Пушкарня Палац Радзівілаў

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў на Пушкарні
Палац Радзівілаў на Пушкарні
Краіна Летува
Места Вільня

Палац Радзівілаў — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіўся ў Старым Месьце на Пушкарні, на паўночны захад ад Ніжняга замка, на беразе ракі Вяльлі. Твор архітэктуры рэнэсансу.

Утвараў адзіны комплекс з палацам Барбары Радзівіл і гаспадарчымі пабудовамі, аточаны мурам з брамай, дзьвюма круглымі і квадратнай вежай.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны палац на Пушкарні збудаваў, відаць, у першай палове XVI ст. гетман вялікі Юры Радзівіл. Пазьней палац перайшоў да яго сына Мікалая Радзівіла «Рудога». Пазьней у складзе комплексу збудавалі палац Барбары Радзівіл.

Выява палацу зьмяшчаецца на мэдалі 1626 году, таксама захаваліся пляны, створаныя ў XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, палац праіснаваў прыкладна да сярэдзіны XIX ст. (датаваньне апошніх яго выяваў).

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэнэсансу. Гэта быў 3-павярховы будынак з багата аздобленымі фасадамі. На вышыню да другога паверха падымаліся паўкалёны іянічнага ордэра. Паміж іх разьмяшчаліся вокны, на першым паверсе квадратныя, на другім — сьпічастыя. Трэці паверх аздабляўся аркадай з паўкруглых арак. Да паўночна-заходняга кута палаца далучалася круглая вежа з адкосам у ніжняй частцы, што мела круглыя і паўцыркульныя байніцы.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Пушкарня Палац Радзівілаў ГісторыяПушкарня Палац Радзівілаў АрхітэктураПушкарня Палац Радзівілаў ГалерэяПушкарня Палац Радзівілаў КрыніцыПушкарня Палац Радзівілаў ЛітаратураПушкарня Палац Радзівілаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1870Фазы Месяца96UNIX27 сакавікаЭйсмант (імя)Партыя аматараў піваМараньнён.bn.cd.anДабрабыт (банк)НевельАдраджэньне мовыМаксім ТанкМанчэстэрПарнаграфія-гонзаПарыж1940Амонім2007.giВэб-сайтВідын (імя).knСмольгава.nrСанкт-ПецярбургC (мова праграмаваньня).vn.lyЯмант.ioЛаўрэнці ЗізаніБраслаўГерман (імя).tpАнальны сэкс19602000Тутэйшыя (выраз).sl2 сакавіка.aqГанус (імя)Парэчча (горад).pr.tfАндрусь Такінданг.cgФранцыя.lv.jmЖанчына зьверхуБеларуская ВікіпэдыяКіеўская РусьЖалезаНобэлеўская прэмія ў галіне літаратурыТравеньJavaScriptБеласток.ruТаінства.mtАнгельская моваБюджэтІталіяГарбата1926.axГлаголіцаПарцалянавая фабрыка ЧэлсіЕсьманГімн Беларусі🡆 More