Першая Балканская Вайна

Пе́ршая балка́нская вайна́ (9 кастрычніка 1912 — 30 траўня 1913) — вайна, якую вялі між сабою Балканскі саюз — Баўгарыя, Сэрбія, Грэцыя, Чарнагорыя — і Асманская імпэрыя.

Вайна скончылася перамогай саюзьнікаў, але неўзабаве па яе сканчэньні вайну паміж сабой пачалі самі саюзьнікі (гл. Другая балканская вайна).

Прычынамі вайны былі імкненьні чатырох дзяржаваў да перагляду Сан-Стэфанскай дамовы 1878 году на Балканскім паўвостраве, ва ўмовах агульнага цяжкага становішча Асманскай імпэрыі, і асабліва пасьля яе паразы ў італьянска-турэцкай вайне.

Першая Балканская Вайна
Тэрытарыяльныя змяненьні па дзьвюх балканскіх войнах.

Сілы бакоў

Саюзьнікі

Агульная колькасьць войска саюзьнікаў, пасьля мабілізацыяў, 603 або 725 тыс. чал. Баўгарскае войска лічылася асноўнай сілай надыходзячай вайны, і мусіла зьдзейсьніць галоўны ўдар па турках. Дзеяньні сэрбаў, чарнагорцаў, грэкаў на македонскім фронце лічыліся дапаможнымі. Паасобку войскі саюзьнікаў характарызаваліся наступным чынам:

Баўгарыя

Дзейная армія 300 тыс. чал. (паводле некаторых зьвестак, да 400 тыс. чал., разам з македонскімі дабраахвотнікамі і арміяй, пакінутай у Баўгарыі). У баўгарскім войску адзначаліся добрая якасьць узбраеньня і лепшая за турэцкую артылерыя, але і малая колькасьць кавалерыі, вялікі недахоп лекараў, слабая арганізаванасьць шпітальнай і санітарнай службаў.

Сэрбія

Дзейная армія 250 тыс. чал., усяго мабілізавана 330 тыс. чал. Адзначаўся надзвычай высокі дух войска, яго добрая ўзброенасьць і якасьць артылерыі.

Чарнагорыя

Дзейная армія 40 тыс. чал., дапаможная армія да 10 тыс. чал.

Грэцыя

Дзейная армія каля 100 тыс. чал. (грэцкім бокам абвешчана агульная лічба войска 200 тыс. чал.). Рэформы і рэарганізацыя войска з дапамогай францускіх спэцыялістаў, пачатыя пасьля паразы грэкаў у грэка-турэцкай вайне (1897), спрыялі падвышэньню баяздольнасьці грэцкай арміі.

Асманская Імпэрыя

Колькасьць войска на балканскіх ТВД — 412 або 300 тыс. чал.

Армія на македонскім ТВД мела ў сваім складзе тры корпусы — ~180 тыс. штыкоў (да 220 тыс. чал., лічачы разам з кавалерыяй, артылерыяй і інш. родамі войск).

Першы этап вайны

Македонскі фронт

Першая Балканская Вайна 

Чарнагорцы

Дробныя сутычкі на чарнагорскім участку турэцкай мяжы пачаліся 4.10.1912, тры групы чарнагорскіх войск перайшлі мяжу 9.10.1912. Чарнагорскія войскі занялі Беране (16.10.1912), Ругову (23.10.1912), супольна з сэрбскімі войскамі — Іпэк (30.10.1912), Д'якава (5.11.1912), авалодаўшы, т.чал., амаль усім Нова-Базарскім санджакам, адрыятычны порт Сан-Джавані-ды-Медуя (17.11.1912).

Крэпасьць Скутары

Аблога крэп. Скутары чарнагорскімі войскамі пачалася ў кан. кастрычніку 1912, і працягвалася пасьля перамір’я (4.12.1912).

Сэрбы

Сэрбскае войска было падзелена на 4 арміі (1А: кам. прынц Аляксандар, 120 тыс. чал., да 200 гарм.; 2А: ген. Стэфанавіч; 3А: ген. Янкавіч; 4А: ген. Жыўкавіч). Адной з галоўных мэтаў сэрбаў было заняцьце ўзьбярэжжа Адрыятычнага мора і порту Дураца.

Першая Балканская Вайна 
Сэрбскія салдаты ў Македоніі (7.6.1913).

18—19.10.1912 сэрбскія войскі перайшлі мяжу, сэрб. 1А разьбіла турэцкую заходнюю армію ў бітве пад Куманавам (23—24.10.1912). У далейшым 1А бяз бою заняла Скоп’е (26.10.1912), з баямі пераадолела перавал Бабінэ-Планіна (2.11—5.11.1912), узяла Манастыр і канчаткова зьнішчыла там заходнюю турэцкую армію. Перасьледуючы рэшткі турэцкіх войскаў, сэрбскія войскі ўзялі Флорыну, дзе сустрэліся з грэцкімі войскамі (23.11.1912). Пасьля злучэньня з чарнагорскімі войскамі 1А павярнула да адрыятычнага ўзьбярэжжа.

Пасьля таго, як сэрб. 1А самастойна перамагла ў бітве пад Куманавам, сэрб. 2А была скіравана да Салёнікаў, на дапамогу грэкам, але Салёнікі былі здадзены да прыходу 2А, і тады яе значная частка была скіравана да Адрыянопалю, на дапамогу баўгарам.

Сэрб. 3А заняла Прышціну (26.10.1912), Качанік (27.10.1912), потым, аддаўшы 1 дыв. на падмацаваньне сэрб. 1А каля Манастыра, армія павярнула да адрыятычнага ўзьбярэжжа, заняўшы Дзібру і ўсю Лімскую акругу (28.11.1912), Эльбасан (30.11.1912).

Сэрб. 4А заняла Новы-Базар (22.10.1912), злучылася там з чарнагорскімі войскамі і рушыла да Адрыятычнага мора.

Сэрбы і чарнагорцы

Цягам лістападу чарнагорскімі і сэрбскімі войскамі было занятае адрыятычнае ўзьбярэжжа Нова-Базарскага санджаку і порты Алесіё (18.11.1912) і Дураца (28.11.1912).

Грэкі

Грэцкае войска было падзеленае на 2 арміі: Тэсалійская (кам. каралевіч Канстанцін), якая дзейнічала ў кірунку Салёнікаў, і Эпірская (кам. ген. Сапунцакі, ~15 тыс. чал.), якая дзейнічала ў кірунку Яніны.

Эпірская армія пасьля некалькіх удалых баёў абклала крэп. Яніну (8.11.1912).

Фэсалійская армія ўзяла Эласону (19.10.1912), перамагла ў Саранданорскім баі (22.10.1912), узяла Сэрвію (23.10.1912). Пасьля гэтага была падзелена на дзьве часткі, зь іх дапаможная ўступіла ў баі каля Манастыра, а галоўная (кам. прынц Канстанцін, каля 6 пях. дывізіяў і кавалерыя) рушыла да Салёнікаў, перамагла ў баі пад Зэніджэ-Вардарам, Яніцай (2.11.1912), пераправілася праз раку Вардар (6.11.1912), набліжаючыся да Салёнікаў. Салёнікі былі здадзены бяз бою (8.11.1912), грэцкая армія ўрачыста ўступіла ў горад (9.11.1912).

Канфлікт грэкаў і баўгараў

У гэты самы час (9.11.1912) з боку Сэрэсу да Салёнікаў падыходзіла баўгарская група войск ген. Тодарава. Супраць іх 6 гадзін абараняліся тыя турэцкія войскі, якія яшчэ ня ведалі пра капітуляцыю гораду. Супраціўленьне было спынена пасьля атрыманьня адпаведных навінаў, а сам эпізод даў баўгарам падставу прэтэндаваць на галоўную ролю ў авалоданьні Салёнікамі. Гэтае сутыкненьне інтарэсаў шкодна адбілася на далейшым супрацоўніцтве саюзьнікаў.

У далейшым частка арміі Канстанціна была скіравана морам у порт Кавалу, а галоўныя сілы былі скіраваны да Манастыра на дапамогу сэрбам, дзе дабілі рэшткі турэцкай альбанскай арміі каля Флорыны.

Адрыянопальскі фронт

Баўгарскае войска было падзелена на тры арміі (1А: ген. Куцінчаў, 30 тыс. чал.; 2А: ген. Іванаў, 72 тыс. чал.; 3А: ген. Радка Дмітрыеў, 64 тыс. чал.). Апроч гэтага, асобна дзейнічалі 2 пд (ген. Ковачаў) і 7 пд (ген. Тодараў), і інш. вайсковыя часткі.

1А і 3А мусілі рухацца праз Лозэнград (Кіркілісе) да Канстантынопалю, а 2А мусіла ізаляваць і ўзяць у аблогу Адрыянопаль. Атрады Ковачава і Тодарава на заходнім участку баўгарскага фронту мусілі разьдзяліць македонскі і адрыянопальскі ТВД, спыніць рух між Салёнікамі і Канстантынопалем.

Усходні ўчастак

Першая Балканская Вайна 
Карціна Я. Вешына "На нож" (1912).

Сілы баўг. 1А і 3А перайшлі турэцкую мяжу 21.10.1912, правялі Лозэнградзкую апэрацыю (21—24.10.1912.

Тым часам баўг. 2А ўзяла ўмац. пункт Курт-кале; (19.10.1912), які закрываў выхад у даліну р. Арды, узяла ў аблогу Адрыянопаль (фактычна аблога была зьнятая пасьля перамір’я 3.11.1912).

Баўгарскія 3А і 1А пасьля бітвы Бунар-Гісар—Люле-Бургас (27.10—2.11.1912) выйшлі да Чаталджынскай умац. лініі (9.11.1912), якая закрывала шлях да Канстантынопаля. Пасьля безвыніковага штурму лініі баўгарамі (17—19.11.1912), абодва бакі перайшлі да пазыцыйнай абароны.

Заходні ўчастак

На заходнім участку баўгарскага фронту атрад ген. Ковачава ўзяў Фэрэджык (26.11.1912) і Дэадагач (27.11.1912).

Перамір’е і вялікія дзяржавы

Посьпехі саюзьнікаў хутка вымусілі Асманскую Імпэрыю прапанаваць перамір’е. Папярэдняе перамір’е было падпісана 4.12.1912, мірныя перамовы ў Лёндане пачаліся 13.12.1912. Але пасьля вайсковага перавароту ў Турэччыне (23.1.1913; гл. таксама Младатуркі, Энвэр-бэй) і прыходу да ўлады пра-ваенных, радыкальных сілаў перамовы зайшлі ў тупік, асабліва ў пытаньні Адрыянопалю.

Працяг аблогі крэп. Скутары чарнагорцамі выклікаў незадаволенасьць вялікіх дзяржаваў Эўропы і блякаду ўзьбярэжжа Чарнагорыі міжнароднай (Італія, Нямеччына, Аўстрыя, Вялікабрытанія, Францыя) эскадрай (кам. брыт. адм. С. Бэрні), якая пачалася 4.4.1913 і працягвалася, хоць і ня маючы адчувальных вынікаў, да самай здачы крэпасьці (23.4.1913).

У далейшым, посьпехі саюзьнікаў супраць Турэччыны, асабліва ўзяцьце і прэтэнзіі чарнагорцаў на Скутары і магчымасьць анэксіі Альбаніі Сэрбіяй, выклікалі рэзкую незадаволенасьць кіроўных колаў Нямеччыны і, асабліва, Аўстрыі, і сталі беспасярэдняй падставай для аўстрыйскай мабілізацыі і пагрозаў у бок Сэрбіі і Чарнагорыі.

Другі этап вайны

Ваенныя дзеяньні ўзнавіліся 3.2.1913. Пасьля працяглых аблогаў крэпасьць Яніна была здадзена грэкам (6.3.1913), а крэп. Скутары — чарнагорцам (23.4.1913). Галоўныя падзеі на другім этапе вайне разгарнуліся на адрыянопальскім ТВД.

Пры ўзнаўленьні ваенных дзеяньняў баўг. 3А (ген. Дмітрыеў; 125 тыс. чал.) мусіла трымаць абарону перад Чаталджынскай умац. лініяй, нанова сфармаваная 4А (ген. Ковачаў; 105 тыс. чал.) мусіла, пры дапамозе грэц. флёту, узяць Булаірскую ўмац. лінію і прарвацца да турэцкіх Дарданэльскіх артылер. пазыцыяў, даючы грэц. флёту магчымасьць уваходу ў Мармуровае мора.

Баўг. 4А выканала свае задачы часткова, заняўшы толькі Булаірскі перасмык.

Першая Балканская Вайна 
Баўгарскія салдаты, забітыя пры штурме Адрыянопалю

Пасьля ўзнаўленьня ваенных дзеяньняў баўг. 2А (88 тыс. чал., 342 гарм.) і сэрбскія войскі (32 тыс. чал., 98 гарм.) нанова ўзялі ў аблогу крэп. Адрыянопаль, і пасьля штурму (24—31.3.1913) авалодалі крэпасьцю і горадам.

Канфлікт сэрбаў і баўгараў

Пасьля ўзяцьця Адрыянопалю між баўгарскім і сэрбскім бакамі пачаліся спрэчкі, чые войскі першымі ўвайшлі ў горад, і чые войскі ўзялі ў палон галоўнакам. турэцкім гарнізонам Шукры-пашу.

Пасьля ўзяцьця Адрыянопалю на ўсім баўгарскім фронце актыўных ваенных дзеяньняў не адбывалася.

30.5.1913 мірныя перамовы ў Лёндане завершыліся падпісаньнем мірнай дамовы.

Пасьля падзеяў

У балканскіх войнах 1912—1913 былі выпрабаваныя на практыцы новыя спосабы мабілізацыі і стратэгічнага разгортваньня арміяў, якія вынікалі з досьведу войнаў кан. 19 — пач. 20 ст., абазначыліся зьмяненьні ў спосабах вядзеньня вайны і баявых дзеяньняў, абумоўленыя разьвіцьцём вайсковай тэхнікі — разгортваньне арміяў на шырокім фронце, баявыя дзеяньні на прасторным ТВД; далейшае ўзмацненьне артылерыйскага і кулямётнага агню спрычынілася да далейшага разрэджаньня стралковых ланцугоў, павысіла ролю рэзэрваў; у баявых дзеяньнях пачалі актыўна выкарыстоўвацца летакі, бронеаўтамабілі, радыёсувязь, інш. новая тэхніка.

У выніку 1-й балканскай вайны асманскія ўладаньні ў Эўропе амаль зьніклі. Права на самавызначэньне атрымалі македонцы і альбанцы.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Першая Балканская Вайна Сілы бакоўПершая Балканская Вайна Першы этап вайныПершая Балканская Вайна Перамір’е і вялікія дзяржавыПершая Балканская Вайна Другі этап вайныПершая Балканская Вайна Пасьля падзеяўПершая Балканская Вайна Глядзіце таксамаПершая Балканская Вайна КрыніцыПершая Балканская Вайна Вонкавыя спасылкіПершая Балканская Вайна1912191330 траўня9 кастрычнікаАсманская імпэрыяБаўгарыяГрэцыяДругая балканская вайнаСэрбіяЧарнагорыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Санкт-ПецярбургМікола МаляўкаЗянон ПазьнякISSNДанііл ШапкоМясцовы час (гурт)КілбасаЭпідэміялёгіяДэбі робіць ДалясКліматАндрэй ХадановічВорша 1991ЦытрусПрэзыдэнт БеларусіАтлянтычны гандальСтарадубскі паветЛявон БаразнаЎэйлзВэб-сайтПашпартБудапэшцкі мэмарандумГрыпВалошкаПарнафільм у ФранцыіМенск (футбольны клюб)Віленскае барокаПохваВіцебскАльжырПаспалітае рушэньнеEnejГрэбляВікіманіяДотык пісі рукоюВалянцін АкудовічДругая сусьветная вайнаМэдыяВікіІсус ХрыстосСунізмХарэйМужчына зьверхуГісторыя СлуцкуСтарабеларуская моваЖабінкаРусіфікацыя БеларусіПапугаепадобныяЖаночае малакоБеларускі клясычны правапісПалестынцыСьвінг (сэкс)Складаныя словыІсьляндзкі коньЯнка КупалаАфанасі ФіліповічЭнтрапія (неадназначнасьць)Mozilla FirefoxЗаграбская біржаЛіст да АбуховічаМайсейАлесь СавіцкіШпакСяргей СматрычэнкаМікола МятліцкіВільдаЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Полацак)НямеччынаЗіновій ПрыгодзічСям’яМарат МаркаўКляса🡆 More