Садружнасьць Нацыяў

Садружнасьць нацыяў (па-ангельску: The Commonwealth) — садружнасьць заснаваная ў 1931 годзе Вялікабрытаніяй і ейнымі дамініёнамі — Канадай, Аўстраліяй, Паўднёва-Афрыканскім Зьвязам, Ньюфаўндлэндам і Ірляндыяй.

Першапачаткова арганізацыя называлася як Брытанская Садружнасьць нацыяў, але з 1947 году назва зьмянілася на сучасную.

Садружнасьць нацыяў
анг. Commonwealth of Nations
Садружнасьць Нацыяў
Дата ўтварэньня 19 лістапада 1926 (97 гадоў таму)
Тып міжурадавая
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Штаб-кватэра Мальбара-гаўс, Лёндан, Вялікабрытанія
Сяброўства 56 дзяржаваў (2023)
Афіцыйныя мовы ангельская
Старшыня Карл III
Сайт thecommonwealth.org

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў складзе Садружнасьці засталася большасьць колішніх калёніяў Вялікабрытаніі — каля 50 краінаў з агульнай тэрыторыяй больш за 30 млн км² і насельніцтвам звыш 1,2 млрд чалавек ва ўсіх частках сьвету.

Садружнасьць ня мае ўстаноўчых пагадненьняў, канстытуцыяў, афіцыйных атрыбутаў. Дзяржавы валодаюць поўным сувэрнітэтам ва ўнутраных і зьнешніх справах. Агульныя праблемы вырашаюцца на канфэрэнцыях, рашэньні канфэрэнцыяў несапраўдныя для краінаў, якія прагаласавалі «супраць». Краіны Садружнасьці могуць быць рэспублікамі (Індыя, Гана, Замбія і інш.) ці манархіямі (Вялікабрытанія, Малайзія, Брунэй, Эсўатыні і інш.).

Паводле канстытуцыяў 16 краінаў юрыдычна зьяўляюцца манархіямі, якія фармальна ўзначальвае манарх Вялікабрытаніі, які прадстаўлены ў краінах сваімі генэрал-губэрнатарамі. Гэтыя краіны называюцца дзяржавамі ў складзе Садружнасьці (11 краінаў у АмэрыцыКанада, Бэліз, Ямайка, Барбадас, Багамы і 6 краінаў разьмешчаных на Малых Антыльскіх выспах, 5 краінаў у АкіянііАўстралія, Новая Зэляндыя, Папуа-Новая Гвінэя, Саламонавы астравы і Тувалу). Дзяржавы ў складзе Садружнасьці арыентуюцца на палітыку, прававую сыстэму і традыцыі Вялікабрытаніі.

Лучнасьць

Садружнасьць Нацыяў 
Сядзіба Каралеўскага таварыства Садружнасьці ў Лёндана.

Краіны Садружнасьці маюць шмат пазаўрадавых сувязяў, вялікай колькасьць няўрадавых арганізацыяў, якія дзеюць у галіне спорту, культуры, адукацыі, права і дабрачыннасьці, базуючыся на зьвязе Садружнасьці.

Сакратарыят Садружнасьці рэгулюе афіцыйную акрэдытацыю як арганізацыі Садружнасьці праз адмысловы камітэт. Асноўнымі крытэрамі таго, каб стаць арганізацыяў у рамках зьвязу, ёсьць захаваньне прыхільнасці Статуту Садружнасьці. У цяперашні час афіцыйную акрэдытацыю маюць каля 80 арганізацыяў. Сюды ўваходзяць Асацыяцыя ўнівэрсытэтаў Садружнасьці, якая кіруе стыпэндыямі, што дазваляе студэнтам навучацца ў рохных краінах Садружнасьці, а таксама Парлямеэцкая асацыяцыя Садружнасьці, якая зьвязвае больш за 180 парлямэнтаў аб’яднаньня.

Фундацыя Садружнасьці

Адной з галоўных арганізацыяў аб’яднаньня ёсьць Фундацыя Садружнасьці. Гэтая міжурадавая арганізацыя, якая фінансуецца і падпарадкоўваецца ўрадам Садружнасьці і кіруецца каштоўнасьцямі і прыярытэтамі зьвязу. Ейны мандат скіраваны ва ўмацаваньне грамадзянзкай супольнасьці ў дасягненьні прыярытэтаў Садружнасьці, а менавіта дэмакратыі і добрага кіраваньня, павагі да правоў чалавека і гендэрнай роўнасьці, выкараненьню беднасьці, арыентацыі на чалавека і ўстойлівага разьвіцьця, а таксама садзейнічаньню разьвіцьця мастацтва і культуры.

Фундацыя паўстала ў 1965 годзе з ініцыятывы кіраўнікоў урадаў аб’яднаньня. Прыём вольны для ўсіх сябраў Садружнасьці, гэтак паводле стану на сьнежань 2023 году ў арганізацыі налічвалася 48 краінаў з 56 краінаў, якія ўваходзяць у Садружнасьць. Для асацыяваных краінаў і заморскіх тэрыторыяў урадаў адкрыта асацыяванае сяброўства, якім скарыстаўся Гібральтар. У 2005 годзе адзначалася 40-годзьдзе фундацыі. Ейная сядзіба месьціцца ў лёнданскім Мальбара-гаўс. Паміж сакратарыятам і фундацыяй існуе рэгулярная сувязь і супрацоўніцтва. Фундацыя працягвае служыць шырокім мэтам, дзеля якіх ён быў створаны, што адлюстравана ў мэмарандуме аб узаемаразуменьні.

Гульні Садружнасьці

Садружнасьць Нацыяў 
Рэгбійны матч на Гульнях Садружнасьці 2006 году ў аўстралійскім Мэльбурне.

Сярод сябраў арганізацыі спраўна раз на чатыры гады ладзяцца Гульні Садружнасьці. Акрамя звычайных лёгкаатлетычных дысцыплінаў, якія можна пабачыць на летніх Алімпійскіх гульнях, у праграму гульняў улучаныя асабліва папулярныя ў краінах Садружнасьці віды спорту, як то боўлз, нэтбол і рэгбі-7. Гульні Садружнасьці паўсталі ў 1930 годзе як Імпэрскія гульні, якія базаваліся на мадэлі алімпійскага аматарства, але былі наўмысна распрацаваны як гульні таварыства з мэтай садзейнічаньню разьвіцьцю дачыненьняў паміж рознымі часткамі Брытанскай імпэрыі і сьвяткавання іхных агульных спартовых і культурных адносінаў.

Гульні маюць прыкметную цікавасьць у краінах Садружнасьці. На сёньня існуюць спрэчкі наконт таго, ці павінны гульні ды ўвесь спорт агулам уключацца ў больш шырокую палітычную каньюктуру Садружнасьці. У 1977 годзе было складзенае Гленіглаўскае пагадненьне, якое абавязала краіны Садружнасьці змагацца супраць апартэіду праз абмежаваньне спартовых дачыненьняў з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, якая на той час была пазбаўленая сяброўства ў арганізацыі. У той жа час Гульні Садружнасьці 1986 году байкатавалі большасьць краінаў Афрыкі, Азіі і Карыбскага басэйна празь няўдачу іншых краінаў у забесьпячэньня выкананьня Гленіглаўскага пагадненьня. Ангельшчына, Шатляндыя, Ўэйлз і Паўночная Ірляндыя бяруць удзел у спаборніцтвах як асобныя асацыяцыі.

Садружнасьць навучаньня

Садружнасьць навучаньня дзеіць як міжурадавая арганізацыя, створаная кіраўнікамі ўрадаў дзеля заахвочваньня разьвіцьця ды абмену ведамі, рэсурсамі і тэхналёгіямі адкрытага ці дыстанцыйнага навучаньня. Арганізацыя дапамагае разьвіваным краінам пашырыць дасяжнасьць да якаснай адукацыі і навучаньня.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Садружнасьць Нацыяў ЛучнасьцьСадружнасьць Нацыяў КрыніцыСадружнасьць Нацыяў Вонкавыя спасылкіСадружнасьць НацыяўІрляндыяАнгельская моваАўстраліяВялікабрытаніяДамініёнКанадаНьюфаўндлэнд (востраў)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міжнародная касьмічная станцыяПружанскі РА СК РБ1285ГроўлінгГаўдПэтра ПраўлікаваСяргей Паўлавіч АбламейкаГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняСтаражытны ЭгіпетБалтрымРадэзіяМаргарыта ЛатышкевічЖанна д’АркДрукМілян (футбольны клюб)ВікікрыніцыМэлятанінВоінПастава на каленяхДругая сусьветная вайнаРасейцы4 верасьняІван ЧыгрынаўКітайМанчэстэр СіціРасейская чыгункаПортуКома (імя)Віленскі мэтрапалітэнЗлучнікСэнэгалТутэйшыя (п’еса)ПальмаГерб ЛепеляЗенькаўскі раёнАмэрыканскі далярЯўген ГлебаўКапаніцаДэбі робіць ДалясWilliam HillПамылкаЧырвоным па БелымБраўзэрНазоўнікКубізмБадмінтонПалешукіГайла (імя)Гуда (імя)ГарбатаЧорная дзіркаПрыкладная матэматыкаВікізьвесткіВыказьнікЗнак бядыГомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтГера (мужчынскае імя)КапіталізмЖанчына зьверхуГніваньX (сацыяльная сетка)МайсейКутнічнае выйсьцеКузьма ЧорныАнальны ланцужокФэрнанда АлёнсаРада Беларускай Народнай РэспублікіГарвардзкі ўнівэрсытэтДоктар ГаўсОйча нашКарляс Андрэс СанчэсАсы🡆 More