Празарокі

Празаро́кі — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Нехрысьці.

Цэнтар сельсавету Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 411 чалавек. Знаходзяцца за 45 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі. Аўтамабільныя дарогі на Глыбокае, Полацак, Дзісну.

Празарокі
лац. Prazaroki
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Глыбоцкі
Сельсавет: Празароцкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2156
Паштовы індэкс: 211817
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°17′43″ пн. ш. 28°13′8″ у. д. / 55.29528° пн. ш. 28.21889° у. д. / 55.29528; 28.21889 28°13′8″ у. д. / 55.29528° пн. ш. 28.21889° у. д. / 55.29528; 28.21889
Празарокі на мапе Беларусі ±
Празарокі
Празарокі
Празарокі
Празарокі
Празарокі
Празарокі
Празарокі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Празарокі — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, месца пахаваньня тэатральнага дзеяча Ігната Буйніцкага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару францішканаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Празарокі ўпамінаюцца ў пачатку XVI ст. як маёнтак вялікіх князёў. У 1523 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Івану Корсаку тутэйшых панцырных сялянаў. Ад часу свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Існуюць зьвесткі, што Празарокі знаходзіліся ў валоданьні арцыбіскупа полацкага Язафата Кунцэвіча (да 1609 году). Потым яны перайшлі да Яна Рагозы і ягонай жонкі Яўхіміі Маславай, па сьмерці якіх у 1616 годзе маёнтак падзялілі іхныя сыны Яраш і Дзьмітры. У 1629 годзе Празарокамі валодаў Базыль Туковіч, які пакінуў іх сваёй жонцы Соф’і. У 1664 годзе Стэфан Туковіч перадаў у заклад, а праз 2 гады прадаў Празарокі Юстыніяну Шчыту. У 1698 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1677 годзе) падкаморы полацкі Юстын Шчыт запрасіў сюды манахаў-францішканаў, збудаваў драўляны касьцёл, абноўлены ў 1721 годзе Паўлам Юзэфам Корсакам, харунжым смаленскім. У 1710 годзе чашнік Крыштап Шчыт пакінуў Празарокі сваёй жонцы Ганне з Завішаў. Каля 1750 году мястэчка належала генэралу Крыштапу Шчыту, па сьмерці якога яно перайшло да Храпавіцкіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Празарокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. У 1848—1885 гадох мястэчка належала барону Аркадзю Кройцу.

На 1866 год у Празароках было 14 двароў. 3 1856 году працавала школа, дзе было 48 вучняў. Ад пажару 14 жніўня 1892 году згарэла частка мястэчка, касьцёл і касьцельныя пабудовы. Новы касьцёл Маці Божай збудавалі ў кастрычніку 1907 году, царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — у 1909 годзе, таксама існавала сынагога (не захавалася). На 1902 год працавалі валасная ўправа, пошта, земскі начальнік, судовы сьледчы, лекарскі ўчастак. Кожны панядзелак праводзіліся таргі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Празарокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Празарокі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Празарокі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Празарокі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1992 год тут было 255 двароў, на 2000 год — 250, на 2007 год — 225. У 2000-я гады Празарокі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 103 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 255 чал.; 1970 год — 918 чал.; 1992 год — 556 чал.; 1998 год — 545 чал.; 1999 год — 549 чал.; 2000 год — 583 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 452 чал.; 2010 год — 411 чал.

Інфраструктура

У Празароках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, адбуляторыя, клюб, бібліятэка.

Забудова

Вуліцы і пляцы

З урбананімічнай спадчыны Празарокаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Літоўская, Полацкая, Аптэчная, Вакзальная, Садовая.

Турыстычная інфармацыя

Празарокі 
Помнік Ігнату Буйніцкаму

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Кляштар францішканаў (XVII ст.)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Празарокі ГісторыяПразарокі НасельніцтваПразарокі ЗабудоваПразарокі Турыстычная інфармацыяПразарокі ГалерэяПразарокі АсобыПразарокі КрыніцыПразарокі ЛітаратураПразарокі Вонкавыя спасылкіПразарокіАграгарадокБеларусьВіцебская вобласьцьГлыбокаеГлыбоцкі раёнДзіснаНехрысьцьПолацакПразароцкі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НікарагуаМузыкаДагестан1821Алесь ГарунСССРФашызмСьвяты ЯзэпОйча нашФранцузыВасіль БыкаўВільняПарнаграфія ў БеларусіРасейская мова ва ЎкраінеЛінкальншырРобін ЎільямзГравітацыйная канстантаСавецкі партызанскі рух у БеларусіТутэйшыя (п’еса)СтаматалёгіяМінялкГодВіленскі крайЭйгінт.pt476Усерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамЖак-Люі Давід.nuТэрыторыяПарнаграфія ў ЗШАГарнастайАтамны рэактарІван ЧыгрынаўГентылаГроўлінгЗнак бядыЗнак плюс-мінусБеларускі клясычны правапісРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуЗебра (кінастудыя)Люцыян ЖалігоўскіВерашчакаДзень ВоліПартэнонTikTok543Марвін ХімэерТэніс1838ГніваньБразыліяЗагрэбАлегЛіянэль МэсіЗыгмунт НагродзкіТанецGoogle MapsБанан (плод)БэртальдСацыялізмРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуЗлучнікАляксандар I (расейскі імпэратар)Мінейка (імя)Google ChromeМэдыяВікіБадмінтонУсяслаў ЧарадзейАдольф ГітлерЖорсткая парнаграфіяВайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і ЭстонііМіжнародная касьмічная станцыя🡆 More