Ніжагародзкая Вобласьць

Ні́жагародзкая во́бласьць (па-расейску: Нижегородская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Ніжні Ноўгарад. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Кастрамской, Кіраўскай, Разанскай, Уладзімерскай і Іванаўскай абласьцямі й рэспублікамі Марый Эл, Чувашыя й Мардовія. Утворана як вобласьць РСФСР 14 студзеня 1929 году.

Ніжагародзкая вобласьць
Нижегородская область
Ніжагародзкая Вобласьць
Герб
Ніжагародзкая Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Прыволская фэдэральная акруга
Волга-Вяцкі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Ніжні Ноўгарад
Дата ўтварэньня 14 студзеня 1929
Губэрнатар Валер Шанцаў
Насельніцтва (2010)
3 310 562 (10-е месца)
Шчыльнасьць 43,2 чал./км²
Плошча 76 624 км² (42-е месца)
Месцазнаходжаньне Ніжагародзкай вобласьці
Ніжагародзкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-NIZ
Тэлефонны код 831
Код аўтам. нумароў 52, 152
Афіцыйны сайт
Ніжагародзкая Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Ніжагародзкая вобласьць выцягнута ў мэрыдыяльным кірунку, ейная працягласьць з поўначы на поўдзень складае каля 400 км, а з захаду на ўсход у найбольш шырокай паўднёвай частцы — каля 300 км. Асноўныя адрозненьні ў клімаце выяўляюцца па лініі поўнач-поўдзень, паміж лясным Заволжам і ўзьнёслым Правабярэжжам.

Карысныя выкапні

Маюцца радовішчы торфу, фасфарытаў, жалезных руд. У басэйне ракі П’яна ёсьць буйное радовішча тытан-цырконіевых руд («чорныя пяскі»): Ітманаўская россып, агульныя запасы якой складаюць 67 млн м³, зь іх забалянсавыя — 4,9 млн м³, прагнозныя — 31,2 млн м³. Радовішча ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых россыпных радовішчаў тытана й цырконія Расеі.

Гідраграфія

Рачная сетка вобласьці густая й уключае больш за 9000 рэкаў і ручаёў. Па ейнай тэрыторыі працякаюць найбуйнейшыя рэкі эўрапейскай часткі Расеі, як то Волга й ейны правы прыток Ака. У ніжагародзкім Заволжы працякаюць левыя прытокі Волгі — Ветлуга, Кержанец, Узола, Лінда. Яны нясуць свае воды сярод густых тайговых і зьмешаных лясоў.

Гісторыя

Утворана як вобласьць РСФСР 14 студзеня 1929 году, да гэтага часу зьяўлялася Ніжагародзкай губэрняй.

Насельніцтва

Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складала 3 310 562 чалавекі. Шчыльнасьць насельніцтва — 43,2 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай ёсьць расейцы (93,9%), другой паводле велічыні ёсьць татары (1,3%).

Падзел вобласьці

  • Арзамаскі раёнм. Арзамас
  • Балахніскі раёнм.Балахна
  • Багароцкі раён м. Багароцак
  • Вялікаболдзінскі раён в. Вялікае Болдзіна
  • Вяліка мурашкінскі раён м-ка Вялікае Мурашкіна
  • Бутурлінскі раёнв. Бутурліна
  • Вадзкі раёнв. Вад
  • Варнавінскі районв. Варнавіна
  • Вацкі раёнв. Вача
  • Вятлускі раёнв. Вятлуга
  • Вазьнясенскі раёнв. Вазьнясенскае
  • Валадарскі раёнм. Валадарск
  • Варатынскі раёнв. Варатынец
  • Васкрасенскі раёнв. Васкрасенскае
  • Выксунска раёнм. Выкса
  • Гагінскі раёнв. Гагіна
  • Гарадзецкі раёнм. Гарадзец
  • Дальнеканстанцінаўскі раёнв. Дальняе Канстанцінава
  • Дзівееўскі раёнв. Дзівеева
  • Княгінінскі раёнм. Княгініна
  • Кавернінскі раёнв. Каверніна
  • Краснабакаўскі раёнв. Красныя Бакі
  • Краснаакцябрскі раёнв. Уразаўка
  • Кстоўскі раёнм. Кстова
  • Кулябацкі раёнм. Кулябакі
  • Лукаянаўскі раёнм. Лукаянаў
  • Лыскаўскі раёнм. Лыскава
  • Навашынскі раёнг. Навашына
  • Паўлаўскі раён м. Паўлава
  • Першатравенскі раёнм. Першатравеньск
  • Перавоскі раёнм. Перавоз
  • Пільнінскі раёнв. Пільна
  • Пачынкаўскі раёнв. Пачынкі
  • Сымонаўскі раёнм. Сымонаў
  • Сяргацкі раёнм. Сяргач
  • Сячэнаўскі раёнв. Сячэнава
  • Сакольскі раён в. Сакольскае
  • Сасноўскі раён в. Сасноўскае
  • Спаскі раёнв. Спаскае
  • Тонкінскі раёнв. Тонкіна
  • Таншаеўскі раёнв. Таншаева
  • Урэнскі раёнм. Урэнь
  • Чкалаўскі раёнм. Чкалаўск
  • Шарангійскі раёнв. Шаранга
  • Шаткоўскі раёнв. Шаткі
  • Шахунскі раёнм. Шахуня

Маецца некалькі паселішчаў, якія падпарадкаваныя вобласьці. Напрыклад месцкая акруга Бор.

Эканоміка

Прамысловасьць

Асноўныя галіны прамысловасьці ёсьць машынабудаваньне, пераробная чорная мэталюргія, лясная, цэлюлозна-папяровая, лёгкая, харчовая й хімічная прамысловасьць.

Сельская гаспадарка

У вобласьці вырошчваюцца жыта, авёс, ячмень, пшаніца, грэчка, цукровыя буракі, лён-даўгунец. Апрацоўваюць цыбулю й бульбу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Ніжагародзкая Вобласьць  Ніжагародзкая вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Ніжагародзкая Вобласьць ГеаграфіяНіжагародзкая Вобласьць ГісторыяНіжагародзкая Вобласьць НасельніцтваНіжагародзкая Вобласьць Падзел вобласьціНіжагародзкая Вобласьць ЭканомікаНіжагародзкая Вобласьць КрыніцыНіжагародзкая Вобласьць Вонкавыя спасылкіНіжагародзкая ВобласьцьІванаўская вобласьцьВобласьцьКастрамская вобласьцьКіраўская вобласьцьМардовіяМарый ЭлМестаНіжні НоўгарадПрыволская фэдэральная акругаРСФСРРазанская вобласьцьРасейская моваРасеяУладзімерская вобласьцьЧувашыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Украінская моваВершаваны памерАгаёЛютэцБісэксуальная парнаграфіяАпавядальны сказ.pgОрдэн ПагоніСяброўстваLinuxТралейбусМайкрасофтБаранавіцкі раён.ws.cr.esЖывапісМаркёрМужчына зьверху19302020Расейская імпэрыяРасейска-ўкраінская вайнаАравічы55.ug.niЭрнэст РэзэрфордДотык пісі рукоюЭстонская чыгункаБеларусь у асобах і падзеях1814Марк ШагалАміляпэктын.sb1897BВікіпэдыяЛіцьвіны.tmСухастойКазаская абсцэнная лексыкаЭдуар Анры Аўрыль.mx.pyПавал УрбанБеларуская ВікіпэдыяЧорны сьпіс Эўразьвязу.is1985Андрэй Мукавозчык.ieКот.tw.axАдам РусакСказСьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021).tnСяржук ВітушкаБраніслаў Тарашкевіч1953ЯмайкаГімн Беларускай ССР.lyГуда (імя)АпалёнF-16 Fighting Falcon.tcПалац Чапскіх53РыфмаНокія (прадпрыемства)Маладэчна.reMelbet.my30🡆 More