Мэталюргія

Мэталюргі́я (па-грэцку: μεταλλουργέω, літаральна «дабываю руду») — вобласьць мэтарыялазнаўства, якая вывучае фізычныя і хімічныя паводзіны мэталаў, інтэрмэталідаў і сплаваў.

Да мэталюргіі адносіцца і практычнае прымяненьне наяўных ведаў аб мэталах — ад дабытку сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі.

Мэталюргія
На мэталюргічным прадпрыемстве

Да мэталюргіі адносяцца:

  • вытворчасьць мэталаў з прыроднай сыравіны й іншых мэталаўтрымліваючых прадуктаў;
  • атрыманьне сплаваў;
  • апрацоўка мэталаў у гарачым і халодным стане;
  • зварка;
  • нанясеньне пакрыцьцяў з мэталаў;
  • вобласьць матэрыялазнаўства, якая вывучае фізычныя й хімічныя паводзіны мэталаў, інтэрмэталідаў і сплаваў.

Гісторыя

Мэталюргія 
Залатая галаўная повязь з Тыбаў. 750700 да н. э.

Першыя сьведчаньні таго, што чалавек займаўся мэталюргіяй, датуюцца V і VI тысячагодзьдзем да нашай эры, і былі знойдзены ў Майданпеке, Ярмовацы, Плочніке ў Сэрбіі. На сёньняшні дзень раньнія выплаўленьні медзі ўключаюць у сябе прылады, як то медная сякера 5500 году да н. э., якая належыць да культуры Вінча. Іншыя прыкметы выкарыстаньня мэталюргіі датуюцца III тысячагодзьдзем да нашай эры ў такіх месцах, як Палмэла ў Партугаліі, Картэс-дэ-Навара ў Гішпаніі й Стоўнгэндж у Вялікабрытаніі. Аднак, як гэта часта бывае з вывучэньнем дагістарычных часоў, канчатковы пачатак ня можа дакладна быць вызначаны.

Срэбра, медзь, волава й мэтэарытнае жалеза таксама можна лёгка знасьці ў прыродзе, што дазваляла выкарыстоўваць мэталаапрацоўку ў абмежаваным аб’ёме ў многіх старажытнах культурах. Старажытнаэгіпецкая зброя была зроблена з мэтэарытнага жалеза прыкладна ў 3000 гадох да н. э., яна высока шанавалася й называлася «кінжаламі зь нябёсаў». Аднак, навучыўшыся атрымліваць зь медзі й волава шляхам награваньня камянёў і спалучэньня гэтых двух мэталаў сплаў, які быў названы бронзай, тэхналёгія мэталюргіі бярэ свой пачатак каля 3500 году да н. э. з бронзавага веку.

Мэталюргія 
Георгіюс Агрыкала

Выманьне жалеза зь ягонай руды ў рэальны мэтал ёсьць значна складанейшы працэс, але працэс атрыманьня такога жалеза быў вынайдзены хетамі ў 1200 годзе да н. э., распачаўшы такім чынам жалезны век. Таямніца здабычы й апрацоўкі жалеза, якую дбайна ахоўвалі філістымляне, зьяўляецца асноўным фактарам іхняга посьпеху.

Гістарычнае разьвіцьцё чорнай мэталюргіі можа быць знойдзена ў самых разнастайных мінулых культурах і цывілізацыях. Яно ўключае старажытныя й сярэднявечныя каралеўствы й імпэрыі Сярэдняга й Блізкага Ўсходу, старажытнага Ірану, старажытнага Эгіпту, старажытнай Нубіі й Анатоліі, старажытнага Ноку, Картагену, грэцкай і рымскай культураў старажытнай Эўропы, сярэднявечнай Эўропы, старажытнага і сярэднявечнага Кітая, старажытнай і сярэднявечнай Індыі, старажытнай і сярэднявечнай Японіі, і гэтак далей. Цікава адзначыць, што многія практычныя працэсы й прылады, якім-небудзь чынам зьвязаных з мэталюргіяй, магчыма, былі створаны ў старажытным Кітаі, перш чым эўрапейцы іх асвоілі. Тым ня менш, апошнія дасьледаваньні сьведчаць пра тое, што тэхналёгіі рымлянаў былі значна больш прасунутымі, чым меркавалася раней, асабліва ў галіне горнай здабычы й каваньня.

У XVI стагодзьдзі выйшла кніга Георгіюса Агрыкалы, якая называецца «De Re Metallica». Кніга апісвае высокаразьвітыя й складаных працэсы здабычы мэталаў і разьвіцьця мэталюргіі таго часу. Агрыкала лічыцца «бацькам мэталюргіі».

Крыніцы

Tags:

Грэцкая моваМэталСплаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кітабы1896Беларуская моваКанстытуцыя ССРБ 1919 годуКастрычніцкі пераваротСямён ПадокшынНямецкая моваВіктар ШніпВадзім СаранчукоўПагоняПтушкіЗіновій ПрыгодзічГрамадзкі набытакСалігорскКаскадныя табліцы стыляўГрошыДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)СяброўстваСтаражытны РымРоксі ПантэрАнальны сэксЧарнобыльЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіМаршы недармаедаўГабрэіВільгельмНіл ГілевічВялікае Княства ЛітоўскаеКузьма ЧорныЗлучнікМаксім БагдановічДзень ПерамогіДаніла ЖульпаАнатацыяЯнка БрыльСусьветнае павуціньнеЖанчына зьверхуАдэсаРэспубліка Сэрбская КраінаКампутарная сеткаГрэбляСуд Маскоўскага раёну (Менск)Жаночая эякуляцыяМікола МаляўкаУладзімер АнісковічЦарства (біялёгія)Берасьце2008БабёрМарыюпальДаўмонт (імя)Ахоўны статусЗафіраСадавінаГейтартБеларускі клясычны правапісДэйвід ЎудардКойданаўАнатоль СысВікі23 красавікаЛацінкаАркадзь СмолічЖамойтыВалошкаСьцяг ЛібііСахалінская вобласьцьРусіфікацыя БеларусіРэч ПаспалітаяВячаслаў АдамчыкЖазэф Люі Гей-Люсак🡆 More