Міжэтнічныя сутыкненьні насілі вельмі бязьлітасны характар, прымаючы часам формы на грані генацыду. Так, па інфармацыі баўгарскіх крыніц, у вёсцы Загарычані, акруга Касторыя 25 сакавіка 1905 году грэкі забілі 78 баўгар, сярод якіх былі кабеты і дзяці. Па інфармацыі грэцкіх крыніц, грэцкія байцы дасылаліся з 1904 году з-за патрэбы арганізацыі грэцкай самаабароны ад шматразовых нападаў баўгарскіх атрадаў на мясцовасьці, населеныя грэкамі. Македонія апынулася ўцягнутай у бязьлітасную міжэтнічную вайну (1905—1908) гг усіх супраць усіх (у змаганьні за Македонію бралі ўдзел сэрбы, баўгары, грэкі, туркі, альбанцы, улахі).

Гвалт у рэгіёне спыніўся толькі ў выніку актыўнага ўмяшаньня турэцкага ўраду, але аднавіўся зноў з 1910 году, а таксама ў пэрыяд 1-ай і 2-ой Балканскіх войнаў, якія завяршыліся падзелам гістарычнай Македоніі паміж трыма дзяржавамі: Грэцыяй, Баўгарыяй і Сэрбіяй. Шэраг мясцовых этнічных груп (аромуны, мегленарумыны) сваіх тэрытарыяльных утварэньняў стварыць не змаглі.

Глядзіце таксама

  • Ілідэнскае паўстаньне

Крыніцы

Tags:

Барацьба За Македонію ПерадумовыБарацьба За Македонію Баявыя дзеяньніБарацьба За Македонію Глядзіце таксамаБарацьба За Македонію КрыніцыБарацьба За МакедоніюАсманская імпэрыяГрэцкая моваКаралеўства ГрэцыяКаралеўства Сэрбія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Карл Фрыдрых ГаўсСырыйскі КурдыстанІгар СідарукЯўгенія ЯнішчыцПарнаграфія ў ЧэхііЧасьціна мовыАлесь ПісьмянкоўАзіяПятрусь БроўкаЖыве Беларусь!МаркетынгАляксандар МакедонскіЖомайдзь (Клецкі раён)Ігнат ДамейкаВадзім СаранчукоўСавушкін прадуктАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіMemento moriЧэлесНямеччынаДарожная сеткаСэкс па тэлефонеЛікЛюдвік ЗьвяждоўскіЖанна Некрашэвіч-КароткаяM (неадназначнасьць)ОпсаКамянец633ВерасеньКыргыстанСлуцакФара Вітаўта (Горадня)Вольныя матэрыялыМастацтва2005Тутэйшыя (п’еса)СяброўстваЛацінская моваМайкрасофтШвайцарыяБобраГісторыя беларускай мовыКрумкачШвэдзкая моваФранц КафкаЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіСаргельБлакітная сойкаМаёнтакВіктар КаліноўскіКасмадром імя Сатыша ДгаванаГенадзь ПашкоўРаманСьпіс гарадоў БеларусіЦарства (біялёгія)МарыюпальВалерыя КуставаГрудзіМікола ЕрмаловічЮрась Шамецька1891Вячаслаў ЧамярыцкіАндрусь ГорватНіна МацяшКарлес ПудждэмонТодар КляшторныБеларуская АЭССафі ЭвансЛяхавіцкі замак🡆 More