Вільня Палац Радзівілаў

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°41′02″ пн. ш. 25°16′49″ у. д. / 54.68389° пн. ш. 25.28028° у. д. / 54.68389; 25.28028 25°16′49″ у. д. / 54.68389° пн. ш. 25.28028° у. д. / 54.68389; 25.28028
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Аўтар праекту Constantino Tencalla[d]
Статус Ахоўная зона
Палац Радзівілаў на мапе Летувы
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Вільня Палац Радзівілаў Палац Радзівілаў на Вікісховішчы

Палац Радзівілаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу Віленскай і Людвісарскай вуліцаў. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Комплекс складаўся з 2-павярховага галоўнага корпуса, двух бакавых крылаў, а таксама пяці 3-павярховых павільёнаў (чатыры на кутох комплексу, адзін — у цэнтры галоўнага корпуса). Захаваліся два карпусы — паўночны і ўсходні, а таксама паўночны павільён.

Гісторыя

Вільня Палац Радзівілаў 
Мэдаль з выявай палаца, 1653 г.

Вялікае Княства Літоўскае

У XVI ст. гэты пляц, разьмешчаны за Вялейскай брамай гарадзкога мура на маляўнічым пагорку, належаў Кішкам, якія мелі тут драўляную сядзібу. Відаць, праз шлюб Барбары Кішкі зь Юрыем Радзівілам «Геркулесам» (памёр у 1541), кашталянам віленскім і гетманам вялікім сядзіба перайшла ў валоданьне Радзівілаў, у спадчыну Мікалаю «Рудому» і яго сыну Крыштапу Мікалаю «Перуну». Да 1653 году архітэктар з майстэрні Канстантына Тэнкалі збудаваў мураваную рэзыдэнцыю ваяводы віленскага і гетмана вялікага Януша Радзівіла.

За часамі вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў палац спустошылі маскоўскія захопнікі. Яшчэ больш ён пацярпеў у Вялікую Паўночную вайну.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У 1807 годзе Дамінік Геранім Радзівіл перадаў будынак палаца Віленскаму таварыства дабрачыннасьці. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя карпусы, якія складалі палац, неаднаразова рамантаваліся або радыкальна перабудоўваліся пад утылітарныя мэты.

За часамі Першай сусьветнай вайны некаторыя часткі палаца зруйнавалі, захавалася каля паловы пачатковых муроў.

Найноўшы час

У 1967 годзе архітэктар Вітаўтас Дварышкіс падрыхтаваў праект кансэрвацыі і рэстаўрацыі палаца. У 1979—1984 годзе паводле праекту архітэктара Эвалдаса Зулонаса праводзілася аднаўленьне паўднёва-заходнага павільёну, у якім разьмясьціўся цэнтральны лектор таварыства «Веды». У астатніх карпусах былога палаца былі жылыя кватэры і інтэрнат.

У 1990 годзе скончылася аднаўленьне паўночна-заходняга павільёну і прамежкавага будынка. У адрэстаўраваным палацы разьмясьцілася філія Летувіскага мастацкага музэю — Музэй палаца Радзівілаў.

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Пачатковая сымэтрычная структура палаца набліжала яго да палацаў позьняга Рэнэсансу у Францыі. П-падобны ў пляне палацавы комплекс ахопліваў вялікі дзядзінец — курданэр. Унутраны плян зьмяніўся і не аднаўляўся.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вільня Палац Радзівілаў ГісторыяВільня Палац Радзівілаў АрхітэктураВільня Палац Радзівілаў ГалерэяВільня Палац Радзівілаў КрыніцыВільня Палац Радзівілаў ЛітаратураВільня Палац Радзівілаў Вонкавыя спасылкіВільня Палац Радзівілаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2013Француская мова6.lrПарнаграфія для жанчын1897Полацак1979.cxЛюблінская уніяIMDbСалатная цыкорыя.bnАляксандар Грышкевіч.agЖывапісАгаё.gqФранцішак СкарынаБел-чырвона-белы сьцягФранцішак Багушэвіч.rs.lv1953.idЭканамэтрыкаЭльфійскі сьпеўКрывічыBЮр’я.pkМарыюпальТаўцівіл (імя)ЧэрвеньПавукіПагоня (песьня)МайкрасофтПалянізацыя.tcПастава на каленях44Янка Маразовіч.naМарк Шагал1884КамэдыяNetflixЗемлятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)YleПарнафільмВоршаКузьма ЧорныУсяслаў Чарадзей.vcБеларускі арабскі альфабэтКлеапатраЛітваАнтоні ДулінецЛюблінскае ваяводзтваСьвятлана ЗелянкоўскаяБраціслаўскі замакБерасьцеВерхнялужыцкая моваБусел белыІтальянская мова.jpЛеў Талстой18 верасьня51.ytПавал СкарападзкіБеларусы2020Магілёў.cmЭрнэст Рэзэрфорд🡆 More