Вячаслаў Ракіцкі

Вячаслаў Антонавіч Ракіцкі (нар.

13 кастрычніка 1953, в. Празарокі, Глыбоцкі раён, БССР) — беларускі пісьменьнік, мастацтвазнаўца, тэатральны і кінакрытык, сцэнарыст і рэжысэр дакумэнтальнага кіно, перакладчык, журналіст. Кандыдат мастацтвазнаўства.

Вячаслаў Ракіцкі
Вячаслаў Ракіцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1953(1953-10-13) (70 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, журналіст
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «радыё і тэлебачаньне» і асьпірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Нацыянальнай акадэміі навук па спэцыяльнасьці «тэатральнае мастацтва».

Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі і акторам у Беларускім тэатры юнага гледача, навуковым супрацоўнікам аддзелу тэатру Інстытуту мастацтвазнаўства і фальклёру НАН, рэдактарам па драматургіі Міністэрства культуры, загадчыкам аддзелу літаратуры і мастацтва літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачаньня.

Як тэатразнаўца дасьледаваў гісторыю беларускага тэатру і нацыянальнай драматургіі, сцэнічныя жанры. Адзін з аўтараў трохтомнага акадэмічнага выданьня «Гісторыя беларускага тэатру». Як крытык аналізаваў тэатральны і кінапрацэс, бягучы рэпэртуар тэатраў, творчасьць актораў, рэжысэраў, драматургаў. Аўтар больш за 200 артыкулаў у пэрыядычных выданьнях і альманахах. Друкаваўся і выступаў з навуковымі дакладамі і мастацтвазнаўчымі аглядамі ў Японіі, Нямеччыне, Польшчы, Славакіі, Расеі, Украіне, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Кіпры, Узбэкістане, Кыргызстане, іншых краінах. Быў сябрам прэзыдыюму Саюзу тэатральных дзеячаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў, адзін са стваральнікаў Беларускага цэнтру Міжнароднага інстытуту тэатру.

З 1988 да 1999 гады працаваў у першым недзяржаўным «тоўстым» часопісе «Спадчына» — загадчыкам аддзелу, а пасьля і галоўным рэдактарам (1997—1999). Выданьне вярнула новай Беларусі сотні рэпрэсаваных ці скрадзеных у нацыі тэкстаў і дакумэнтаў. Гэтую ж справу працягвае на Радыё Свабода, сталым аўтарам якога зьяўляецца ад 1997 году. Разам з Вінцуком Вячоркам быў аўтарам перадачы «Неабжытая спадчына», а ў 2000 годзе распачаў праграму «Беларуская Атлянтыда», якая выходзіла ў этэр болей за дзесяцігодзьдзе. Выбраныя тэксты яе склалі кнігу «Беларуская Атлянтыда: Рэаліі і міты эўрапейскай нацыі», што выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды ХХІ стагодзьдзя» ў 2006 годзе. У 2010 годзе пабачыла сьвет «Беларуская Атлянтыда. Кніга другая: Міты і брэнды калянізаванай нацыі». У 2011 годзе выйшла кніга «Сто адрасоў свабоды. 1980—2010», якая зьяўляецца першай спробай сыстэматызацыі беларускай гісторыі і геаграфіі, незалежнасьці і дэмакратыі.

Ад 2009 году супрацоўнічае з «Белсатам». Быў вядучым цыклаў дакумэнтальнага («Блізкая гісторыя: іншы погляд») і мастацкага («Кінаклуб») кіно. У 2010 годзе дэбютуе як рэжысэр дакумэнтальнага кіно. У суаўтарстве з Андрэем Куцілам зьняў для «Белсату» дакумэнтальныя стужкі «Даволі! Да Волі…» (50 хвілін, галоўная ўзнагарода кінафэстывалю ў Опузэне, Харватыя), «Выбар Саньнікава» (30 хвілін), «Дарога Статкевіча» (30 хвілін), «Каханьне па-беларуску» (30 хвілін, галоўная ўзнагарода 2-га Фэстывалю Мастацтва Факту ў Торуні, Польшча), шматсэрыйныя дакумэнтальныя цыклы «Сьцяна» (12 сэрыяў), «Краты» (10 сэрыяў), «Пераемнікі» (12 сэрыяў). У 2015—2016 гадах зьняў аўтарскі 40-сэрыйны дакумэнтальны цыкл «Сьведкі», які распавядае пра змаганьне за незалежную і дэмакратычную Беларусь у 1980 — 2000-х гадах.

Перакладае на беларускую мову польскую драматургію. У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік п’ес Славаміра Мрожака «Дом на мяжы».

Займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю — выкладаў гісторыю тэатру і тэорыю драмы ў Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускім унівэрсытэце культуры, Інстытуце сучасных ведаў. Быў адным зь першых выкладчыкаў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2008 году і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Шмат гадоў быў сябрам Саюзу тэатральных дзеячаў, уваходзіў у яго кіроўныя органы. Адзін з арганізатараў Беларускага цэнтру Міжнароднага Інстытуту тэатра, ініцыятар і кіраўнік шэрагу міжнародных тэатральных ініцыятыў у Беларусі.

Узнагароды

Вонкавыя спасылкі

Tags:

13 кастрычніка1953Глыбоцкі раёнЖурналістКандыдат мастацтвазнаўстваПеракладчыкПразарокіПісьменьнікРэжысэрСцэнарыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Шляхецкая сядзібаТом КрузЖвірАўстрыяВушкіМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашЛічэбнікНарвэгіяМарына ВасілеўскаяІзраільСэксуальныя пазыцыіАкаванга (рака)Грушаўка (Ляхавіцкі раён)ПасадобльБеларусыЮр’яУладзімер КульчыцкіБеларуская мінуўшчына (часопіс)БізнэсІван Альгімонтавіч ГальшанскіАльгердЗавушніцыАб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяўАрэхПераахаладжэньнеЧыгункаГражына (паэма)ЧэлесТутэйшыя (п’еса)Марш за свабоду (Менск, 2020)СудзімонтыДжон Фіцджэралд КенэдзіАляксей КаўкаВікіманіяКанадаВалошкаКрыстыян МаняАльтэрнатыўная парнаграфіяПалянізацыяМікулінАлена МаслаБеларуская Народная РэспублікаКароль АртурЛіцьвіныБайкаСарокіДзядыОлі ЁкінэнСельская гаспадаркаРэформа беларускага правапісу 1933 годуСтарабеларуская моваЗШАЧарнагорыяЯ нарадзіўся тутДзейнікWi-FiЭтнічная тэрыторыя беларусаўДражна (Менская вобласьць)КрасныАўстраліяЗлучнікАндрэй МукавозчыкГодНіна МацяшHTMLШаркоўшчынаКасьцёл Сьвятой Ганны (Вільня)Робін ЎільямзУзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь🡆 More